Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы з Польшчы, Беларусі ды Ўкраіны размаўлялі пра партнэрства

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.11.2018 16:25
  • Навукоўцы з Польшчы.mp3
Буйны міжнародны форум прайшоў у Івана-Франкоўску на тэму транспамежнай спадчыны.
Foto:www.pbu2020.eu

У будынку Прыкарпацкага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Васіля Стэфанюка ў Івана-Франкоўску прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Транспамежная спадчына – фундамэнт польска-беларуска-украінскай супрацы» пад патранатам польскага прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага. На навуковы форум прыехала каля 130 чалавек: выкладчыкаў, студэнтаў, экспэртаў, палітыкаў ды грамадзкіх дзеячаў з Украіны, Польшчы ды Беларусі. Удзельнікі канфэрэнцыі таксама наведалі Галіч ды Моладзевы цэнтар міру ды Яднаньня ў Бальшоўцах.

Да ўдзельнікаў сустрэчы зьвярнуўся рэктар Прыкарпацкага ўнівэрсытэта, які зазначыў, што канфэрэнцыя сабрала прадстаўнікоў шматлікіх ведамстваў ды арганізацый, якія дзякуючы сродкам Эўразьвязу могуць разьвіваць інфраструктурныя, культурныя ды адукацыйныя праекты.

Ігар Цэпэнда: Гэта сьведчыць пра тое, што супольная спадчына яднае і зьвязвае ўстановы, унівэрсытэты ды супольнасьці жыхароў. Гэта вынікае з таго, што мы засяроджваемся на тым, што яднае людзей, што трэба рабіць, каб зьберагчы наяўнае, каб далей зьявілася новае. Сёньняшні выступ паказвае, што праект вельмі добра прадуманы, глыбокі. Я рады, што ўдзел у ім узялі ня толькі акадэмічныя структуры, але органы мясцовага самакіраваньня, няўрадавыя арганізацыі. Усе разам яны супрацоўнічаюць пры рэалізацыі праекту, які прысьвечаны агульнай спадчыне.

Праграма транспамежнай супрацы «Польшча-Беларусь-Украіна» адзначае сёлета пятнаццацігодзьдзе свайго ўтварэньня ды дзейнасьці. У рамках праграмы рэалізуюцца тэматычныя конкурсы праектаў рознай накіраванасьці. НА дадзены момант праграма мае 4 тэматычныя абшары: спадчына, даступнасьць, бясьпека ды межы.

Канфэрэнцыя ў Івана-Франкоўску ладзіцца дзеля таго, каб сабраць навукоўцаў у 3 краін, азнаёміцца зь вынікамі іх дасьледаваньняў. На аснове атрыманых матэрыялаў будуць выбарныя новыя тэматычныя абшары трохбаковага супрацоўніцтва, якія атрымаюць фінансаваньне ў бліжэйшыя гады, распавёў Дырэктар Цэнтра эўрапейскіх праектаў у Варшаве Лешак Булер.

Лешак Булер: Гэта канфэрэнцыя прызначаная, каб даць патрэбныя веды, але таксама дазваляе абмяняцца досьведам, меркаваньнямі дасьледаваньнямі навукоўцаў, якія займаюцца рознымі аспэктамі памежнага супрацоўніцтва. Тут створана пляцоўка абмену інфармацыяй, якая дазваляе пазнаёміцца з высновамі ды атрымаць новую аналітыку, якая спатрэбіцца нам, каб падрыхтаваць тэматыку праектаў у новай эўрапейскай фінансавай пэрспэктыве на гады 2021-27.

Выбар месца правядзеньня канфэрэнцыі невыпадковы. Івана-Франкоўск на розных узроўнях актыўны ўдзельнік праграмы. Гэта тычыцца як уладаў, так унівэрсытэт ды грамадзкія арганізацыі, зазначыў старэйшы экспэрт з львоўскага прадстаўніцтва праграмы Польшча-Беларусь-Украіна Васіль Хымяк

Васіль Хымяк: У гэтым годзе мы прыехалі ў Івана-Франкоўска ў зьвязку з тым, што Падкарпацкі ўнівэрсытэт ды сам горад вельмі актыўны ў нашай праграме. Яны падалі шмат праектных заявак. У папярэдняй праграме таксама шмат праектаў былі рэалізаваныя ў Івана-Франкоўску ды вобласьці.

Ва Ўкраіне прайшла сустрэча навукоўцаў прысьвечаная транспамежнаму супрацоўніцтву ды супольнай спадчыне Польшчы-Украіны ды Беларусі. Вынікі дыскусій стануць падвалінамі пры вызначэньні новых тэматычных абшараў для праграмы транспамежнага супрацоўніцтва ЭЗ «Польша-Украіна-Беларусь» на бліжэйшыя гады.

Эўгеніюш Сала/Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт