Logo Polskiego Radia
Print

Якімі былі муніцыпальныя выбары для беларусаў Падляшша?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.10.2018 16:44
  • выбары.mp3
Вынікі прынесьлі крыху добрых навін, але таксама пэўныя нечаканасьці ды расчараваньні.
фота: Я. Іванюк/Польскае радыё Беларуская служба

Вынікі выбараў у мясцовае самакіраваньне для беларускага асяродзьдзя ў Польшчы прынесьлі крыху добрых навін, але і пэўныя нечаканасьці ды расчараваньні.

Варта згадаць пройгрыш войта Пятра Сэльвэсюка ў гміне Орля, адзінай гміне, у якой існуюць дзьвюхмоўныя ўказальнікі.

Сярод посьпехаў варта згадаць добры вынік Ігара Лукашука ў выбарах у Ваяводзкі Соймік. Старшыня гарадзкой рады ў Бельску Падляскім, дырэктар гайнаўскага беларускага ліцэя ды старшыня Зьвязу Шчыты здабыў больш за 7 тысячаў галасоў і бліжэйшыя 5 гадоў будзе ваяводзкім райцам. У Соймік увайшоў таксама Славамір Назарук з Форуму Меншасьцяў Падляшша, які доўгі час быў у гарадзкой радзе ў Беластоку.

Вынікі выбараў падсумуюць журналісты Валянціна Лаеўская (на фота) зь Беларускага Радыё Рацыя, Міхал Сьцепанюк (на фота) і Яраслаў Іванюк з Радыё Беласток.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт