Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія танкі набліжаюцца да ўкраінскай мяжы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.12.2018 11:11
З сярэдзіны верасьня расейская армія больш чым у два разы павялічыла колькасьць танкаў у 18 кілямэтровай зоне ўздоўж дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.
pixabay.com

Расейскія танкі ўсё набліжаюцца да ўкраінскай мяжы. З моманту анэксіі Крыму, менавіта зараз Расея зьяўляецца найвялікшай вайсковай пагрозай для Ўкраіны, сьцьвярджае Rzeczpospolita.
Начальнік Генэральнага Штаба Ўкраіны паведаміў агенцтву Reuters аб тым, што с сярэдзіны верасьня расейскай армія больш чым у два разы павялічыла колькасьць танкаў у 18 кілямэтровай зоне ўздоўж дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.
Таксама абвастрылася сытуацыя па ўсё працягласьці лініі баявых дзеяньняў на Данбасе. Да Керчанскага інцыдэнту, колькасьць абстрэлаў з боку прарасейскіх тэрарыстаў не перавышала 10, аднак зараз у сярэднім на суткі прыпадае ад 20 да 30 абстрэлаў. Прарасейскія тэрарысты ў тым ліку ўжываюць буйнакалібэрныя ўзбраеньні, забароненыя Менскімі пагадненьнямі.
Таксама непакою дадае той факт, што ў далёкай Сыбіры, пад Омскам, з рэек сышоў вайсковы цягнік. Карыстальнікі інтэрнэту адразу зьвярнулі ўвагу на тое, што на пападаўшых зь цягніка танках, былі замазаныя тактычныя нумары. Як вядома, менавіта такім чынам узброеныя сілы Расеі маскіруюць вайсковае абсталяваньне задзейнічанае на ўкраінскім Данбасе.
Пакуль невядома, ці Крэмль сапраўды адважыцца на пачатак паўнамаштабнай вайны з Украінай.

З моманту анэксіі Крыму, менавіта зараз Расея зьяўляецца найвялікшай вайсковай пагрозай для Ўкраіны, сьцьвярджае Rzeczpospolita.

Начальнік Генэральнага Штаба Ўкраіны Віктар Мужэнка паведаміў агенцтву Reuters аб тым, што з сярэдзіны верасьня расейская армія больш чым у два разы павялічыла колькасьць танкаў у 18 кілямэтровай зоне ўздоўж дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.

Таксама абвастрылася сытуацыя па ўсё працягласьці лініі баявых дзеяньняў на Данбасе. Да Керчанскага інцыдэнту, колькасьць абстрэлаў з боку прарасейскіх тэрарыстаў не перавышала 10 на дзень, аднак зараз у сярэднім на суткі прыпадае ад 20 да 30 абстрэлаў. Прарасейскія тэрарысты ў тым ліку ўжываюць буйнакалібэрныя ўзбраеньні, забароненыя Менскімі пагадненьнямі.

Таксама непакою дадае той факт, што ў далёкай Сыбіры, пад Омскам, з рэек сышоў вайсковы цягнік. Карыстальнікі інтэрнэту адразу зьвярнулі ўвагу на тое, што на пападаўшых зь цягніка танках, былі замазаныя тактычныя нумары. Як вядома, менавіта такім чынам узброеныя сілы Расеі маскіруюць вайсковае абсталяваньне, задзейнічанае на ўкраінскім Данбасе.

Пакуль невядома, ці Крэмль сапраўды адважыцца на пачатак паўнамаштабнай вайны з Украінай.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт