Logo Polskiego Radia
Print

Кракаўская батлейка трапіла ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.11.2018 15:54
  • Кракаўская батлейка.mp3
Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO складаецца зь 300 традыцый. Сёлета ў Сьпіс таксама занесены беларускі Будслаўскі фэст.
Кракаўскія батлейкі
Кракаўскія батлейкі PAP/Jacek Bednarczyk

Кракаўская батлейка трапіла ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
Унікальнае кракаўскае рамяство ўпісанае ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, такое рашэньне было прынятае чальцамі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO я падчас 13-й сэсіі, паседжаньне якой адбываецца на высьпе Маўрыцы ў Індыйскім акіяне. Падрабязьней з тэмай ЭЖ
Кракаўская батлейка стала першая польскай традыцыя, упісанай у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Носьбіт унікальнага рамяства, батлейшчык Марэк Маркоўскі прадказвае павялічэньне цікаўнасьці да кракаўскай батлейкі.
Марэк Маркоўскі: Веру ў тое, што пасьля гэтай падзеі будзе больш замежных выстаў, наша батлейка стане больш распазнавальнай.
Магчыма, справа ня ў тым, каб больш людзей прыяжджала ў Кракаў, а ў тым, каб больш людзей пазнаёмілася зь Кракавам зь яго казачнага боку. Няхай знаёмяцца зь іншым Кракавам, не абавязкова зь тым запханым рэстаранамі і натоўпамі турыстамі. Няхай знаёмяцца зь каляровым, прыгожым і мітычным Кракавам.
Кракаўскі батлейшчык Марэк Маркоўскі перакананы ў тым, што новы статус яго рамяства дапаможа традыцыі кракаўскай батлейкі перажыць чарговыя гады ды дзесяцігодзьдзі.
Марэк Маркоўскі: Увесь час трэба змагацца за тое, каб як мага болей людзей рабілі гэтыя батлейкі, каб любілі гэтую справу. Бо для кракавякаў, гэта вельмі важная традыцыя.
Традыцыя, якая дэманструе асноўнае хрысьціянскае сьвята – Божае Нараджэньне, у спалучэньні зь нашым цудоўным горадам.
Менавіта, канглямэрат дзьвюх гэтых рэчаў, робіць кракаўскаю батлейку ўнікальнай. Робіць яе такой, што яна ўсім падабаецца.
Кракаўская батлейка трапіла ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO ў юбілейны для гэтага горада год. Акурат 40 гадоў таму Стары горад Кракава быў уключана ў Сьпіс спадчыны UNESCO.
Менавіта мясцовыя помнікі архітэктару – Вавэльскі замак, або Марыяцкая базыліка найчасьцей трапляюць у сцэнаграфію кракаўскіх батлеек.
Традыцыя стварэньня й хаджэньня зь батлейкамі па вуліцах гораду зьявілася тут у ХІХ стагодзьдзі. Муляры і будаўнікі зь ваколіц Кракава ўзімку разам са сваімі батлейкамі прыходзілі ў Кракаў у пошуках заробку.
Ужо ў пэрыяд міжваеннай Польшчы, ў 1937 годзе былі арганізаваныя першыя выставы ды конкурсы кракаўскіх батлеек.
Нагадаем, Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO складаецца зь 300 традыцый. Сёлета ў Сьпіс таксама занесены беларускі Будслаўскі фэст. Сярорд іншага ў гэтым сьпісе пералічаныя індыйская ёга, кубінскі танец румба, а таксама міжземнаморская дыета.
Камэнтуючы ўнясеньне кракаўскай батлейкі ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO выконваючы абавязкі дырэктара польскага Інстытут нацыянальнай спадчыны Барташ Скалдаўскі падкрэсьліў, што новы статус кракаўскай батлейкі, гэты вынік шматгадовай працы.
Барташ Скалдаўскі: У кракаўскай батлейцы спалучаецца мноства рэчаў важных для польскай сьвядомасьці. Менвіта, ня толькі для кракавякаў але і для ўсіх палякаў.
Унясеньне кракаўскай батлейкі ў гэты сьпіс напэўна паўплывае на тое, што яшчэ больш людзей зацікавіцца па ўсім сьвеце зацікавіцца польскай культурай, нашай гісторыяй. Наўпрост зацікавіцца намі і захочуць сюды прыехаць.
Паводле дырэктар Інстытуту нацыянальнай спадчыны Барташ Скалдоўскага, у кракаўскай батлейцы надзвычай красамоўна спалучаецца хрысьціянская гісторыі й архітэктура.
Барташ Скалдоўскага: У пэўным сэнсе паказваем жывучасьць польскай спадчыны. З аднаго боку, нашая спадчына мае выраз матэрыяльны, а менавіта гэта помнікі архітэктуру. А зь іншага боку, гэта спасылка да жывой традыцыі.
Нагадаем, UNESCO гэта, арганізацыя Аб’яднаных нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі ды культуры. Асноўнымі яе мэтамі, зьяўляецца садзейнічаньне ўмацаваньню міру ды бясьпекі цераз пашырэньне супрацоўніцтва дзяржаваў у галіне адукацыі, навукі ды культуры.
I.A.R./эж

Унікальнае кракаўскае рамяство ўпісанае ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, такое рашэньне было прынятае чальцамі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO падчас 13-й сэсіі, паседжаньне якой адбываецца на высьпе Маўрыцы ў Індыйскім акіяне.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт