Logo Polskiego Radia
Print

Удзельнікі кліматычнага саміту ААН прынялі канчатковы дакумэнт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.12.2018 15:17
  • COP24.mp3
Ён акрэсьлівае як рэалізоўваць Парыскае пагадненьне, мэта якога – абмежаваньне глябальнага росту тэмпэратуры.
PAP/Marek Zimny

Падчас суботняй пленарнай сэсіі кліматычнага саміту ААН у Катавіцэ COP24 краіны-ўдзельніцы прынялі фінальны дакумэнт канфэрэнцыі, гэтак званы Катавіцкі пакет. Гэта дакумэнт, які акрэсьлівае як рэалізоўваць Парыскае пагадненьне з 2015 году, мэта якога – абмежаваньне глябальнага росту тэмпэратуры. У нядзелю, 16 сьнежня, прэзыдэнт COP24 Міхал Куртыка зачыніў кліматычны саміт ААН.
COP24 распачаўся ў нядзелю, 2 сьнежня. У ім прынялі ўдзел амаль 200 прадстаўнікоў краін сьвету. Паводле ўладаў Катавіцэ, у суме, разам з журналістамі і назіральнікамі, у саміце, які працягваўся амаль два тыдні, удзельнічала 21,5 тысяча чалавек.
У 2015 годзе ў Парыжы краіны абавязаліся прадпрыняць крокі на карысьць затрыманьня глябальнага пацяпленьня на ўзроўні двух градусаў па Цэльсію, а па меры магчымасьці на 1,5 градусы. Парыскае пагадненьне не гаворыць пра абмежаваньне выкідаў CO2 як адзіны спосаб супрацьдзеяньня зьменам клімату. Гаворка, між іншым, пра паглынаньне дыяксіду вугляроду натуральнымі прыроднымі рэсурсамі.
Польскі міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Гэнрык Кавальчык адзінагалоснае прыняцьцё Катавіцкага пакету называе вялікім посьпехам. У эфіры TVP Info міністар зьвярнуў увагу на значэньне прынятага дакумэнту.
Г. Кавальчык: Адзінагалоснае прыняцьцё Катавіцкага пакету 196 краінамі, у гэтым Эўразьвязам, зьяўляецца агромным посьпехам. Гэта ня большасьць галасоў, гэта адзінагалоснасьць усіх краін. Гэта вялікі крок для аховы клімату. Гэта першы важны крок. Парыскае пагадненьне вызначала напрамак, але Катавіцэ далі сродкі і паказалі спосабы, як дайсьці да мэты. А гэта значна складаней, чым вызначэньне напрамкаў.
Міністар Кавальчык прызнаў, што перамовы падчас COP24 былі складанымі. У пятніцу паявіліся спрэчкі па двух пытаньнях: спосабу фінансавага разьліку і рэалізацыі чарговых рэдукцыйных амбіцый. Адзіную пазыцыю ўдалося дасягнуць дзякуючы ўсебаковай мабілізацыі і дыпляматычным захадам.
У фінальным дакумэнце сьцьвярджаецца, што намаганьні для амбежаваньня росту тэмпературы ў дадзены момант зьяўляюцца недастатковымі, а дадаткова трэба абмежаваць рост тэмпературы не на 2, а 1,5 градусы.
У дакумэнце гаворыцца пра пільную патрэбу павелічэньня ўсімі бакамі амбіцый у кліматычнай палітыцы, каб запэўніць найвышэйшы ўзровень адаптацыі да зьмен клімату і абмежаваньня іх наступстваў. Зьвернутая ўвага на неабходнасьць павелічэньня фінансаваньня, доступу да тэхналёгій і падтрымкі з боку разьвітых краін. Паўтараецца заклік павялічыць амбіцыі пасьля 2020 году і заклік да мабілізацыі 100 мільярдаў даляраў у год.
У дакумэнце бакі заахвочваюцца да 2020 году падрыхтаваць доўгатэрміновую стратэгію па абмежаваньні выкідаў. Бакі, якія ўжо агучылі свае пляны да 2025 году, заахвочваюцца, каб да 2030 году былі падрыхтаваныя чарговыя стратэгіі, і так кожныя пяць гадоў.
Акрамя таго, удзельнікі саміту вызначылі, якім чынам краіны раз у пяць гадоў будуць сустракацца, і паводле якіх прынцыпаў будуць інфармаваць пра тое, які кліматычны посьпех ім удалося дасягнуць, і якія яны маюць пляны на будучыню.
Да дасягненьня паразуменьня на карысьць аховы клімату прычыніўся ўдзел міжнародных арганізацый, прадпрыемстваў, інвэстараў і грамадзянскай супольнасьці. Напрыклад, Сусьветны банк у 2012-2025 гадах выдасьць 200 мільярдаў даляраў на фінансаваньне дзейнасьці на карысьць клімату.
Ня ўсе краіны аднак гавораць пра посьпех саміту ў Катавіцэ. Крытычна да яго падыходзяць і экалягічныя арганізацыі. Сярод мінусаў: з фінальнага тэксту выдаленыя запісы, якія тычыліся дэклярацый краін у справе паправак сваіх стратэгій разьвіцьця для клімату. Прэзыдэнт COP24 Міхал Куртыка сказаў, што гэта важны аспэкт, але ў Катавіцэ не хапіла часу на перамовы аб чарговым пункце.
М. Куртыка: Беручы пад увагу факт, што перад намі быў велізарны выклік, бакі прыйшлі да высновы, што ня трэба дадаваць чарговыя перамовы, бо было б ужо за шмат.
Акрамя таго, у Катавіцкім пакеце не была рэгуляваная рэалізацыя 6 артыкулу Парыскага пагадненьня. Артыкул прадугледжваў, між іншым, добраахвотную супрацу дзяржаваў падчас рэалізацыі кліматычных праграм, каб яны маглі быць больш абіцыйнымі.
Уступна фінальны дакумэнт налічваў 300 старонак, а ў выніку засталіся 150. Гэта паказвае, што значная частка пунктаў звычайна выпала.

Падчас суботняй пленарнай сэсіі кліматычнага саміту ААН у Катавіцэ COP24 краіны-ўдзельніцы прынялі фінальны дакумэнт канфэрэнцыі, гэтак званы Катавіцкі пакет.

Гэта дакумэнт, які акрэсьлівае як рэалізоўваць Парыскае пагадненьне з 2015 году, мэта якога – абмежаваньне глябальнага росту тэмпэратуры. У нядзелю, 16 сьнежня, прэзыдэнт COP24 Міхал Куртыка зачыніў кліматычны саміт ААН.

COP24 распачаўся ў нядзелю, 2 сьнежня. У ім прынялі ўдзел амаль 200 прадстаўнікоў краін сьвету. Паводле ўладаў Катавіцэ, у суме, разам з журналістамі і назіральнікамі, у саміце, які працягваўся амаль два тыдні, удзельнічала 21,5 тысяча чалавек.

У 2015 годзе ў Парыжы краіны абавязаліся прадпрыняць крокі на карысьць затрыманьня глябальнага пацяпленьня на ўзроўні двух градусаў па Цэльсію, а па меры магчымасьці на 1,5 градусы. Парыскае пагадненьне не гаворыць пра абмежаваньне выкідаў CO2 як адзіны спосаб супрацьдзеяньня зьменам клімату. Гаворка, між іншым, пра паглынаньне дыяксіду вугляроду натуральнымі прыроднымі рэсурсамі.

Польскі міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Гэнрык Кавальчык адзінагалоснае прыняцьцё Катавіцкага пакету называе вялікім посьпехам. У эфіры TVP Info міністар зьвярнуў увагу на значэньне прынятага дакумэнту.

Г. Кавальчык: Адзінагалоснае прыняцьцё Катавіцкага пакету 196 краінамі, у гэтым Эўразьвязам, зьяўляецца агромным посьпехам. Гэта ня большасьць галасоў, гэта адзінагалоснасьць усіх краін. Гэта вялікі крок для аховы клімату. Гэта першы важны крок. Парыскае пагадненьне вызначала напрамак, але Катавіцэ далі сродкі і паказалі спосабы, як дайсьці да мэты. А гэта значна складаней, чым вызначэньне напрамкаў.

Міністар Кавальчык прызнаў, што перамовы падчас COP24 былі складанымі. У пятніцу паявіліся спрэчкі па двух пытаньнях: спосабу фінансавага разьліку і рэалізацыі чарговых рэдукцыйных амбіцый. Адзіную пазыцыю ўдалося дасягнуць дзякуючы ўсебаковай мабілізацыі і дыпляматычным захадам.

У фінальным дакумэнце сьцьвярджаецца, што намаганьні для амбежаваньня росту тэмпературы ў дадзены момант зьяўляюцца недастатковымі, а дадаткова трэба абмежаваць рост тэмпературы не на 2, а 1,5 градусы.

У дакумэнце гаворыцца пра пільную патрэбу павелічэньня ўсімі бакамі амбіцый у кліматычнай палітыцы, каб запэўніць найвышэйшы ўзровень адаптацыі да зьмен клімату і абмежаваньня іх наступстваў. Зьвернутая ўвага на неабходнасьць павелічэньня фінансаваньня, доступу да тэхналёгій і падтрымкі з боку разьвітых краін. Паўтараецца заклік павялічыць амбіцыі пасьля 2020 году і заклік да мабілізацыі 100 мільярдаў даляраў у год.

У дакумэнце бакі заахвочваюцца да 2020 году падрыхтаваць доўгатэрміновую стратэгію па абмежаваньні выкідаў. Бакі, якія ўжо агучылі свае пляны да 2025 году, заахвочваюцца, каб да 2030 году былі падрыхтаваныя чарговыя стратэгіі, і так кожныя пяць гадоў.

Акрамя таго, удзельнікі саміту вызначылі, якім чынам краіны раз у пяць гадоў будуць сустракацца, і паводле якіх прынцыпаў будуць інфармаваць пра тое, які кліматычны посьпех ім удалося дасягнуць, і якія яны маюць пляны на будучыню.

Да дасягненьня паразуменьня на карысьць аховы клімату прычыніўся ўдзел міжнародных арганізацый, прадпрыемстваў, інвэстараў і грамадзянскай супольнасьці. Напрыклад, Сусьветны банк у 2012-2025 гадах выдасьць 200 мільярдаў даляраў на фінансаваньне дзейнасьці на карысьць клімату.

Ня ўсе краіны аднак гавораць пра посьпех саміту ў Катавіцэ. Крытычна да яго падыходзяць і экалягічныя арганізацыі. Сярод мінусаў: з фінальнага тэксту выдаленыя запісы, якія тычыліся дэклярацый краін у справе паправак сваіх стратэгій разьвіцьця для клімату. Прэзыдэнт COP24 Міхал Куртыка сказаў, што гэта важны аспэкт, але ў Катавіцэ не хапіла часу на перамовы аб чарговым пункце.

М. Куртыка: Беручы пад увагу факт, што перад намі быў велізарны выклік, бакі прыйшлі да высновы, што ня трэба дадаваць чарговыя перамовы, бо было б ужо за шмат.

Акрамя таго, у Катавіцкім пакеце не была рэгуляваная рэалізацыя 6 артыкулу Парыскага пагадненьня. Артыкул прадугледжваў, між іншым, добраахвотную супрацу дзяржаваў падчас рэалізацыі кліматычных праграм, каб яны маглі быць больш абіцыйнымі.

ав

Уступна фінальны дакумэнт налічваў 300 старонак, а ў выніку засталіся 150. Гэта паказвае, што значная частка пунктаў звычайна выпала.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт