Этнаграфічны музэй у Варшаве зладзіў Боскі калядны кірмаш (ФОТА)
Народныя майстры з усіх рэгіёнаў Польшчы, а таксама зь Беларусі ды Ўкраіны прадстаўлялі вырабы народных мастацтваў. Апроч традыцыйнага мастацтва на Калядным кірмашы прэзэнтаваліся сучасныя дызайнэрскія рэчы. Нягледзячы на сучаснасьць вырабаў, майстры стваралі іх, натхняючыся народнай творчасьцю.
Гліна, салома, дрэва ды воўна – гэта самыя распаўсюджаныя матэрыялы народнага рамяства. І менавіта яны атрымалі шырокая распаўсюджваньне на Калядным кірмашы ў варшаўскім Этнаграфічным музэі.
Сёлета ў першыню на Калядным кірмашы была прадстаўлена творчасьць украінскіх гуцулаў, а менавіта іх рознакаляровая кераміка.
Беларуская прадстаўніцтва традыцыйна магло пахваліцца разнастайнасьцю саламяных вырабаў. Працягвае гарадзенскі майстар пляценьня саломкай Яўген Блудаў.
Яўген Блудаў: Польскія майстры захавалі шмат таго, чаго не захавалася ў нас. Сёньняшні Кірмаш, гэта цудоўная магчымасьць сустрэцца з польскім калегамі, пазнаёміцца зь іх творчасьцю.
Аднак менавіта Беларусь, заўсёды была сусьветным цэнтрам мастацтва пляценьня з саломы. Наша аўтэнтычная традыцыя й мы можам сьмела гэтым ганарыцца.
На Калядны кірмаш я прывёз традыцыйныя капелюшы. Менавіта яны карысталіся вялікім попытам сярод варшавякаў. Капялюш, быў неад’емнай часткай нацыянальнага строю.
Шмат чаго было страчана, але мы езьдзілі па вёсках, размаўлялі са сталымі людзьмі – аднаўлялі рамяство пляценьня саломкай. Магу з упэўненасьцю сказаць, што ўсе нашыя вырабы грунтуюцца на спрадвечнай беларускай традыцыі.
Сярод беларусаў, якія прыбылі на Калядны кірмаш у варшаўскі этнаграфічны музэй такса былі Рышарда Калач ды Марыяна Кузьміцкая.
Боскі калядны кірмаш у Дзяржаўным этнаграфічным музэі ў Варшаве ладзіўся ўжо больш за 20 разоў. Нягледзячы на платны ўваход, жыхары Варшавы штогод выказваюць вялікую цікаўнасьць да народных рамёстваў Польшчы, ды яе бліжэйшых суседзяў – Беларусі ды Ўкраіны.
Эдуард Жолуд
Народныя майстры з усіх рэгіёнаў Польшчы, а таксама зь Беларусі ды Ўкраіны прадстаўлялі вырабы народных мастацтваў. Апроч традыцыйнага мастацтва на Калядным кірмашы прэзэнтаваліся сучасныя дызайнэрскія рэчы. Нягледзячы на сучаснасьць вырабаў, майстры стваралі іх, натхняючыся народнай творчасьцю.
Гліна, салома, дрэва ды воўна – гэта самыя распаўсюджаныя матэрыялы народнага рамяства. І менавіта яны атрымалі шырокая распаўсюджваньне на Калядным кірмашы ў варшаўскім Этнаграфічным музэі.
Сёлета ў першыню на Калядным кірмашы была прадстаўлена творчасьць украінскіх гуцулаў, а менавіта іх рознакаляровая кераміка. Беларуская прадстаўніцтва традыцыйна магло пахваліцца разнастайнасьцю саламяных вырабаў. Працягвае гарадзенскі майстар пляценьня саломкай Яўген Блудаў.
Яўген Блудаў: Польскія майстры захавалі шмат таго, чаго не захавалася ў нас. Сёньняшні Кірмаш - гэта цудоўная магчымасьць сустрэцца з польскім калегамі, пазнаёміцца зь іх творчасьцю.
Аднак менавіта Беларусь заўсёды была сусьветным цэнтрам мастацтва пляценьня з саломы. Наша аўтэнтычная традыцыя й мы можам сьмела гэтым ганарыцца. На Калядны кірмаш я прывёз традыцыйныя капелюшы. Менавіта яны карысталіся вялікім попытам сярод варшавякаў. Капялюш быў неад’емнай часткай нацыянальнага строю.
Шмат чаго было страчана, але мы езьдзілі па вёсках, размаўлялі са сталымі людзьмі – аднаўлялі рамяство пляценьня саломкай. Магу з упэўненасьцю сказаць, што ўсе нашыя вырабы грунтуюцца на спрадвечнай беларускай традыцыі.
Народны майстар Яўген Блудаў (першы зьлева)
Сярод беларусаў, якія прыбылі на Калядны кірмаш у варшаўскі этнаграфічны музэй, таксама былі Рышарда Калач ды Марыяна Кузьміцкая.
Рышарда Калач
Майстар пляценьня саломкай Марыяна Кузьміцкая
Дзяржаўны этнаграфічны музэй ў Варшаве
Боскі калядны кірмаш у Дзяржаўным этнаграфічным музэі ў Варшаве ладзіўся ўжо больш за 20 разоў. Нягледзячы на платны ўваход, жыхары Варшавы штогод выказваюць вялікую цікаўнасьць да народных рамёстваў Польшчы ды яе бліжэйшых суседзяў – Беларусі ды Ўкраіны.
Эдуард Жолуд
Гутарку з народнымі майстрамі слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.