Беларускаму народнаму фронту спаўняецца 30 год
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.10.2018 16:01
19 кастрычніка споўніцца 30 год з моманту ўтварэньня Беларускага народнага фронту.
Foto: Партыя БНФ/narodny.org/
19 кастрычніка споўніцца 30 год з моманту ўтварэньня аргкамітэту Беларускага народнага фронту. З гэтай нагоды Партыя БНФ ладзіць шэраг юбілейных мерапрыемстваў і падводзіць вынікі сваёй дзейнасьці. Адно з найбольшых дасягненьняў партыі – гэта абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі.
19 кастрычніка 1988 года ў менскім касьцёле сьв. Сымона ды Алены (у той час там быў Дом Кіно) адбылося ўтварэньне арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне». З аргкамітэту вырасла пазьней грамадзкая арганізацыя БНФ «Адраджэньне», а потым і палітычная партыя.
З нагоды 30 гадовага юбілею партыя зладзіла ўжо шэраг памятных мерапрыемстваў. Так на пачатку кастрычніка на сядзібе партыі пачала працаваць выстава мастакоў суполкі «Пагоня», якую арганізаваў Аляксей Марачкін. 17 кастрычніка адбылася сустрэча прэзэнтацыя новай кнігі «Дзевяноста трэці»дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ скліканьня Сяргея Навумчыка. На 19 кастрычніка заплянаваная дыскусія з удзелам старшыні Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым «30 год БНФ: наша місія працягваецца».
Пра тое, якой была місія партыі 30 год таму, чаго партыя дамаглася, якія перад сабой ставіць мэты на будучыню, мы размаўляем са старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч