Прэзыдэнт Украіны ўвёў ваеннае становішча
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
27.11.2018 12:38
Гэта рэакцыя ўкраінскіх уладаў на марскую агрэсію Расеі.
Foto: EPA/STEPAN FRANKO Dostawca: PAP/EPA
Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Расейскае войска абстраляла, а потым захапіла тры ўкраінскія караблі на выхадзе з Керчынскай цясьніны. У палон трапілі 24 украінскія маракі. Расейскую агрэсію асудзілі ЗША, НАТО ды Эўразьвяз. Польшча дамагаецца ўвядзеньня больш жорсткіх санкцый супраць Расеі, - піша выданьне.
Масква не спыняецца ў сваёй палітыцы парушэньня міжнароднага права. Анэксіяй Крыма расейцы зьмянілі межы Эўропы, цяпер робяць тое самае ў дачыненьні да Азоўскага мора.
Блякуючы суднаходзтва праз Керчынскую цясьніну ды Азоўскае мора, Масква заяўляе, што гэта ейныя ўнутраныя тэрытарыяльныя воды. Насамрэч такое стаўленьне зьяўляецца парушэньнем ранейшых расейска-украінскіх пагадненьняў, паводле якіх караблі абедзьвюх дзяржаў могуць свабодна плаваць па гэтых водах. У дадзеным выпадку Расея заявіла, што захоп караблёў быў адказам на «украінскую правакацыю».
У сваю чаргу Кіеў адрэагаваў на расейскі напад увядзеньнем ваеннага становішча на 30 дзён. Прэзыдэнт Парашэнка падпісаў адпаведны дэкрэт, а парлямэнт яго зацьвердзіў. Увядзеньне ваеннага становішча можа паўплываць на перанос прэзыдэнцкіх выбараў ва Украіне, якія заплянаваныя на сакавік 2019-га года, піша выданьне.
юл