Logo Polskiego Radia
Print

37 польскіх біржавых кампаній трапілі ў індэкс развьвітых рынкаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2018 15:24
«Мы прачынаемся ў сьвеце 25 самых разьвітых рынкаў. У клюбе, дзе мы ніколі не былі".
pixabay.com/CC0 Creative Commons/gerald

Як мы ўжо паведамлялі коратка ўчора, Польшча стала першай краінай у рэгіёне, якая перайшла з індэксу разьвіваючыхся краін у сьпіс дзяржаў з разьвітым рынкам. Пра гэта згадвае «Gazeta Wyborcza». У клясыфікацыі ангельскага агенцтва FTSE Russel паявілася 37 польскіх кампаній.

Польшча зьяўляецца восьмай найбуйнейшай эканомікай у Эўрапейскім Зьвязе і самай буйной у Цэнтральна-Усходняй Эўропе – напісана ў паведамленьні агенцтва. Такім чынам Польшча выйшла з індэксу разьвіваючыхся рынкаў і далучылася да індэксу, у якім фігуруюць рынкі разьвітых дзяржаў. Праўда, 37 польскіх фірмаў ня будзе адыгрываць істотнай ролі ў індэксе, паколькі толькі адна кампанія прызнаная прадпрыемствам зь вялікім капіталам – банк PKO BP. Тым ня менш, сам факт, што польскія біржавыя кампаніі ўваходзяць у прэстыжны сьпіс, можа ўплываць на рынак.

«Мы прачынаемся ў сьвеце 25 самых разьвітых біржавых рынкаў. У клюбе, дзе мы ніколі не былі, таму на самой справе мы да канца ня ведаем, што гэта азначае», – заявіў старшыня варшаўскай Фондавай біржы каштоўных папер Марэк Дыетл (Marek Dietl).

На думку аналітыкаў, пераход Польшчы ў індэкс разьвітых рынкаў мае перш за ўсё значэньне прэстыжу. Хутчэй за ўсё ня будзе ў сувязі з гэтым рэзкага росту зацікаўленьня польскімі акцыямі з боку інвэстараў. Варта таксама падкрэсьліць, што значна ўпаў удзел польскіх акцый ва ўсім ангельскім індэксе: з 1,33% да 0,154%.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт