Logo Polskiego Radia
Print

У Баўгарыі знайшлі мёртвай журналістку лякальнай тэлевізіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.10.2018 13:56
  • Вікторыя Марынава.mp3
Напрацягу году гэта ўжо трэцяе забойства журналіста ў Эўропе.
PAP/EPA/TVN RUSE / HANDOUT

У Баўгарыі знайшлі мёртвай журналістку лякальнай тэлевізіі, Вікторыю Марынаву. 30-гадову жанчыну перад сьмерцю моцна зьбілі і згвалтавалі. СМІ зьвяртаюць увагу, што журналістка працавала над карупцыйным скандалам. Сёлета гэта ўжо трэцяе забойства журналіста ў Эўропе.
Вікторыя Марынава была вядучай і адміністрацыйным дырэктарам лякальнай баўгарскай тэлевізіі TWN. Цела журналісткі было знойдзена ноччу з суботы на нядзелю ў горадзе Русэ.
Міністар унутраных спраў Баўгарыі Младэн Марынаў паінфармаваў, што 30-годка перад сьмерцю была згвалтаваная. Ён дадаў, што сьледчыя органы ня маюць інфармацыі аб тым, што сьмерць Вікторыі Марынавай магла быць зьвязаная з яе журналісцкай працай. Паводле міністра, таксама нічога не вядома, каб жанчыне пагражалі.
У сваю чаргу акруговы пракурор Георгі Георгіеў адзначыў, што ў сьледзтве пад увагу бяруцца ўсе магчымасьці, у тым ліку зьвязаныя з прафэсійнай дзейнасьцю забітай жанчыны. Вядома, што Вікторыя Марынава памерла ў выніку моцных удараў у галаву і душэньня. Зьніклі мабільны тэлефон, ключы ад аўтамабіля і частка вопраткі.
“Сабрана шмат сьлядоў ДНК. Я ўпэўнены, высьвятленьне гэтай справы - гэта толькі пытаньне часу”, - заявіў прэм’ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў.
Баўгарскія СМІ пішуць, што апошняя праграма Марынавай была прысьвечаная рэзананснай карупцыйнай справе. На гэта зьвяртаюць увагу і эўрапейскія палітыкі.
Прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі і Эўрапарлямэнту патрабуюць праніклівага сьледзтва ў справе забойства сьледчай журналісткі. Пра рэакцыю эўразьвязаўскіх палітыкаў расказвае карэспандэнтка Польскага радыё ў Брусэлі Бэата Пламэцка.
Б. Пламэцка: Камісар па справах юстыцыі Вера Юрова на адным з сацыяльных парталаў напісала, што праніклівае сьледзтва павінна даць адказ на пытаньне, ці забойства было зьвязана з працай баўгарскай журналісткі. Яна дадала, што будзе цікавіцца ходам сьледзтва, таксама камісар запрапанавала дапамогу эўразьвязаўскіх агенцтваў. Пра неабходнасьць правядзеньня дакладнага сьледзтва напісаў таксама лідар групы хадэкаў Манфрэд Вэбэр, які нагадаў, што Вікторыя Марынава зьяўляецца трэцім забітым журналістам з кастрычніка мінулага году. Сафі Вэльд з групы лібэралаў мяркуе, што ў сьледзтва павінен умяшацца Інтэрпол. Палітык дадала, што магчымыя сувязі забойства журналісткі з яе працай павінны быць высьветленыя імгненна. “Журналісты павінны быць бясьпечнымі”, - напісала Вэльд. “Як такое магло здарыцца ў Эўропе?”, - задала рытарычнае пытаньне лідар зялёных Ска Кэлер і дадала, што апошні матэрыял, над якім працавала забітая журналістка, тычыўся карупцыйнай афёры, зьвязанай з растратай эўразьвязаўскіх сродкаў.
Інфармацыя аб забойстве Вікторыі Марынавай выклікала вострую рэакцыю сярод журналістаў. За апошні год гэта трэці выпадак забойства журналіста ў Эўропе.
У кастрычніку 2017 году ў выніку падкладзенай у аўтамабілі бомбы загінула вядомая сьледчая журналістка Дафнэ Каруана Галісія. У лютым бягучага году ў сваім доме быў застрэлены славацкі журналіст Ян Куцяк і яго нарачоная.
Паводле рэйтынгу арганізацыі «Журналісты бязь межаў», у мінулым годзе Баўгарыя займала апошняя месца сярод краін Эўразьвязу ў катэгорыі «свабода слова».


У Баўгарыі знайшлі мёртвай журналістку лякальнай тэлевізіі, Вікторыю Марынаву. 30-гадову жанчыну перад сьмерцю моцна зьбілі і згвалтавалі. СМІ зьвяртаюць увагу, што журналістка працавала над карупцыйным скандалам. Напрацягу году гэта ўжо трэцяе забойства журналіста ў Эўропе.

Вікторыя Марынава была вядучай і адміністрацыйным дырэктарам лякальнай баўгарскай тэлевізіі TWN. Цела журналісткі было знойдзена ноччу з суботы на нядзелю ў горадзе Русэ.

Міністар унутраных спраў Баўгарыі Младэн Марынаў паінфармаваў, што 30-годка перад сьмерцю была згвалтаваная. Ён дадаў, што сьледчыя органы ня маюць інфармацыі аб тым, што сьмерць Вікторыі Марынавай магла быць зьвязаная з яе журналісцкай працай. Паводле міністра, таксама нічога не вядома, каб жанчыне пагражалі.

У сваю чаргу акруговы пракурор Георгі Георгіеў адзначыў, што ў сьледзтве пад увагу бяруцца ўсе магчымасьці, у тым ліку зьвязаныя з прафэсійнай дзейнасьцю забітай жанчыны. Вядома, што Вікторыя Марынава памерла ў выніку моцных удараў у галаву і душэньня. Зьніклі мабільны тэлефон, ключы ад аўтамабіля і частка вопраткі.

“Сабрана шмат сьлядоў ДНК. Я ўпэўнены, высьвятленьне гэтай справы - гэта толькі пытаньне часу”, - заявіў прэм’ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў.

Баўгарскія СМІ пішуць, што апошняя праграма Марынавай была прысьвечаная рэзананснай карупцыйнай справе. На гэта зьвяртаюць увагу і эўрапейскія палітыкі.

Прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі і Эўрапарлямэнту патрабуюць праніклівага сьледзтва ў справе забойства сьледчай журналісткі. Пра рэакцыю эўразьвязаўскіх палітыкаў расказвае карэспандэнтка Польскага радыё ў Брусэлі Бэата Пламэцка.

Б. Пламэцка: Камісар па справах юстыцыі Вера Юрова на адным з сацыяльных парталаў напісала, што праніклівае сьледзтва павінна даць адказ на пытаньне, ці забойства было зьвязана з працай баўгарскай журналісткі. Яна дадала, што будзе цікавіцца ходам сьледзтва, таксама камісар запрапанавала дапамогу эўразьвязаўскіх агенцтваў. Пра неабходнасьць правядзеньня дакладнага сьледзтва напісаў таксама лідар групы хадэкаў Манфрэд Вэбэр, які нагадаў, што Вікторыя Марынава зьяўляецца трэцім забітым журналістам з кастрычніка мінулага году. Сафі Вэльд з групы лібэралаў мяркуе, што ў сьледзтва павінен умяшацца Інтэрпол. Палітык дадала, што магчымыя сувязі забойства журналісткі з яе працай павінны быць высьветленыя імгненна. “Журналісты павінны быць бясьпечнымі”, - напісала Вэльд. “Як такое магло здарыцца ў Эўропе?”, - задала рытарычнае пытаньне лідар зялёных Ска Кэлер і дадала, што апошні матэрыял, над якім працавала забітая журналістка, тычыўся карупцыйнай афёры, зьвязанай з растратай эўразьвязаўскіх сродкаў.

Інфармацыя аб забойстве Вікторыі Марынавай выклікала вострую рэакцыю сярод журналістаў. За апошні год гэта трэці выпадак забойства журналіста ў Эўропе.

У кастрычніку 2017 году ў выніку падкладзенай у аўтамабілі бомбы загінула вядомая сьледчая журналістка Дафнэ Каруана Галісія з Мальты. У лютым бягучага году ў сваім доме быў застрэлены славацкі журналіст Ян Куцяк і яго нарачоная.

Паводле рэйтынгу арганізацыі «Журналісты бязь межаў», у мінулым годзе Баўгарыя займала апошняе месца сярод краін Эўразьвязу ў катэгорыі «свабода слова».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт