Дыягносты атрымаюць права спасылацца ў працы на свае этычныя погляды
Такім чынам яны атрымалі б магчымасьць устрымацца ад рэалізацыі некаторых мэдыцынскіх паслуг.
Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) хоча прызнаць лябараторным дыягностам права ўстрымацца ад рэалізацыі мэдыцынскіх паслугаў, якія не супадаюць зь іх этычнымі поглядамі, паведамляе „Rzeczpospolita”. Газэта спасылаецца на палажэньні законапраекта, дэталі якога цяпер дапрацоўваюцца.
Сэнатары з Камісіі па правах чалавека, пытаньнях вяршэнства права й пэтыцый плянуюць унесьці гэткае палажэньне ў законапраект аб лябараторнай дыягностыцы.
Газэта задумоўваецца, што на практыцы можа азначаць дадзенае палажэньне.
„Калі дыягносты атрымаюць гэткую магчымасьць, то змогуць яе выкарыстоўваць, напрыклад, падчас амніёцэнтэзу й іншых элемэнтаў прэнатальнай дыягностыкі. Дыягност можа зрабіць выснову, што такая паслуга можа паўплываць на плод, або схіліць жанчыну зрабіць аборт”, - кажа ў размове з газэтай гінэколяг доктар Гжэгаж Палуднеўскі (Grzegorz Południewski).
Лекар асьцерагаецца, што гэткае палажэньне можа прывесьці да абмежаваньня доступу да прэнатальнай дыягностыкі.
У сваю чаргу прадстаўнікі апазыцыі перасьцерагаюць, што гэта шлях у абыход для ўвядзеньня забароны на спагнаньне цяжарнасьці, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз
Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) хоча прызнаць лябараторным дыягностам права ўстрымацца ад рэалізацыі мэдыцынскіх паслугаў, якія не супадаюць зь іх этычнымі поглядамі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Газэта спасылаецца на палажэньні законапраекта, дэталі якога цяпер дапрацоўваюцца.