Logo Polskiego Radia
Print

З Новага году ў Польшчы падаражэюць газ, вада і вываз сьмецьця

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.12.2018 15:28
За электраэнэргію жыхары краіны таксама заплацяць больш, але зь лютага.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Са студзеня цэны газу, вады і вывазу сьмецьця пойдуць у Польшчы ўверх. За электраэнэргію жыхары таксама верагодней за ўсё заплацяць больш, але па прычыне хаосу ў дадзенай галіне, хутчэй за ўсё зь лютага – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

Упраўленьне рэгуляваньня энэргетыкі пакуль што праводзіць аналіз прапановы павышэньня тарыфаў, з якой зьвярнуліся дзяржаўныя прадаўцы энэргіі. Калі б яны хацелі поўнасьцю перакласьці на спажыўцоў рост сваіх выдаткаў, то стаўкі за ток пайшлі б уверх нават на 40%, а рахункі – на 20%. Муніцыпальныя органы з занепакаеньнем назіраюць за тым, што адбываецца ў энэргетычным сэктары, але таксама ў галіне гаспадараньня адкідамі. У многіх гмінах пасьля апошніх тэндэраў на вываз сьмецьця аказалася, што цэны, за якія фірмы згаджаюцца вывазіць сьмецьце, на некалькі дзясяткаў адсоткаў вышэйшыя, чым дагэтуль. Адпаведна, павышаюцца стаўкі камунальных плацяжоў для жыхароў.

Ёсьць і добрая навіна: цана газу вырасьце толькі на некалькі працэнтаў. Таксама цэны бэнзіну не павінны расьці.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт