Logo Polskiego Radia
Print

Брэксіт можа прычыніцца да росту членскіх узносаў у бюджэт ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2018 13:38
Выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ можа прычыніцца да росту польскіх узносаў нават на 1 мільярд злотых.
pixabay.com/Public Domain CC0

Брэксіт можа прычыніцца да росту членскіх узносаў у бюджэт ЭЗ
Выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ можа прычыніцца да росту польскіх узносаў нават на 1 мільярд злотых.
У будучым годзе ўрад Польшчы выдзеліць у дзяржбюджэце дадатковыя сродкі на сяброўскія ўзносы ў бюджэт ЭЗ.
Перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу пакуль не прывялі да кампрамісу й павялічваецца рызыка гэтак званага „жорсткага брэксіту”. Гэта пагражае тым, што брытанцы перастануць плаціць свае ўзносы ў бюджэт ЭЗ ужо ў 2019 годзе, паведамляе „Rzeczpospolita”.
У гэткай сытуацыі, каб не мяняць выдаткаў, заплянаваных у рамках бюджэтнай пэрспэктывы ЭЗ на 2014-2020 гады, недахоп сродкаў будуць прымушаныя папоўніць астатнія дзяржавы-члены супольнасьці.
Польскі ўрад вырашыў падрыхтавацца да такога сцэнара і ў бюджэтным законапраекце прызначыў больш за 1 мільярд злотых на выпадак росту памеру польскага ўзносу ў супольную касу ЭЗ.
Паводле „чорнага сцэнара”, то бок у выпадку адсутнасьці пагадненьня зь Вялікабрытаніяй, польскія ўзносы ў касу ЭЗ могуць вырасьці ў будучым годзе на 5%. Яшчэ месяц таму ўрад у Варшаве ацэньваў, што ў 2019 годзе на гэтую мэту прызначыць максымальна каля 21,5 мільярда злотых. У цяперашні час пад увагу бяруцца ўжо больш за 22 мільярды злотых.
Камэнтатары супакойваюць, што для польскага падаткаплатніка гэта не павінна быць вельмі балючым. Польшча надалей атрымлівае з эўразьвязаўскай касы на многа больш, чым у яе ўносіць. З моманту ўступленьня ў ЭЗ, то бок з 2004 году, палякі атрымалі з Эўразьвязу ў агульнай складанасьці на 452 мільярды злотых (105 мільярдаў эўра) больш, чым склалі іх чальцоўскія ўзносы, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт