Ініцыятыва „Рэгіён трох мораў” стварае фінансавы фонд 
Фонд будзе выдзяляць сродкі на транспамежныя інвэстыцыі ў рэгіёне.
Сёньня ў Бухарэсьце стартаваў двухдзённы саміт краін-удзельніц ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”. Адной з ключавых падзеяў сустрэчы лідараў 12 краін рэгіёну будзе падпісаньне лісту аб намерах па стварэньні спэцыяльнага фінансавага мэханізму ініцыятывы. Са згаданага фонду будуць выдзяляцца сродкі на транспамежныя інвэстыцыі ў рэгіёне. Хоць  ініцыятыва носіць палітычны характар, то сам фонд павінен дзейнічаць паводле правілаў бізнэсу, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”. 
Паводле выданьня, ліст аб намерах гатовы падпісаць, як мінімум, шэсьць краін-удзельніц ініцыятывы. Гэтага дастаткова дзеля заснаваньня фонду. Астатнія краіны могуць далучыцца да яго пазьней. 
Польшча зьяўляецца адным зь ініцыятараў заснаваньня фонду. Ад імя ўрадаў у працах над праектам удзельнічаў дзяржаўны банк BGK, які будзе афіцыйным акцыянэрам фонду.
Некалькі дзён таму, падчас Эканамічнага форуму ў Крыніцы, старшыня банку Бэата Дашыньска- Музычка (Beata Daszyńska-Muzyczka) паясьняла, што фінансавы ўклад установы складзе каля 500 млн эўра, то бок каля 10% ад першапачатковага капіталу фонду. У канчатковым рахунку капітал фонду павінен скласьці каля 5 млрд эўра.
Падчас саміту ў Бухарэсьце краіны-заснавальніцы фонду павінны прадставіць таксама сьпіс прыярытэтных інвэстыцый. Ужо вядома, што гэта будуць інвэстыцыі ў інфраструктуру, транспарт і энэргетыку. Умовай прыцягненьня фінансавай падтрымкі зьяўляецца міжнародны характар праекту, то бок у яго рэалізацыю павінны быць уцягнутыя як мінімум дзьве краіны ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”. 
Бэата Дашыньска-Музычка запэўнівае, што новая фінансавая ініцыятыва ня будзе канкураваць з ужо існуючымі ў Эўропе, напрыклад, з Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам, Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця ці Эўрапейскім фондам стратэгічных інвэстыцый. 
Стварэньне фонду - гэта таксама адказ на выклікі, якія чакаюць, у тым ліку Польшчу, у будучыні. Гаворка ідзе пра часы, калі да падзелу паміж членскімі краінамі ЭЗ будзе менш грошай. Ужо вядома, што Польшча з новага эўразьвязаўскага бюджэту не атрымае столькі сродкаў, колькі атрымлівала раней, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”. 
аз