Logo Polskiego Radia
Print

Украінская фірма выпускае гульню пра канцэнтрацыйныя лягеры

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.10.2018 17:12
У Польшчы дадзены крок выклікаў незадавальненьне гісторыкаў, пракуратура пачала сьледзтва.
Foto: screen z youtube.com

Тэму асьвятляе партал onet.pl.

Украінская кампутарная фірма Aliens Games паказала заяўку пра тое, што рыхтуе да выпуску на рынак гульню «The cost of freedom – a game about polish death camps», якая грунтуецца на тым, што адбывалася ў нацысцкіх канцэнтрацыйных лягерах падчас Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Польшчы. У заяўленай гульні гульцы будуць выбіраць пэрсанажаў сярод вязьняў лягера Аўшвіц-Біркэнаў ды эсэсаўцаў, якія адпраўлялі людзей на сьмерць, піша партал.

Са скаргай на фірму ў пракуратуру зьвярнуўся старшыня польскага Інстытута нацыянальнай памяці. Службоўца абвінавачвае фірму ў «зьнявазе польскай нацыі ды прапагандзе фашысцкага дзяржаўнага ладу».

Выданьне піша, што пракуратура прыняла скаргу да разгляду і займаецца зборам доказаў, піша партал.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт