СМІ: Пытаньне „Форт Трамп” у Польшчы ўжо вырашанае
У супольным лісьце амбасадары ЗША й Польшчы падкрэсьлілі значэньне польска-амэрыканскага сяброўства.
Кангрэс ЗША й Пэнтагон разглядаюць пытаньне аб павелічэньні ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы, а Польшча гатова вылучыць значныя сродкі для падтрымкі гэтых намаганьняў - напісалі амбасадар ЗША ў Варшаве Джорджэт Масбахэр (Georgette Mosbacher) і польскі амбасадар у Вашынгтоне Пётр Вільчэк (Piotr Wilczek).
У сумесным лісьце, які зьявіўся на старонках выданьня „Rzeczpospolita”, дыпляматы падкрэсьлілі, што польска-амэрыканскае сяброўства апраўдала сябе ў многіх важных момантах гісторыі. Таксама яны нагадалі аб падпісанай прэзыдэнтамі ЗША й Польшчы ў верасьні бягучага году дэклярацыі аб стратэгічным партнэрстве.
„Як паслы нашых краін, мы будзем нястомна працаваць над гэтым, каб мэты дэклярацыі былі рэалізаваныя ў выглядзе канкрэтных дзеяньняў”, - напісалі амбасадары.
Акрамя таго, яны ацанілі, што „намаганьні Злучаных Штатаў Амэрыкі павысіць бясьпеку Польшчы павысяць таксама бясьпеку Эўропы”.
„Кангрэс ЗША й Пэнтагон разглядаюць далейшае павелічэньне вайсковай прысутнасьці ЗША ў Польшчы, а польскі бок гатовы вылучыць значныя сродкі для падтрымкі гэтых намаганьняў”, - гаворыцца ў лісьце.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі газэты, рашэньне аб павелічэньні прысутнасьці амэрыканскіх вайскоўцаў у Польшчы ўжо неафіцыйна прынятае. Цяпер працягваюцца перамовы адносна характару гэтай прысутнасьці.
Невядома, ці гаворка ідзе пра сталыя комплексы для вайскоўцаў і членаў іх сем'яў, як гэта мае месца ў Нямеччыне, ці пра склады амэрыканскай зброі, як у Нарвэгіі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз