Logo Polskiego Radia
Print

Палякі стварылі ў Беларусі «ганчарную тэрапію»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.11.2018 18:43
  • Кераміка зь сацыяльнага клястэра на Беларусі.mp3
Праект «Кераміка зь сацыяльнага клятстэра на Беларусі» рэалізуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы ў рамках праграмы «Польская дапамога».
Ганчарная майстэрня ў адным зь інтэрнатаў Ганчарная майстэрня ў адным зь інтэрнатаў tarelkamarket.org

Палякі стварылі ў Беларусі «ганчарная тэрапію»
Керамічныя вырабы, якія паходзяць з майстэрняў псыханэўралягічных дамоў-інтэрнатаў у Пухавічах, Стоўбцах і Сьвіры, сталі прадметам дабрачыннага аўкцыёну ў Варшаве.
Гледзячы на дыхтоўны выгляд ды зьвяртаючы ўвагу на бесьпярэчную мастацкую вартасьць глінянага посуду, які выстаўлены на аўкцыён, немагчыма здагадацца, што ён быў створаны людзьмі, які церпяць на сур’ёзныя псыханэўралягічныя захворваньні і ў большасьці сваёй пазбаўленыя дзеяздольнасьці.
Керамічныя майстэрні ў беларускіх псыханэўралягічных дамах-інтэрнтіах сталі вынікам сямігадовай працы праекту Кераміка зь сацыяльнага клятстару на Беларусі, які рэалізуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы ў рамках праграмы «Польская дапамога».
Камілія Шпаркоўская: Мне вельмі падабаецца ідэя аўкцыёну з керамічнымі вырабамі, якія былі створаныя людзьмі зь інваліднасьцю ў Беларусі. Гэта ня толькі фінансавая падтрымка, але таксама людзі, якія церпяць на гэтыя хваробы, адчуваюць сябе запатрабаванымі. Яны для нас нешта робяць, а мы можам ужываць гэтыя рэчы дома.
Вядома, грошы і цана посуду, гэта ня самае галоўнае, бо заўжды можна купіць танны посуд кітайскага вытворчасьці, але ж справа абсалютна ня ў гэтым.
Мы, як здаровыя людзі, маем больш магчымасьцяў зарабіць і працаваць. Утрыманцы беларускіх дамоў-інтэрнатаў ствараюць гэты посуд, а мы можам гэта купіць. Посуд цудоўна выглядае!
Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця зьяўляецца партнэрам сацыяльнага праекту, які рэалізаваўся ў беларускіх дамах-інтэрнтах для людзей зь асаблівасьцямі псыхічнага разьвіцьця.
Кіраўніцтва Вамбжэўскай асацыяцыі надзвычай задаволена стварэньнем керамічных майстэрняў у беларускіх дамах інтэрнатах. Працягвае прадстаўнік Вамбжэўскай асацыяцыі дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця Кшыштаф Фабішэўскі.
Кшыштаф Фабішэўскі: Сёлета пры падтрымцы Польскай Амбасады ў Беларусі нашая асацыяцыя наведала чарговы дом-інтэрнат у Чэрвені. Яны зацікаўленыя супрацай з намі.
Павінен сказаць, што ў параўнаньні з тым, як такія асяродкі выглядалі некалькі гадоў таму, адбыліся значныя пазытыўныя зьмены. Мы сустрэліся зь кіраўніцтвам гэта інтэрнату, даведаліся пра іх патрэбы.
У нашай Асацыяцыі ёсьць агульнае разуменьне таго, што трэба пашыраць досьвед керамічнага праекту на іншыя дамы-інтэрнаты ў Беларусі. Мы ведаем, што такая патрэба ёсьць. Зараза пануе добрая атмасфэра, каб пашыраць гэты досьвед.
Праект «Кераміка зь сацыяльнага клястэра» на Беларусі сапраўды ўражвае дасягненьнямі сваёй дзейнасьці. У выніку тэрапэўтычных заняткаў у керамічных майстэрнях, адзін з утрыманцаў інтэрната аднавіў дзеяздольнасьць і наладзіў паўнавартаснае жыцьцё.
Эдуард Жолуд

Керамічныя вырабы, якія паходзяць з майстэрняў псыханэўралягічных дамоў-інтэрнатаў у Пухавічах, Стоўбцах і Сьвіры, сталі прадметам дабрачыннага аўкцыёну ў Варшаве.

Гледзячы на дыхтоўныя формы вырабаў ды ўсьведамляючы бесьпярэчную мастацкую вартасьць глінянага посуду, які выстаўлены на аўкцыён, немагчыма здагадацца, што ён быў створаны людзьмі, які церпяць на сур’ёзныя псыханэўралягічныя захворваньні і ў большасьці сваёй пазбаўленыя дзеяздольнасьці.

Керамічныя майстэрні ў беларускіх псыханэўралягічных дамах-інтэрнтіах сталі вынікам сямігадовай працы праекту «Кераміка зь сацыяльнага клятстэра на Беларусі», які рэалізуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы ў рамках праграмы «Польская дапамога».

Камілія Шпаркоўская: Мне вельмі падабаецца ідэя аўкцыёну з керамічнымі вырабамі, якія былі створаныя людзьмі зь інваліднасьцю ў Беларусі. Гэта ня толькі фінансавая падтрымка, але таксама людзі, якія церпяць на гэтыя хваробы, адчуваюць сябе запатрабаванымі. Яны для нас нешта робяць, а мы можам ужываць гэтыя рэчы дома.

Вядома, грошы і цана посуду, гэта ня самае галоўнае, бо заўжды можна купіць танны посуд кітайскага вытворчасьці, але ж справа абсалютна ня ў гэтым.

Мы, як здаровыя людзі, маем больш магчымасьцяў зарабіць і працаваць. Утрыманцы беларускіх дамоў-інтэрнатаў ствараюць гэты посуд, а мы можам гэта купіць. Посуд цудоўна выглядае!

Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця зьяўляецца партнэрам сацыяльнага праекту, які рэалізаваўся ў беларускіх дамах-інтэрнтах для людзей зь асаблівасьцямі псыхічнага разьвіцьця.

/

Кіраўніцтва Вамбжэўскай асацыяцыі надзвычай задаволена стварэньнем керамічных майстэрняў у беларускіх дамах інтэрнатах. Працягвае прадстаўнік Вамбжэўскай асацыяцыі дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця Кшыштаф Фабішэўскі.

Кшыштаф Фабішэўскі: Сёлета пры падтрымцы Польскай Амбасады ў Беларусі нашая асацыяцыя наведала чарговы дом-інтэрнат у Чэрвені. Яны зацікаўленыя супрацай з намі.

Павінен сказаць, што ў параўнаньні з тым, як такія асяродкі выглядалі некалькі гадоў таму, адбыліся значныя пазытыўныя зьмены. Мы сустрэліся зь кіраўніцтвам гэта інтэрнату, даведаліся пра іх патрэбы.

У нашай Асацыяцыі ёсьць агульнае разуменьне таго, што трэба пашыраць досьвед керамічнага праекту на іншыя дамы-інтэрнаты ў Беларусі. Мы ведаем, што такая патрэба ёсьць. Зараз пануе добрая атмасфэра, каб пашыраць гэты досьвед.

Праект «Кераміка зь сацыяльнага клястэра» на Беларусі сапраўды ўражвае дасягненьнямі сваёй дзейнасьці. У выніку тэрапэўтычных заняткаў у керамічных майстэрнях, адзін з утрыманцаў інтэрната аднавіў дзеяздольнасьць і наладзіў паўнавартаснае жыцьцё.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт