Царкоўны раскол на Ўкраіне працягвае набіраць тэмпы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.10.2018 17:17
-
Царкоўны раскол на Ўкраіне працягвае набіраць тэмпы.mp3
"Прызнаньне несапраўдным акт 1686 г. нясе пагрозу ўсім аўтакефаліям".
Ілюстрацыйны здымакflickr.com
Расейская праваслаўная царква прыпыніла адносіны з Канстанцінопалем ды разарвала эўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Разрыў зьвязаны з рашэньнем сусьветнага патрыярха Варфаламея І прызнаць несапраўдным акт 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату, і даць Украінскай праваслаўнай царкве права на аўтакефалію.
Кандыдат навук багаслоўя ды выкладчык Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве, тлумачыць, чаму гэтае рашэньне, парушае кананічныя правілы.
У канфлікце паміж Маскоўскім і Канстанцінопальскім патрыярхатам з-за пытанЬня аўтакефаліі, беларуская царква заняла бок рускага праваслаўя, паколькі БПЦ ня мае незалежнасьці, і зьяўляецца часткай Маскоўскага патрыярхату.
З а. Андрэям Кузьмам пра сытуацыю вакол аўтакефаліі на Ўкраіне гутарыла Анна Пятроўская.