Прэзыдэнцкая пара ў прысутнасьці прадстаўнікоў польскай габрэйскай супольнасьці запаліла ханукію. Сёньня габрэі запальваюць апошнюю, восьмую сьвечку, а гэта значыць завяршэньне васьмідзённага сьвята Ханукі – габрэйскага сьвята сьвятла. Яно трывае восем дзён і зьяўляецца ўспамінам здарэньняў, зьвязаных з паўстаньнем Макавеяў і цуду, калі пасьля асьвячэньня ерусалімскай сьвятыні невялікая колькасьць рытуальнай алівы гарэла восем дзён.
Падчас урачыстасьці Анджэй Дуда сказаў, што запальваньне ханукіі ў год 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці мае сымбалічнае значэньне. «Гэта сустрэча людзей адной супольнасьці», – гаварыў прэзыдэнт.
А. Дуда: Польскія габрэі – гэта вялікая польская традыцыя. Гэта 1000 гадоў нашай супольнай гісторыі. Гэта і цудоўныя, і цяжкія моманты. Гэта многія людзі, якія на стала ўпісаліся ў гісторыю Польшчы, сталі важным элемэнтам польскай культуры, традыцыі. Яны сталі важным элемэнтам таго, што мы сёньня называем польскім. У нейкай ступені гэта таксама габрэйскае. Гэтая культура, цудоўная і вельмі старая, мела ўплыў на кшталт нашай культуры і традыцыі.
Равін Аві Баўмаль, які прадстаўляў галоўнага равіна Польшчы, зьвярнуў увагу, што перад запальваньнем ханукіі заўсёды адбываецца малітва і блаславеньне. Равін сказаў, што габрэі ў Польшчы, дзякуючы за запрашэньне ў прэзыдэнцкі палац, моляцца за прадстаўнікоў улады.
А. Баўмаль: Мы, габрэі, якія жывуць у Польшчы, кожны тыдзень у сынагозе ў шабат бласлаўляем польскім уладам. У нас ёсьць абавязак прасіць аб міры ў кожнай краіне, дзе мы жывем. Але значна больш важным зьяўляецца для нас тое, каб дацаніць і аказаць удзячнасьць сёньняшняй Польшчы. Асабліва ў абліччы нашай складанай гісторыі.
Ізраільскі палітык і дыплямат Шэвах Вайс сказаў, што гісторыя палякаў і габрэяў зьяўляецца спэцыфічнай, а ў апошнія стагодзьдзі характарызуецца вялікімі трагедыямі. Таму, як казаў Шэвах Вайс, трэба сачыць за добрымі адносінамі паміж абедзьвюма краінамі.
Ш. Вайс: Наша гісторыя зьяўляецца вельмі спэцыфічнай. Спадар прэзыдэнт, зрабіце ўсё, каб нашыя стасункі грунтаваліся на далікатнасьці. Часамі нехта робіць нешта, не адчуваючы, што гэта памылка. Ён ня хоча зрабіць памылку, але ўсё роўна адбываецца нешта трагічнае. Нам нельга гэта зрабіць. Ні вам, палякам, ні нам, габрэям.
Некалькі дзён назад ханукію запалілі таксама ў Сэйме. Гэтая традыцыя там існуе апошнія 13 гадоў. Прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў лісьце, скіраваным да прысутных, зазначыў, што Ханука – гэта адно з самых важных сьвятаў для польскай габрэйскай супольнасьці. «Я рады, што ў юбілейным 100-годзьдзя аднаўленьня польскай незалежнасьці і 70-годзьдзя дзяржавы Ізраіль мы сустракаемся ў Сэйме, каб разам запаліць ханукію. Гэта цудоўна і сымбалічна (...) Рэчпаспалітая адрадзілася дзякуючы супольным намаганьням і ахвярнасьці польскіх патрыётаў, сярод іх былі таксама асобы габрэйскага паходжаньня», – напісаў Матэвуш Маравецкі.
У гэтым годзе сьвята Ханукі распачалося 2 сьнежня, а закончыцца 10 сьнежня разам з захадам сонца. Слова «ханука» азначае на сучаснай мове асьвячэньне. А называецца так у знак памяці падзеі, якая адбылася каля 140 году да нашай эры. У тагачаснай Палестыне панаваў валадар Анціёхій, ён быў грэкам. Ён помсьціў габрэям і ўвёў забарону культу ў ерусалімскай сьвятыні. Ён забараніў габрэям нават наведваць Ерусалім, дзе было найважнейшае месца культу габрэяў. У сьвятыні ён паставіў фігуркі грэцкіх багоў. Гэта было апошняй кропляй. Было прынятае рашэньне пачаць паўстаньне пад кіраўніцтвам сьвятароў з дынастыі Макавеяў. Было зразумела, што паўстанцы ня маюць шанцаў на перамогу, бо іх было замала. Аднак здарыўся цуд. Яны завалодалі Ерусалімам, выгналі грэцкіх жаўнераў і вярнулі храм. Пасьля чаго адбылося ачышчэньне сьвятыні ад грэцкіх бажкоў.
Стан Ерусаліма ў гэты час ужо быў трагічным. Для асьвячэньня храму патрэбны быў алей для сьвечак. Аднак ва ўсім Ерусаліме знайшоўся алей, якога хапіла б толькі на адзін дзень. Як расказваюць паданьні, здарыўся чарговы цуд і запаленая аліўная лямпачка гарэла восем дзён. Сьвята Ханука трывае таксама восем дзён. У знак памяці аб гэтых здарэньнях запальваецца сьвятло. Кожны дзень запальваецца па адной сьвечцы.
Ханукія – васьміканечны падсьвечнік, які мае адно дадатковае рамяно. Ад яго кожны дзень падчас Ханукі запальваецца чарговая сьвечка. У першы дзень гарыць адна сьвечка, на восьмы – восем. Традыцыйна гэты падсьвечнік ставіцца на падаконьнік ці каля дзьвярэй, каб навіна аб цудзе разыходзілася далей. Таксама лічыцца, што гэтае сьвятло нельга выкарыстоўваць у практычных мэтах. Яно ня можа выконваць ролю асьвятленьня. Гэтае сьвятло мае толькі сымбалічнае значэньне.
У сучаснасьці сфармавалася традыцыя абдорваньня дзяцей падарункамі. Таму Ханука – гэта радаснае сьвята, асабліва для дзяцей. Увогуле ў габрэйскай традыцыі няма сьвята, на якое габрэі дораць адзін аднаму падарункі, як гэта адбываецца ў хрысьціянаў на Каляды. Можа таму, што Ханука блізкая да хрысьціянскіх Калядаў, то й сфармаваўся звычай дарыць дзецям падарункі. Гэта сьвята для дзяцей, яны ў Ізраілі атрымліваюць дробныя падарункі. Таксама яны не ідуць у гэты дзень у школу й радуюцца гэтаму сьвяту.
Гэта сьвята азначае ўвядзеньне ў жыцьцё габрэяў сьвятла. Гэта найбольш пазытыўнае й аптымістычнае сьвята, бо яно нясе з сабою вялікі сэнс – нягледзячы на ўсе складанасьці жыцьця, як небясьпечнай была сіла грэкаў над габрэямі, усё ж магчымая перамога. Гэтае сьвята нагадвае перамогу габрэяў над грэкамі.
Прэзыдэнцкая пара ў прысутнасьці прадстаўнікоў польскай габрэйскай супольнасьці запаліла ханукію. Сёньня габрэі запальваюць апошнюю, восьмую сьвечку, а гэта значыць завяршэньне васьмідзённага сьвята Ханукі – габрэйскага сьвята сьвятла. Яно трывае восем дзён і зьяўляецца ўспамінам здарэньняў, зьвязаных з паўстаньнем Макавеяў і цуду, калі пасьля асьвячэньня ерусалімскай сьвятыні невялікая колькасьць рытуальнай алівы гарэла восем дзён.
Падчас урачыстасьці Анджэй Дуда сказаў, што запальваньне ханукіі ў год 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці мае сымбалічнае значэньне. «Гэта сустрэча людзей адной супольнасьці», – гаварыў прэзыдэнт.
А. Дуда: Польскія габрэі – гэта вялікая польская традыцыя. Гэта 1000 гадоў нашай супольнай гісторыі. Гэта і цудоўныя, і цяжкія моманты. Гэта многія людзі, якія на стала ўпісаліся ў гісторыю Польшчы, сталі важным элемэнтам польскай культуры, традыцыі. Яны сталі важным элемэнтам таго, што мы сёньня называем польскім. У нейкай ступені гэта таксама габрэйскае. Гэтая культура, цудоўная і вельмі старая, мела ўплыў на кшталт нашай культуры і традыцыі.
Равін Аві Баўмаль, які прадстаўляў галоўнага равіна Польшчы, зьвярнуў увагу, што перад запальваньнем ханукіі заўсёды адбываецца малітва і блаславеньне. Равін сказаў, што габрэі ў Польшчы, дзякуючы за запрашэньне ў прэзыдэнцкі палац, моляцца за прадстаўнікоў улады.
А. Баўмаль: Мы, габрэі, якія жывуць у Польшчы, кожны тыдзень у сынагозе ў шабат бласлаўляем польскім уладам. У нас ёсьць абавязак прасіць аб міры ў кожнай краіне, дзе мы жывем. Але значна больш важным зьяўляецца для нас тое, каб дацаніць і аказаць удзячнасьць сёньняшняй Польшчы. Асабліва ў абліччы нашай складанай гісторыі.
Ізраільскі палітык і дыплямат Шэвах Вайс сказаў, што гісторыя палякаў і габрэяў зьяўляецца спэцыфічнай, а ў апошнія стагодзьдзі характарызуецца вялікімі трагедыямі. Таму, як казаў Шэвах Вайс, трэба сачыць за добрымі адносінамі паміж абедзьвюма краінамі.
Ш. Вайс: Наша гісторыя зьяўляецца вельмі спэцыфічнай. Спадар прэзыдэнт, зрабіце ўсё, каб нашыя стасункі грунтаваліся на далікатнасьці. Часамі нехта робіць нешта, не адчуваючы, што гэта памылка. Ён ня хоча зрабіць памылку, але ўсё роўна адбываецца нешта трагічнае. Нам нельга гэта зрабіць. Ні вам, палякам, ні нам, габрэям.
Некалькі дзён назад ханукію запалілі таксама ў Сэйме. Гэтая традыцыя там існуе апошнія 13 гадоў. Прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў лісьце, скіраваным да прысутных, зазначыў, што Ханука – гэта адно з самых важных сьвятаў для польскай габрэйскай супольнасьці. «Я рады, што ў юбілейным 100-годзьдзя аднаўленьня польскай незалежнасьці і 70-годзьдзя дзяржавы Ізраіль мы сустракаемся ў Сэйме, каб разам запаліць ханукію. Гэта цудоўна і сымбалічна (...) Рэч Паспалітая адрадзілася дзякуючы супольным намаганьням і ахвярнасьці польскіх патрыётаў, сярод іх былі таксама асобы габрэйскага паходжаньня», – напісаў Матэвуш Маравецкі.
У гэтым годзе сьвята Ханукі распачалося 2 сьнежня, а закончыцца 10 сьнежня разам з захадам сонца. Слова «ханука» азначае на сучаснай мове асьвячэньне. А называецца так у знак памяці падзеі, якая адбылася каля 140 году да нашай эры. У тагачаснай Палестыне панаваў валадар Анціёхій, ён быў грэкам. Ён помсьціў габрэям і ўвёў забарону культу ў ерусалімскай сьвятыні. Ён забараніў габрэям нават наведваць Ерусалім, дзе было найважнейшае месца культу габрэяў. У сьвятыні ён паставіў фігуркі грэцкіх багоў. Гэта было апошняй кропляй. Было прынятае рашэньне пачаць паўстаньне пад кіраўніцтвам сьвятароў з дынастыі Макавеяў. Было зразумела, што паўстанцы ня маюць шанцаў на перамогу, бо іх было замала. Аднак здарыўся цуд. Яны завалодалі Ерусалімам, выгналі грэцкіх жаўнераў і вярнулі храм. Пасьля чаго адбылося ачышчэньне сьвятыні ад грэцкіх бажкоў.
Стан Ерусаліма ў гэты час ужо быў трагічным. Для асьвячэньня храму патрэбны быў алей для сьвечак. Аднак ва ўсім Ерусаліме знайшоўся алей, якога хапіла б толькі на адзін дзень. Як расказваюць паданьні, здарыўся чарговы цуд і запаленая аліўная лямпачка гарэла восем дзён. Сьвята Ханука трывае таксама восем дзён. У знак памяці аб гэтых здарэньнях запальваецца сьвятло. Кожны дзень запальваецца па адной сьвечцы.
Ханукія – васьміканечны падсьвечнік, які мае адно дадатковае рамяно. Ад яго кожны дзень падчас Ханукі запальваецца чарговая сьвечка. У першы дзень гарыць адна сьвечка, на восьмы – восем. Традыцыйна гэты падсьвечнік ставіцца на падаконьнік ці каля дзьвярэй, каб навіна аб цудзе разыходзілася далей. Таксама лічыцца, што гэтае сьвятло нельга выкарыстоўваць у практычных мэтах. Яно ня можа выконваць ролю асьвятленьня. Гэтае сьвятло мае толькі сымбалічнае значэньне.
У сучаснасьці сфармавалася традыцыя абдорваньня дзяцей падарункамі. Таму Ханука – гэта радаснае сьвята, асабліва для дзяцей. Увогуле ў габрэйскай традыцыі няма сьвята, на якое габрэі дораць адзін аднаму падарункі, як гэта адбываецца ў хрысьціянаў на Каляды. Можа таму, што Ханука блізкая да хрысьціянскіх Калядаў, то й сфармаваўся звычай дарыць дзецям падарункі. Гэта сьвята для дзяцей, яны ў Ізраілі атрымліваюць дробныя падарункі. Таксама яны не ідуць у гэты дзень у школу й радуюцца гэтаму сьвяту.
Гэта сьвята азначае ўвядзеньне ў жыцьцё габрэяў сьвятла. Гэта найбольш пазытыўнае й аптымістычнае сьвята, бо яно нясе з сабою вялікі сэнс – нягледзячы на ўсе складанасьці жыцьця, як небясьпечнай была сіла грэкаў над габрэямі, усё ж магчымая перамога.
ав