Улады Польшчы прымуць удзел у вучэньнях
Вучэньні з удзелам, між іншым, прэзыдэнта й міністраў пройдуць у Польшчы вясной 2019 году.
Напрыканцы лютага й пачатку сакавіка 2019 году ў Польшчы адбудуцца практыкаваньні вышэйшых органаў улады на выпадак пагрозы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”. Праверка эфэктыўнасьці адносінаў польскіх упраўленьняў і ведамстваў на выпадак узьнікненьня крызіснай сытуацыі першапачаткова павінна была адбыцца восеньню бягучага году, аднак яна была адкладзеныя.
Паводле газэты, практыкаваньні павінны праверыць, напрыклад, як на практыцы выглядае працэдура ўвядзеньня ваеннага становішча ў краіне. Такім чынам, мэту гульні пад назовам „Кіраўніцтва”, якая зьяўляецца часткай практыкаваньняў пад назовам „Краіна”, растлумачыў журналістам адзін з памочнікаў прэзыдэнта Анджэя Дуды.
Што дакладна падчас практыкаваньняў будуць рабіць дзяржаўныя чыноўнікі?
Напрыклад, на закрытым паседжаньні Кабінэтнай рады ( Рады міністраў пад кіраўніцтвам прэзыдэнта –рэд.), з удзелам прэзыдэнта, прэм'ер-міністра, сьпікераў Сэйму й Сэнату, міністраў і кіраўнікоў цэнтральных упраўленьняў, начальніка Генэральнага штаба Войска польскага й камандзіраў розных відаў Узброеных Сіл, будуць прымацца рашэньні на выпадак нейкай ваенна-палітычнай пагрозы.
Удзельнікі практыкаваньняў даведаюцца таксама, як выглядае іх асяродзьдзе ў аспэкце розных пагрозаў.
„Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што гэта адзіныя ў Польшчы практыкаваньні з удзелам органаў дзяржаўнай улады, то бок прэзыдэнта Польшчы й Рады міністраў.
аз