Брыжыт Бардо просіць Лукашэнку абараніць жывёл
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
29.11.2018 09:00
Француская актрыса зьвярнулася да прэзыдэнта Беларусі з просьбай абараніць бяздомных жывёл.
Фота: pixabay.com
Француская актрыса Брыжыт Бардо зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай абараніць бяздомных жывёл. Жывёлы ў Беларусі, асабліва бяздомныя, «становяцца ахвярамі жорсткіх адносін і гінуць пакутлівай сьмерцю, яны гінуць ад атручаных прынад, іх адстрэльваюць, часам у прысутнасьці дзяцей, па ірацыянальных і нялюдзкіх загадах службовых асоб і спэцыяльных служб», гаворыцца ў адкрытым лісьце Б. Бардо, апублікаваным на сайце яе фонду.
Яна заклікала траціць грошы, якія цяпер выдаткоўваюцца на адлоў і забойства жывёл у Беларусі, на праграмы стэрылізацыі, а таксама на стварэньне прытулкаў, дзе жывёлы маглі б чакаць новых гаспадароў.
Акрамя таго, Б.Бардо выступае за больш хуткае прыняцьце закона аб абароне жывёл, які прадугледжвае суровае пакараньне за жорсткае абыходжаньне з імі.
Б.Бардо гатова адправіць у Беларусь прадстаўніка свайго фонду для кансультацый.
Копіі ліста былі таксама накіраваны прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміру Андрэйчанку.
Б.Бардо актыўна змагаецца за правы жывёл з пачатку 1970-х гадоў, зьяўляецца заснавальніцай і кіраўніком фонду абароны жывёл «Фонд Брыжыт Бардо».
Nn.by/вк