Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачалі змагацца з паталёгіяй у інтэрнэце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2018 13:32
Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі зарабляюць немалыя грошы на прасоўваньні гвалту й паталёгіі ў сеціве.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы пачалі змагацца з паталёгіяй у інтэрнэце
Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі зарабляюць немалыя грошы на прасоўваньні гвалту й паталёгіі ў сеціве.
У Польшчы прайшлі першыя затрыманьні й былі высунутыя першыя абвінавачваньні асобам, якія зарабляюць на прасоўваньні паталёгіі й гвалту ў інтэрнэце. Гэтая зьява становіцца ў краіне ўсё больш распаўсюджанай, а ейныя стваральнікі зарабляюць немалыя грошы, то бок нават да 20 тысяч злотых (амаль 4 тысячы 630 эўра) у месяц, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Газэта паясьняе, што некаторыя карыстальнікі-інтэрнэту трансьлююць, напрыклад, на канале YouTube, як яны абражаюць ці б’юць выпадковых людзей на вуліцы. Часта яны робяць гэта пад узьдзеяньнем алькаголю. Супраць аднаго зь іх пракуратура ў Торуні завяла пяць крымінальных спраў. На дадзены момант былі выстаўленыя ўжо два абвінавачваньні.
У сакавіку ў Познані паліцыянты затрымалі мужчыну (псэўданім „Гураль”), якому прад’явяць абвінавачваньне ва ўгаворваньні непаўналетніх дзяўчынак распрануцца перад вэб-камэрай.
Магчымасьць трансьляцыі ўжывую маюць амаль усе сацыяльныя СМІ. Некаторыя зь іх таксама дазваляюць гледачам рабіць добраахвотныя ўзносы на карысьць аўтара роліка. Гэта дзякуючы ім інтэрнэт-карыстальнікі, якія займаюцца прасоўваньнем паталёгіі ў сеціве, зарабляюць немалыя грошы, піша „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт