Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Нямеччына абмеркавалі двухбаковыя адносіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2018 15:39
  • Ангела Мэркель (2).mp3
Эканоміка, эўрапейская палітыка й бясьпека - тэмы польска-нямецкіх міжурадавых кансультацый у Варшаве.
Kанцлерка Ангела Мэркель i прэм’ер Матэвуш Маравецкі.Kанцлерка Ангела Мэркель i прэм’ер Матэвуш Маравецкі.PAP/Radek Pietruszka

Польшча й Нямеччына абмеркавалі двухбаковыя адносіны
Эканоміка, эўрапейская палітыка й бясьпека - тэмы польска-нямецкіх міжурадавых кансультацый у Варшаве.
У Варшаве прайшлі польска-нямецкія міжурадавыя кансультацыі. З гэтай мэтай у польскую сталіцу прыбыла буйная дэлегацыя нямецкіх міністраў на чале з канцлеркай Ангелай Мэркель.
Нямецкія госьці сустрэліся з польскім прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім (Mateusz Morawiecki) і прадстаўнікамі яго ўраду ў Бэльвэдэры і ў Канцылярыі прэм’ера.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Перамовы датычылі эканомікі, эўрапейскай палітыкі й бясьпекі, а таксама найважнейшых пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва. Яшчэ перад візытам кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) паведамляў, што адной з найважнейшых тэмаў сёньняшніх кансультацый будзе пытаньне будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.
Яцэк Чапутовіч: Гэтае пытаньне будзе закранацца падчас маёй размовы зь міністрам Гайко Маасам, а таксама, хутчэй за ўсё, у перамовах паміж міністрамі эканомікі абедзьвюх краінаў.
У сваю чаргу віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі валь Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) дадаў, што важнай справай, якая будзе закранацца падчас кансультацый, зьяўляецца сытуацыя палякаў у Нямеччыне.
Шыман Шынкоўскі валь Сэнк: Гаворка ідзе, між іншым пра пашырэньне доступу да навукі польскай мовы й пра больш збалянсаванае фінансаваньне польскай меншасьці ў Нямеччыне.
Паралельна з размовамі кіраўнікоў урадаў праходзілі перамовы паасобных міністраў абедзьвюх краінаў. Пасьля іх адбылася пленарная сэсія пад кіраўніцтвам польскага прэм’ера й нямецкай канцлеркі. Праграма візыту Ангелы Мэркель у Варшаву прадугледжвала таксама ўскладаньне кветак да Магілы-помніка невядомаму жаўнеру.
Камэнтуючы сёньняшні візыт Ангелы Мэркель у Польшчу, нямецкія СМІ падкрэсьлівалі яго складаны характар. Крызыс у партыі ХДС паўплываў на паслабленьне пазыцыі Ангелы Мэркель на міжнароднай арэне.
Нямецкія камэнтатары падкрэсьлівалі, што ў польска-нямецкіх адносінах ёсьць шмат спрэчных пытаньняў. Напрыклад, Нямеччына крытыкуе польскую рэформу судовай сыстэмы, міграцыйную палітыку й вяртаньне да справы ваенных рэпарацый.
У той жа час Варшава выступае супраць будаўніцтва Nord Stream 2 і крытыкуе Бэрлін за спрыяньне ідэі „Эўропы двух хуткасьцяў”.
Упаўнаважаны ўраду па справах нямецка-польскай грамадзкай і памежнай супрацы, прэм'ер Брандэнбургіі Дзітмар Войдкэ лічыць, што Польшча і Нямеччына павінны размаўляць. У той жа час ён папярэджвае, што нельга ставіцца да Польшчы з пратэкцыянізмам.
Дзітмар Войдкэ: Палякі ня любяць, калі мы, немцы, паводзім сябе як усёведны настаўнік, які пагражае пальцам і вучыць Польшчу па розных актуальных для яе пытаньнях. Гэта роля Эўразьвязу, Эўракамісіі й Эўрапарлямэнту. Аднак Нямеччына, з-за нашай гісторыі, павінна трымацца далей ад гэткіх паводзінаў.
Дзітмар Войдкэ спадзяецца, што ўзаемныя кансультацыі дапамогуць палепшыць польска-нямецкія адносіны.
Дзітмар Войдкэ: Важна, каб мы гаварылі адзін з адным, а не адзін пра аднаго. Я перакананы, што ў розных тэмах мы можам прыйсьці да паразуменьня.
Былы міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) лічыць, што адной з праблем польска-нямецкіх адносін застаецца пытаньне ваенных рэпарацый. Паводле палітыка, мэтай польскага ўраду павінна быць дасягненьне пагадненьня зь Нямеччынай па гэтай справе й закрыцьцё пытаньня на карысьць польскага боку.
Вітальд Вашчыкоўскі: Гэта трэба будзе аформіць зь нямецкім урадам - зь цяперашнім або наступным. Ангела Мэркель аб’явіла, што саступіць з пасады канцлера. На маю думку, дынаміка падзеяў у Нямеччыне можа давесьці да таго, што яна не датрывае на пасадзе да канца тэрміну паўнамоцтваў, то бок да 2021 году. Таму пра рэпарацыі мы павінны пачаць гаварыць з Мэркель, а закончыць, магчыма, ужо з новым урадам.
У сваю чаргу Аляксандра Гаштальд (Aleksandra Gasztold) з Інстытуту палітычных навук Варшаўскага Ўнівэрсытэту пераконвае, што дыялёг зь Нямеччынай заўсёды быў і будзе важным. Яна нагадвае, што Нямеччына была верным саюзьнікам Польшчы, калі гаворка ідзе пра эўрапейскую інтэграцыю й NATO.
Аляксандра Гаштальд: Гаворка не ідзе пра пачуцьцё ўдзячнасьці, аднак нельга забываць пра эканамічныя сувязі, якія спалучаюць Польшчу й Нямеччыну. Нагадаю, гандлёвы абмен паміж Польшчай і Нямеччынай складае чвэрць усяго польскага гандлёвага абмену з усімі краінамі. Таму саюз зь Нямеччынай па любых эўрапейскіх пытаньнях будзе Польшчы аплочвацца.
Сёньняшнія польска-нямецкія міжурадавыя кансультацыі прайшлі ўжо 15 раз. Гэткія сустрэчы адбываюцца цыклічна - раз у адной, раз у другой краіне. Апошні раз яны адбываліся ў 2016 годзе ў Бэрліне.
аз

У Варшаве прайшлі польска-нямецкія міжурадавыя кансультацыі. З гэтай мэтай у польскую сталіцу прыбыла буйная дэлегацыя нямецкіх міністраў на чале з канцлеркай Ангелай Мэркель.

Нямецкія госьці сустрэліся з польскім прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім (Mateusz Morawiecki) і прадстаўнікамі яго ўраду ў Бэльвэдэры і ў Канцылярыі прэм’ера.

Перамовы датычылі эканомікі, эўрапейскай палітыкі й бясьпекі, а таксама найважнейшых пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Яшчэ перад візытам кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) паведамляў, што адной з найважнейшых тэмаў сёньняшніх кансультацый будзе пытаньне будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.

Яцэк Чапутовіч: Гэтае пытаньне будзе закранацца падчас маёй размовы зь міністрам Гайко Маасам, а таксама, хутчэй за ўсё, у перамовах паміж міністрамі эканомікі абедзьвюх краінаў.

У сваю чаргу віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) дадаў, што важнай справай, якая будзе закранацца падчас кансультацый, зьяўляецца сытуацыя палякаў у Нямеччыне.

Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк: Гаворка ідзе, між іншым пра пашырэньне доступу да навукі польскай мовы й пра больш збалянсаванае фінансаваньне польскай меншасьці ў Нямеччыне.

Паралельна з размовамі кіраўнікоў урадаў праходзілі перамовы паасобных міністраў абедзьвюх краінаў. Пасьля іх адбылася пленарная сэсія пад кіраўніцтвам польскага прэм’ера й нямецкай канцлеркі.

Праграма візыту Ангелы Мэркель у Варшаву прадугледжвала таксама ўскладаньне кветак да Магілы-помніка невядомаму жаўнеру.

Камэнтуючы сёньняшні візыт Ангелы Мэркель у Польшчу, нямецкія СМІ падкрэсьлівалі яго складаны характар. Крызыс у партыі ХДС паўплываў на паслабленьне пазыцыі Ангелы Мэркель на міжнароднай арэне.

Нямецкія камэнтатары падкрэсьлівалі, што ў польска-нямецкіх адносінах ёсьць шмат спрэчных пытаньняў. Напрыклад, Нямеччына крытыкуе польскую рэформу судовай сыстэмы, міграцыйную палітыку й вяртаньне да справы ваенных рэпарацый.

У той жа час Варшава выступае супраць будаўніцтва Nord Stream 2 і крытыкуе Бэрлін за спрыяньне ідэі „Эўропы двух хуткасьцяў”.

Упаўнаважаны ўраду па справах нямецка-польскай грамадзкай і памежнай супрацы, прэм'ер Брандэнбургіі Дзітмар Войдкэ лічыць, што Польшча і Нямеччына павінны размаўляць. У той жа час ён папярэджвае, што нельга ставіцца да Польшчы з пратэкцыянізмам.

Дзітмар Войдкэ: Палякі ня любяць, калі мы, немцы, паводзім сябе як усёведны настаўнік, які пагражае пальцам і вучыць Польшчу па розных актуальных для яе пытаньнях. Гэта роля Эўразьвязу, Эўракамісіі й Эўрапарлямэнту. Аднак Нямеччына, з-за нашай гісторыі, павінна трымацца далей ад гэткіх паводзінаў.

Дзітмар Войдкэ спадзяецца, што ўзаемныя кансультацыі дапамогуць палепшыць польска-нямецкія адносіны.

Дзітмар Войдкэ: Важна, каб мы гаварылі адзін з адным, а не адзін пра аднаго. Я перакананы, што ў розных тэмах мы можам прыйсьці да паразуменьня.

Былы міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) лічыць, што адной з праблем польска-нямецкіх адносін застаецца пытаньне ваенных рэпарацый. Паводле палітыка, мэтай польскага ўраду павінна быць дасягненьне пагадненьня зь Нямеччынай па гэтай справе й закрыцьцё пытаньня на карысьць польскага боку.

Вітальд Вашчыкоўскі: Гэта трэба будзе аформіць зь нямецкім урадам - зь цяперашнім або наступным. Ангела Мэркель аб’явіла, што саступіць з пасады канцлера. На маю думку, дынаміка падзеяў у Нямеччыне можа давесьці да таго, што яна не датрывае на пасадзе да канца тэрміну паўнамоцтваў, то бок да 2021 году. Таму пра рэпарацыі мы павінны пачаць гаварыць з Мэркель, а закончыць, магчыма, ужо з новым урадам.

У сваю чаргу Аляксандра Гаштальд (Aleksandra Gasztold) з Інстытуту палітычных навук Варшаўскага Ўнівэрсытэту пераконвае, што дыялёг зь Нямеччынай заўсёды быў і будзе важным. Яна нагадвае, што Нямеччына была верным саюзьнікам Польшчы, калі гаворка ідзе пра эўрапейскую інтэграцыю й NATO.

Аляксандра Гаштальд: Гаворка не ідзе пра пачуцьцё ўдзячнасьці, аднак нельга забываць пра эканамічныя сувязі, якія спалучаюць Польшчу й Нямеччыну. Нагадаю, гандлёвы абмен паміж Польшчай і Нямеччынай складае чвэрць усяго польскага гандлёвага абмену з усімі краінамі. Таму саюз зь Нямеччынай па любых эўрапейскіх пытаньнях будзе Польшчы аплочвацца.

Сёньняшнія польска-нямецкія міжурадавыя кансультацыі прайшлі ўжо 15 раз. Гэткія сустрэчы адбываюцца цыклічна - раз у адной, раз у другой краіне. Апошні раз яны адбываліся ў 2016 годзе ў Бэрліне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт