Падпісаныя фінальныя дамовы на пастаўкі газу з Амэрыкі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
17.10.2018 12:49
Польшча будзе купляць прыкладна па адным мільёне тон газу ў год на працягу 20 гадоў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Польская нафта-газавая кампанія (Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo) падпісала два вельмі істотныя з дзяржаўнага пункту гледжаньня кантракты на пастаўкі звадкаванага газу з ЗША. Пра падзею PGNiG паведамляе ў афіцыйным камюніке. Пра намер заключыць дамовы стала вядома яшчэ ў чэрвені, але цяпер паявілася інфармацыя аб доўгатэрміновых кантрактах – піша інтэрнэт-сайт «Niezalezna.pl».
Кожны з кантрактаў прадбачвае, што Польшча будзе купляць прыкладна па адным мільёне тон газу ў год на працягу 20 гадоў. 1 млн. тон звадкаванага газу – гэта каля 1,35 млрд. кубамэтраў прыроднага газу.
Пастаўлены газ можа быць аб’ектам далейшага абарачэньня на міжнародных рынках, газ будзе пастаўляцца па формуле free-on-board, гэта значыць, пакупнік будзе яго атрымліваць у порце пагрузкі.
Формула фармаваньня цаны газу абапіраецца на кошт дадзенай сыравіны ў амэрыканскім біржавым індэксе Henry Hub разам з коштам звадкаваньня.
Niezalezna.pl/нг