Бэрлінская кампанія Medici Living Group плянуе заінвэставаць у Польшчы 200 млн эўра ў будаўніцтва арэндных кватэр, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Кватэры будуць здавацца ў арэнду ў сыстэме co-living. Яна крыху нагадвае студэнцкія інтэрнаты: здаюцца асобныя пакоі з кухоннымі блёкамі й санвузламі альбо невялікія кватэры з агульнымі часткамі для іншых жыльцоў тыпу кухня, пральны пакой, вялікі салён, сталовая, спартзала й г.д. Co-living – гэта новы трэнд, якім можа быць зацікаўленае маладое пакаленьне, што пачынае працоўную кар’еру. Інвэстар спадзяецца, што co-living стане такім жа папулярным, як і co-working – гэта агульная працоўная прастора, вялікі офіс з адкрытай пляніроўкай, у якім працуюць незалежныя ад сябе людзі, што плацяць за офісную паверхню.
Нямецкая фірма плянуе ўкласьці 1 млрд эўра ў будаўніцтва 6 тыс. арэндных кватэр у 35 будынках у Аўстрыі, Швэйцарыі, Гішпаніі й Польшчы. У кампаніі Medici Living Group лічаць, што людзі, якія нарадзіліся на пералове стагодзьдзяў, надзвычай мабільныя, часта мяняюць месца працы й жыхарства, ня любяць інвэставаць у нерухомасьць, і таму сыстэма арэнднага жыльля, якую прапануе фірма, ім адпавядае. Кампанія вывучыла магчымасьці Варшавы й Кракава ды лічыць, што ў гарадоў ёсьць вялікі патэнцыял. Фірма ўжо заінвэставала фінансавыя сродкі ў co-living у Нямеччыне, ЗША ды Галяндыі й задаволеная вынікамі. Дарэчы, гэта ня першая такога роду інвэстыцыя ў Польшчы: нейкія час таму падобны праект, хоць у меншым маштабе, пачаў рэалізаваць фінскі забудоўшчык. Кампанія плянуе ўвесьці ў эксплюатацыю 334 арэндныя кватэры ў сыстэме co-living у Варшаве. Паводле спэцыялістаў, згаданая сыстэма арэнды кватэр будзе надалей пашырацца, паколькі ў Эўропе расьце колькасьць хатніх гаспадарак з адным чалавекам – толькі ў Польшчы цягам 10 гадоў іх лік вырас з 19,5% да 23,5%.
Бэрлінская кампанія Medici Living Group плянуе заінвэставаць у Польшчы 200 млн эўра ў будаўніцтва арэндных кватэр, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Кватэры будуць здавацца ў арэнду ў сыстэме co-living. Яна крыху нагадвае студэнцкія інтэрнаты: здаюцца асобныя пакоі з кухоннымі блёкамі й санвузламі альбо невялікія кватэры з агульнымі часткамі для ўсіх жыльцоў тыпу кухня, пральны пакой, вялікі салён, сталовая, спартзала й г.д.
Co-living – гэта новы трэнд, якім можа быць зацікаўленае маладое пакаленьне, што пачынае працоўную кар’еру. Інвэстар спадзяецца, што co-living стане такім жа папулярным, як і co-working – гэта агульная працоўная прастора, вялікі офіс з адкрытай пляніроўкай, у якім працуюць незалежныя ад сябе людзі, што плацяць за офісную паверхню.
Нямецкая фірма плянуе ўкласьці 1 млрд эўра ў будаўніцтва 6 тыс. арэндных кватэр у 35 будынках у Аўстрыі, Швэйцарыі, Гішпаніі й Польшчы. У кампаніі Medici Living Group лічаць, што людзі, якія нарадзіліся на пералове стагодзьдзяў, надзвычай мабільныя, часта мяняюць месца працы й жыхарства, ня любяць інвэставаць у нерухомасьць, і таму сыстэма арэнднага жыльля, якую прапануе фірма, ім адпавядае.
Кампанія вывучыла магчымасьці Варшавы й Кракава ды лічыць, што ў гарадоў ёсьць вялікі патэнцыял. Фірма ўжо заінвэставала фінансавыя сродкі ў co-living у Нямеччыне, ЗША ды Галяндыі й задаволеная вынікамі.
Дарэчы, гэта ня першая такога роду інвэстыцыя ў Польшчы: нейкія час таму падобны праект, хоць у меншым маштабе, пачаў рэалізаваць фінскі забудоўшчык. Кампанія плянуе ўвесьці ў эксплюатацыю 334 арэндныя кватэры ў сыстэме co-living у Варшаве.
Паводле спэцыялістаў, згаданая сыстэма арэнды кватэр будзе надалей пашырацца, паколькі ў Эўропе расьце колькасьць хатніх гаспадарак з адным чалавекам – толькі ў Польшчы цягам 10 гадоў іх лік вырас з 19,5% да 23,5%.
вс