Блёгер Нехта не падаецца ціску з боку дзяржаўных СМІ
Дзяржаўныя тэлеканалы ўзмацнілі ціск на папулярнага беларускага відэаблёгера Сьцяпана Пуцілу, які вядомы пад псэўданімам Нехта.
Ютубканал «Нехта» мае каля 200 тысяч падпісчыкаў і зьяўляецца адным з самых папулярных у Беларусі. Зьмест відэаблёга складаецца зь штотыднёвага крытычнага агляду беларускіх навін. Аўтар канала сатырычна крытыкуе дзяржаўна-палітычны лад Беларусі, не ашчаджаючы сарказму ў дачыненьні да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Дзяржаўныя тэлеканалы БТ і АНТ накіравалі ў YouTube скаргі на відэаблёг «Нехта». Праўладныя СМІ, змагаючыся з канкурэнцыяй, абвінавачваюць Сьцяпана Пуцілу ў парушэньні аўтарскіх правоў.
Рэагуючы на скаргі YouTube заблякіраваў два выпускі на, а яшчэ два відэа наўпрост выдаліў з ютубканалу «Нехта».
Сьцяпан Пуціла: Канал стаў папулярны, бо ў мяне наўпрост няма канкурэнцыі. Рынак незалежных медыя ў Беларусі знаходзіцца ўвесь час пад ціскам. Паколькі я не залежу ад ніводнай рэдакцыі, а такса не знаходжуся на тэрыторыі Беларусі, я магу вольна выказваць сваю пазыцыю, свае думкі. Людзям гэта падабаецца, яны распавядаюць сябрам, а праз гэта відэа здабывае папулярнасьць і аўтаматычна прамуецца YouTube.
Польскае радыё: Вы ўжо на працягу 9 месяцаў ня можаце трапіць у Беларусь. З чым гэта зьвязана?
Сьцяпан Пуціла: Сёлета ў лютым, па месцу маёй рэгістрацыі ў Беларусі адбыўся вобшук. На той час я ўжо знаходзіўся ў Польшчы. Вобшук праводзіўся ў рамках справы па Арт. 368 – Абраза прэзыдэнта Беларусі. З таго моманту я не вяртаўся дадому, ні разу ня быў у Беларусі, бо лічу, што мне могуць пагражаць сілавыя ведамствы.
Польскае радыё: У лютым гэта быў вобшук, а зараз скаргі на Вас у YouTube. Чаму Вашае дзейнасьць у інтэрнэце выклікала такую агрэсіўную рэакцыю з боку дзяржавы?
Сьцяпан Пуціла: Таму што праў праўладныя СМІ ў YouTube набіраюць у лепшым выпадку, адну або дзьве тысячы праглядаў. Адначасова, я амаль зь такім жа зьместам, крыху разбаўленым пазытывам ды незалежнай інфармацыяй набіраю ў дзясяткі, а нават у сотні разоў болей праглядаў.
Яны крыўдуюць а, але нічога з гэтым зрабіць ня могуць. Яны ня ў стане стварыць годную альтэрнатыву. Агітатары выбіраюць старыя сродкі: забараніць, заблякаваць. Гэта ўжо не актуальна для сёньняшніх часоў і такое ўжо не пракаціць.
Нягледзячы на штрафы, пагрозы ды ціск зь іх боку я буду працягваць сваю справу, я буду згуртаваць вакол сябе людзей. Падпісчыкі будуць дасылаць свае матэрыялы. Мы будзем ствараць сваё незалежнае тэлебачаньне. Будзем працягваць даносіць вольную і незалежную інфармацыю на карысьць грамадзян Беларусі.
З аўтарам канала «Нехта» Сьцяпанам Пуцілай гутарыў Эдуард Жолуд.
Поўную размову слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
Дзяржаўныя тэлеканалы ўзмацнілі ціск на папулярнага беларускага відэаблёгера Сьцяпана Пуцілу, які вядомы пад псэўданімам NEXTA.
Ютубканал «Нехта» мае каля 200 тысяч падпісчыкаў і зьяўляецца адным з самых папулярных у Беларусі. Зьмест відэаблёга складаецца зь штотыднёвага крытычнага агляду беларускіх навін. Аўтар канала сатырычна крытыкуе дзяржаўна-палітычны лад Беларусі, не ашчаджаючы сарказму ў дачыненьні да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Дзяржаўныя тэлеканалы БТ і АНТ накіравалі ў YouTube скаргі на відэаблёг «Нехта». Праўладныя СМІ, змагаючыся з канкурэнцыяй, абвінавачваюць Сьцяпана Пуцілу ў парушэньні аўтарскіх правоў. Рэагуючы на скаргі YouTube заблякіраваў два выпускі, а яшчэ два відэа наўпрост выдаліў з ютубканалу «Нехта».
Сьцяпан Пуціла: Канал стаў папулярны, бо ў мяне наўпрост няма канкурэнцыі. Рынак незалежных медыя ў Беларусі знаходзіцца ўвесь час пад ціскам. Паколькі я не залежу ад ніводнай рэдакцыі, а такса не знаходжуся на тэрыторыі Беларусі, я магу вольна выказваць сваю пазыцыю, свае думкі.
Людзям гэта падабаецца, яны распавядаюць сябрам, а праз гэта відэа здабывае папулярнасьць і аўтаматычна прамуецца YouTube.
Польскае радыё: Вы ўжо на працягу 9 месяцаў ня можаце трапіць у Беларусь. З чым гэта зьвязана?Сьцяпан Пуціла: Сёлета ў лютым, па месцу маёй рэгістрацыі ў Беларусі адбыўся вобшук.
На той час я ўжо знаходзіўся ў Польшчы. Вобшук праводзіўся ў рамках справы па Арт. 368 – Абраза прэзыдэнта Беларусі. З таго моманту я не вяртаўся дадому, ні разу ня быў у Беларусі, бо лічу, што мне могуць пагражаць сілавыя ведамствы.
Польскае радыё: У лютым гэта быў вобшук, а зараз скаргі на Вас у YouTube. Чаму Вашае дзейнасьць у інтэрнэце выклікала такую агрэсіўную рэакцыю з боку дзяржавы?
Сьцяпан Пуціла: Таму што праў праўладныя СМІ ў YouTube набіраюць у лепшым выпадку, адну або дзьве тысячы праглядаў. Адначасова, я амаль зь такім жа зьместам, крыху разбаўленым пазытывам ды незалежнай інфармацыяй набіраю ў дзясяткі, а нават у сотні разоў болей праглядаў.
Яны крыўдуюць а, але нічога з гэтым зрабіць ня могуць. Яны ня ў стане стварыць годную альтэрнатыву. Прапагандысты выбіраюць старыя сродкі: забараніць, заблякаваць. Гэта ўжо не актуальна для сёньняшніх часоў і такое ўжо не пракаціць.
Нягледзячы на штрафы, пагрозы ды ціск зь іх боку я буду працягваць сваю справу, я буду згуртаваць вакол сябе людзей. Падпісчыкі будуць дасылаць свае матэрыялы.
Мы будзем ствараць сваё незалежнае тэлебачаньне. Будзем працягваць даносіць вольную і незалежную інфармацыю на карысьць грамадзян Беларусі.
З аўтарам канала «Нехта» Сьцяпанам Пуцілай гутарыў Эдуард Жолуд.
поўную размову слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле