Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбыўся канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.10.2018 17:12
  • Салідарныя 2018.mp3
Патрыятычная арыентацыя сьвята саступіла месца праслаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў, а ў прыватнасьці рэфлексіям на тэму свабоды.
Месца ў якім адбыўся канцэр "Салідарныя зь Беларусьсю 2018"Месца ў якім адбыўся канцэр "Салідарныя зь Беларусьсю 2018"

У Варшаве адбыўся 11 канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю». На зьмену масавасьці ды нацыянальна-патрыятычнай заангажаванасьці прышлі камэрнасьць ды касмапалітызм.
У апошнія гады назіраецца кардыяльная зьмена фармату канцэртаў «Салідарныя зь Беларусьсю». Першыя канцэрты Салідарных адбываліся ў цэнтры Варшавы ды пад адкрытым небам.
Тысячы людзей зьбіраліся каб выказаць сваю падтрымку беларускім палітвязьням, якія апынуліся за кратамі ў выніку так званых прэзыдэнцкіх выбараў 2006 ды 2010 гадоў. Хэдлайнэрамі мерапрыемстваў зазвычай былі знакамітыя беларускія музыкі кшталту Сяргея Міхалка ці Лявона Вольскага.
Сёлета на канцэрце Салідарныя зь Беларусьсю патрыятычная арыентацыя сьвята саступіла месца праслаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў, а прыватнасьці рэфлексіяй на тэму свабоды.
Гавораць музыкі, якія бралі ўдзел у Канцэрце Салідарныя зь Беларусьсю 2018.
Маша з гурта «Дліна Волны»: Мы рода зь Менску. Жыўцом мы граем ужо год. Гэтае мерапрыемства для нас перадусім музыка. Мы не ўлазім у палітыку. Мы нясем музыку.
Наш гурт натхняецца Менскам, тым які ён зараз. Наша савецкая руіна надзвычай нас натхняе.
Задуму канцэрту тлумачыць завадатар «Салідарных-2018» старшыня польскай ініцыятывы «За вольную Беларусь» Караліна Гэндэк.
Караліна Гэндэк: Сёлета мы вельмі хацелі паказаць жанчын на сцэне. Гледзячы на нефармальны сэгмэнт эстрады, мы заўважым, што большасьць выканаўцаў гэта мужчыны. Сёньня ў нас 5 гуртоў, ва ўсіх салістамі зьяўляецца дзяўчыны. (...)
Нашай галоўнай ідэяй была свабода. Мы хочам прыцягнуць увагу да праблемы свабоды. Кожнаму з нас варта задумацца, навошта нам гэтая свабода!? (...)
Нягледзячы на невялікую колькасьць гасьцей канцэрта, ў варшаўскім клюбе Pogłos запанавала непаўторная атмасфэра талерантнасьці і свабоды. Сваімі ўражаньнямі ад канцэрту дзеліцца яго госьць беларускі тэлевядучы Віктар Шукеловіч.
Віктар Шукеловіч: Салідарнасьць у любой форме, гэта вельмі шляхетная, добрая ідэя. Тое як яна рэалізоўваецца, гэьа ўжо пытаньне другаснае. (...)
Мне падабаецца, што тут пануе такае незвычайнае атмасфэра. Тут людзкіх вачах праяўляецца пэўнае сувязь. Гэта выдатна, што сюды не трапляюць выпадковыя людзі звонку. Слухачы ідуць сюды мэтанакіравана.
Час паставіў арганізатарам канцэртаў «Салідарныя зь Беларусьсю» новыя вымаганьні. Нягледзячы на тое, што «Салідарныя» страчваюць свой патрыятычны зьмест і нацыянальную афарбоўку, нязьменным застаецца адно – прасоўваньне свабоды і салідарнасьці.
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
Эдуард Жолуд

На зьмену масавасьці ды нацыянальна-патрыятычнай заангажаванасьці прышлі камэрнасьць ды касмапалітызм. У апошнія гады назіраецца кардыяльная зьмена фармату канцэртаў «Салідарныя зь Беларусьсю».

Першыя канцэрты Салідарных адбываліся ў цэнтры Варшавы ды пад адкрытым небам.Тысячы людзей зьбіраліся каб выказаць сваю падтрымку беларускім палітвязьням, якія апынуліся за кратамі ў выніку так званых прэзыдэнцкіх выбараў 2006 ды 2010 гадоў. Хэдлайнэрамі мерапрыемстваў зазвычай былі знакамітыя беларускія музыкі кшталту Сяргея Міхалка ці Лявона Вольскага.

Сёлета на канцэрце Салідарныя зь Беларусьсю патрыятычная арыентацыя сьвята саступіла месца праслаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў, а ў прыватнасьці рэфлексіям на тэму свабоды. Гавораць музыкі, якія бралі ўдзел у Канцэрце Салідарныя зь Беларусьсю 2018.

Маша з гурта «Дліна Волны»: Мы рода зь Менску. Жыўцом мы граем ужо год. Гэтае мерапрыемства для нас перадусім музыка. Мы не ўлазім у палітыку... Мы нясем музыку. Наш гурт натхняецца Менскам, тым які ён зараз. Наша савецкая руіна надзвычай нас натхняе. (...)

Задуму канцэрту тлумачыць завадатар «Салідарных-2018» старшыня польскай ініцыятывы «За вольную Беларусь» Караліна Гэндэк.

Караліна Гэндэк: Сёлета мы вельмі хацелі паказаць жанчын на сцэне. Гледзячы на нефармальны сэгмэнт эстрады, мы заўважым, што большасьць выканаўцаў гэта мужчыны. Сёньня ў нас 5 гуртоў, ва ўсіх салістамі зьяўляецца дзяўчыны. (...)

Нашай галоўнай ідэяй была свабода. Мы хочам прыцягнуць увагу да праблемы свабоды. Кожнаму з нас варта задумацца, навошта нам гэтая свабода!? (...)

Нягледзячы на невялікую колькасьць гасьцей канцэрта, ў варшаўскім клюбе Pogłos запанавала непаўторная атмасфэра талерантнасьці і свабоды. Сваімі ўражаньнямі ад канцэрту дзеліцца яго госьць беларускі тэлевядучы Віктар Шукеловіч.

Віктар Шукеловіч: Салідарнасьць у любой форме, гэта вельмі шляхетная, добрая ідэя. Тое як яна рэалізоўваецца, гэьа ўжо пытаньне другаснае. (...)

Мне падабаецца, што тут пануе такае незвычайнае атмасфэра. Тут людзкіх вачах праяўляецца пэўнае сувязь. Гэта выдатна, што сюды не трапляюць выпадковыя людзі звонку. Слухачы ідуць сюды мэтанакіравана.

Час паставіў арганізатарам канцэртаў «Салідарныя зь Беларусьсю» новыя вымаганьні. Нягледзячы на тое, што «Салідарныя» страчваюць свой патрыятычны зьмест і нацыянальную афарбоўку, нязьменным застаецца адно – прасоўваньне свабоды і салідарнасьці.

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт