У Расеі судзяць за сатыру
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.09.2018 15:54
Гэтым разам да адказнасьці спрабуюць прыцягнуць за крытыку расейскіх мужчын.
Bild: shutterstock.com
Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
У Расеі нормай за апошнія гады сталі прысуды за сатыру. У асноўным сьледчыя органы сочаць, каб расейцы ў сацыяльных сетках не крытыкавалі ды высьмейвалі ўлады і праваслаўную царкву. Цяпер да гэтага сьпісу дадаліся расейскія мужчыны.
У Омску ідзе слуханьне ў працэсе расейскай фэміністкі Любові Калугінай. Падставай справы стаў данос невядомага мужчыны, які пачуўся пакрыўджаным заклікамі ды здымкамі, якія Калугіна публікавала ў сваім профілі ў сетцы «ВКантакце». Невядомага найбольш абурыў плякат жанчыны ў хустцы на галаве, з патэльняй у руках і допісам: «Бі мужчын – ратуй Расею!», піша выданьне.
Омская міліцыя паставілася надзвычай сур’ёзна да даносу і завяла крымінальную справу за парушэньне артыкула 282 расейскага КК, у якім гаворыцца пра заклікі да варожасьці ды распальваньне нянавісьці. Справа перададзена на разгляд у суд, бо апублікаваныя допісы маюць агрэсіўны зьмест ды абражаюць мужчын. Абвінавачаньне дамагаецца для фэміністкі пяці год пазбаўленьня свабоды, піша выданьне.
юл