Logo Polskiego Radia
Print

Удалося адлавіць новы для Беларусі від птушкі – стрынатку-рэмез

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2018 15:43
  • стрынатка-рэмез.mp3
Арнітоляг Дзяніс Кіцель: Гэта было прадказальна, што калі-небудзь гэты від птушкі зьявіцца ў нас, у Беларусі.
Юры Янкевіч і Дзяніс Кіцель.Юры Янкевіч і Дзяніс Кіцель.фота: Заимки Лешего/Фэйсбук

На станцыі кальцаваньня «Сасновы Бор» удалося адлавіць новы для Беларусі від птушкі – стрынатку-рэмез. Гэтай восеньню праводзіцца выязны адлоў на р.Свольна каля в.Лісно Верхнядзьвінскага р-на. База кальцавальнікаў разьмяшчаецца ў гасьцявым доме заказьніка «Асьвейскі».
Ужо на другі дзень адлову арнітолягі атрымалі доўгачаканы вынік – стрынатку-рэмез (Emberiza rustica)! Гэта 333 від птушкі ў Беларусі.
Арнітоляг Дзяніс Кіцель кажа, што вялікай сэнсацыі з навіны рабіць ня трэба, паколькі гэтага віду птушкі арнітолягі спадзяваліся даўно.
Д. Кіцель: Гэта было прадказальна, што калі-небудзь гэты від птушкі зьявіцца ў нас, у Беларусі. Яна гняздуецца на поўначы, у лесатундрах, у тайзе. І на шляху ў вырай у Паўднёва-Ўсходнюю Азію яна павінна часам пралятаць і праз Беларусь. І гэта трэба было пацьвердзіць. Мы з сябрам падрыхтавалі выязны лягер і праз два дні зрабілі такое адкрыцьцё.
Дарэчы, роўна год таму, у кастрычніку 2017 году, мы размаўлялі з Дзянісам Кіцелем, якому таксама ўпершыню ў Беларусі ўдалося адлавіць іншы від птушкі – стрынатку-крошку.
У наступнай перадачы працяг размовы з арнітолягам, які раскажа пра сваю працу з птушкамі.
У далучаным гукавым файле поўная размова з арнітолягам, які расказвае пра сваю працу, міграцыю птушак і самыя цікавыя выпадкі ў сваёй працы.


На станцыі кальцаваньня «Сасновы Бор» удалося адлавіць новы для Беларусі від птушкі – стрынатку-рэмез. Гэтай восеньню праводзіцца выязны адлоў на р.Свольна каля в. Лісно Верхнядзьвінскага р-на. База кальцавальнікаў разьмяшчаецца ў гасьцявым доме заказьніка «Асьвейскі».

Ужо на другі дзень адлову арнітолягі атрымалі доўгачаканы вынік – стрынатку-рэмез (Emberiza rustica)! Гэта 333 від птушкі ў Беларусі.

Арнітоляг Дзяніс Кіцель кажа, што вялікай сэнсацыі з навіны рабіць ня трэба, паколькі гэтага віду птушкі арнітолягі спадзяваліся даўно.

Д. Кіцель: Гэта было прадказальна, што калі-небудзь гэты від птушкі зьявіцца ў нас, у Беларусі. Яна гняздуецца на поўначы, у лесатундрах, у тайзе. І на шляху ў вырай у Паўднёва-Ўсходнюю Азію яна павінна часам пралятаць і праз Беларусь. І гэта трэба было пацьвердзіць. Мы з сябрам падрыхтавалі выязны лягер і праз два дні зрабілі такое адкрыцьцё.

Дарэчы, роўна год таму, у кастрычніку 2017 году, мы размаўлялі з Дзянісам Кіцелем, якому таксама ўпершыню ў Беларусі ўдалося адлавіць іншы від птушкі – стрынатку-крошку.

У наступнай перадачы працяг размовы з арнітолягам, які раскажа пра сваю працу з птушкамі.

У далучаным гукавым файле поўная размова з арнітолягам, які расказвае пра сваю працу, міграцыю птушак і самыя цікавыя выпадкі ў сваёй працы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт