Logo Polskiego Radia
Print

Кнігу, прысьвечаную Раману Скірмунту, прэзэнтавалі ў Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 14.11.2018 12:35
«Калі Скірмунта забівалі, яму загадалі адвярнуцца. Ён адказаў: «Я ад людзей ніколі не адварочваўся». У гэтай фразе заключаецца квінтэсэнцыя яго жыцьця».
Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Кнігу прысьвечаную Раману Скірмунту прэзэнтавалі ў Варшаве
Прафэсар, доктар гістарычных навук Аляксандар Смалянчук прадставіў варшаўскай публіцы сваю кнігу пад назвай «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю».
На пачатку ХХ стагодзьдзя Раман Скірмунт быў адным з самых заможных людзей тагачаснай Беларусі. Напрыканцы І Сусьветнай вайны Раман Аляксандравіч Скірмунт далучыўся да беларускага часу, пэўны час узначальваючы яго «краёвае» адгалінаваньне, а ў ліпеню 1918 года Скірмунт узначальваў урад БНР.
Нягледзячы на тое, што на пачатку 1920-ых гадоў Раман Скірмунт адышоў ад беларускіх спраў, у міжваеннай Польшчы ён неаднаразова падтрымліваў нацыянальна сьвядомых ды актыўных беларусаў.
Падчас далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у верасьні 1939 года Раман Скірмунт, па наводцы новай улады, быў забіты разьюшанымі сялянамі.
На працягу доўгага жыцьця Раман Скірмунт, будучы дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расейскай Імпэрыі, прэм’ерам БНР, або сэнатарам санацыйнай Польшчы, заўжды імкнуўся абараняць інтарэс свайго Краю.
Гаворыць аўтар кнігі «Раман Скірмунт. Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю» прафэсар Аляксандар Смалянчук.
Аляксандар Смалянчук: Рамант Скірмунт, гэта вельмі нетрадыцыйны дзеяч беларускай гісторыі. У савецкія часы такіх як Скірмунт выкідалі па-за межы беларускай гісторыі, для іх там не было месца.
Насамрэч, яго постаць дазваляе па-іншаму зразумець беларускую гісторыю, больш рознакаляровую, больш разнаплянавую Беларусь.
Польскае радыё: Біяграфія Рамана Скірмунта, якую Вы напісалі налічвае 700 старонак. Гэта вельмі вялікая інтэлектуальная праца. Колькі часу Вы прысьвяцілі вывучэньню Рамана Скірмунта?
Аляксандар Смалянчук: Сам гэты тэкст я пісаў крыху больш за 4 гады. Першы артыкул пра Скірмунта я напісаў у 1994 годзе, даволі даўно. (…)
Польскае радыё: Калі так доўга займацца біяграфія асобы, аўтар пачынае атаясамлівацца са сваім пэрсанажам. Які момант альбо пэрыяд жыцьця Рамана Скірмунта найбольш Вас уразіў?
Аляксандар Смалянчук: Сапраўды, бывае так. Калі спрабуеш зразумець паводзіны чалавека, яго матывы, а ты абсалютна не мае ніякіх дакумэнтаў – пачынаецца пэўнае канструяваньне асобы.
Безумоўна, у канструяваньні асобы значную ролю адыгрывае жыцьцёвы досьвед аўтара, то-бок мой уласны. Іншым разам я так думаў і над сабой сьмяяўся: ці то я пра Скрімунта пішу, ці то пра самаго сябе пішу тую кнігу. Аднак, увесь час спрабуеш сябе нэўтралізаваць, каб цябе было як найменш.
Калі казаць пра нейкі эпізод, то найбольш уразіла яго сьмерць. Калі Рамана Скірмунта забівалі, яму загадалі каб ён адвярнуўся. Ён адказаў: «Я ад людзей ніколі не адварочваўся».
У гэтай фразе прамоўленай перад сьмерцю, заключаецца квінтэсэнцыя яго жыцьця. (…)
Сваімі ўражаньнямі ад кнігі «Раман Скірмунт. Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю» дзеліцца прафэсар, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
Алесь Краўцэвіч: Гэта ўзорная біяграфічная кніга, бо ёй спалучана ўсё. У ёй спалучаюцца вельмі грунтоўная архіўная праца, грунтоўная гістарыяграфія, а таксама вельмі важныя некалькі гадоў дасьледаваньняў на месцы – апытаньне мясцовых жыхароў старэйшага ўзросту. Тое што сюды дадзены вусная гісторыя, гэта зрабіла гэтую працу паўнавартаснай ды закончанай.
Кніга напісана літаратурнай мовай. Лічу, што гэтае кніга забіла бы гонар ня толькі беларускай гістарыяграфія, але і польскай, і нямецкай, і ангельскай.
Прэзэнтацыя біяграфіі Рамана Скірмунта была зладжана, ў варшаўскім унівэрсытэце Collegium Civitas, няўрадавай арганізацыяй «Беларуская нацыянальная памяць.
Падчас варшаўскай прэзэнтацыі жыцьцярыса Рамана Скірмунта, цікаўнасьць да гэтага выданьня была на столькі вялікай, што ўсіх жадаючым набыць кнігу не хапіла асобнікаў гэтага выданьня.
Унікальную біяграфію «Раман Скірмунт. Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю» можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» у Менску.
Эдуард Жолуд

Прафэсар, доктар гістарычных навук Аляксандар Смалянчук прадставіў варшаўскай публіцы сваю кнігу пад назвай «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю».

На пачатку ХХ стагодзьдзя Раман Скірмунт быў адным з самых заможных людзей тагачаснай Беларусі. Напрыканцы Першай сусьветнай вайны Раман Аляксандравіч Скірмунт далучыўся да беларускага часу, пэўны час узначальваючы яго «краёвае» адгалінаваньне, а ў ліпеню 1918 года Скірмунт узначальваў урад БНР.

Нягледзячы на тое, што на пачатку 1920-ых гадоў Раман Скірмунт адышоў ад беларускіх спраў, у міжваеннай Польшчы ён неаднаразова падтрымліваў нацыянальна сьвядомых ды актыўных беларусаў.

Падчас далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у верасьні 1939 года Раман Скірмунт па наводцы новай улады быў забіты разьюшанымі сялянамі.

На працягу доўгага жыцьця Раман Скірмунт, будучы дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расейскай Імпэрыі, прэм’ерам БНР або сэнатарам санацыйнай Польшчы, заўжды імкнуўся абараняць інтарэс свайго Краю.

Гаворыць аўтар кнігі «Раман Скірмунт. Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю» прафэсар Аляксандар Смалянчук.

Аляксандар Смалянчук: Рамант Скірмунт - гэта вельмі нетрадыцыйны дзеяч беларускай гісторыі. У савецкія часы такіх як Скірмунт выкідалі па-за межы беларускай гісторыі, для іх там не было месца.

Насамрэч яго постаць дазваляе па-іншаму зразумець беларускую гісторыю, больш рознакаляровую, больш разнаплянавую Беларусь.

Польскае радыё: Біяграфія Рамана Скірмунта, якую Вы напісалі, налічвае 700 старонак. Гэта вельмі вялікая інтэлектуальная праца. Колькі часу вы прысьвяцілі вывучэньню Рамана Скірмунта?

Аляксандар Смалянчук: Сам гэты тэкст я пісаў крыху больш за 4 гады. Першы артыкул пра Скірмунта я напісаў у 1994 годзе, даволі даўно. (…)

Польскае радыё: Калі так доўга займацца біяграфія асобы, аўтар пачынае атаясамлівацца са сваім пэрсанажам. Які момант альбо пэрыяд жыцьця Рамана Скірмунта найбольш Вас уразіў?

Аляксандар Смалянчук: Сапраўды, бывае так. Калі спрабуеш зразумець паводзіны чалавека, яго матывы, а ты абсалютна не маеш ніякіх дакумэнтаў, пэўнае канструяваньне асобы.

Безумоўна, у канструяваньні асобы значную ролю адыгрывае жыцьцёвы досьвед аўтара, то-бок мой уласны. Іншым разам я так думаў і над сабой сьмяяўся: ці то я пра Скрімунта пішу, ці то пра самаго сябе пішу тую кнігу.

Аднак увесь час спрабуеш сябе нэўтралізаваць, каб цябе было як найменш.

Калі казаць пра нейкі эпізод, то найбольш уразіла яго сьмерць. Калі Рамана Скірмунта забівалі, яму загадалі каб ён адвярнуўся. Ён адказаў: «Я ад людзей ніколі не адварочваўся». У гэтай фразе прамоўленай перад сьмерцю, заключаецца квінтэсэнцыя яго жыцьця. (…)

Доктар
Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч (другі справа)

Сваімі ўражаньнямі ад кнігі «Раман Скірмунт. Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю» дзеліцца прафэсар, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

Алесь Краўцэвіч: Гэта ўзорная біяграфічная кніга, бо ёй спалучана ўсё. У ёй спалучаюцца вельмі грунтоўная архіўная праца, грунтоўная гістарыяграфія, а таксама вельмі важныя некалькі гадоў дасьледаваньняў на месцы – апытаньне мясцовых жыхароў старэйшага ўзросту.

Тое, што сюды дадзены вусная гісторыя, гэта зрабіла гэтую працу паўнавартаснай ды закончанай. Кніга напісана літаратурнай мовай.

Лічу, што гэтая кніга зрабіла бы гонар ня толькі беларускай гістарыяграфія, але і польскай, і нямецкай, і ангельскай.

Прэзэнтацыя біяграфіі Рамана Скірмунта была зладжаная ў варшаўскім унівэрсытэце Collegium Civitas няўрадавай арганізацыяй «Беларуская нацыянальная памяць.

/

Падчас варшаўскай прэзэнтацыі жыцьцярыса Рамана Скірмунта цікаўнасьць да гэтага выданьня была настолькі вялікай, што ўсіх жадаючым набыць кнігу не хапіла асобнікаў гэтага выданьня.

/

Унікальную біяграфію «Раман Скірмунт. Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю» можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» у Менску.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт