У межах нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні адбылася чарговая сустрэча прысьвечаная Беларусі.
Беларускі дом у Варшаве пры падтрымцы Польскага Фонду Салідарнасьці й Нямецкага Фонду Маршала аганізаваў дыскусію пад назвай «Беларусь – рэпрэсіі за фасадам «лібэралізацыі». Беларускі бок на сустрэчы прадстаўлялі Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Бастунец ды кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна« Алесь Бяляцкі.
У якасьці экспэртаў выступалі Дэвід Марплз заслужаны прафэсар унівэрсытэту Альберта з Канады, Мацей Фалькоўскі прэзыдэнт Польскага Фонду Салідарнасьці, а таксама Павал Казанэцкі сябра праўленьня «Усходне-Эўрапейскага Дэмакратычнага Цэнтру». Дыскусію мадэраваў кіраўнік палітычнага аддзелу «Gazeta Wyborcza» Раман Імельскі.
Падчас абмеркаваньня сытуацыі з правамі й свабодамі беларускіх грамадзян, экспэрты асаблівую ўвагу надзялілі геапалітычным чыньнікам, а ў прыватнасьці польска-беларускім адносінам.
Павал Казанэцкі з «Усходне-Эўрапейскага Дэмакратычнага Цэнтру» паспрабаваў пералічыць асноўныя фактары міжнароднай палітыкі, якія наўпрост уплываюць на сытуацыю ў Беларусі.
Павал Казанэцкі: Па-першае, вельмі важна, каб Беларусь існавала ў сьвядомасьці самых Беларусаў. Перакананы, гэта ключ да асэнсаваньня ўсёй сытуацыі ў Беларусі.
Па-другое, вялікае значэньне мае тое, што будзе адбывацца ў Расеі, а таксама ва Ўкраіне. Сытуацыя ва Ўкраіне вельмі нестабільная, там надыходзяць выбары, ад якіх залежыць лёс гэтай краіны. Гэтая праблема безумоўна прыцягвае больш увагі з боку міжнароднай супольнасьці.
Ад таго, як будуць складвацца адносіны паміж ЭЗ і Расеяй, а таксама ад таго, якую ролю ў гэтай міжнароднай раскладцы будзе адыгрываць Украіна, менавіта ад гэтага комплексу чыньнікаў, будзе залежыць палітыка ў адносінах да Беларусі.
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна« Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў інфармацыю аб імаверных намерах Рэспублікі Беларусь ачоліць АБСЭ.
Алесь Бяляцкі: Зараз Беларусь знаходзіцца на мяжы ЭЗ, гэта адразу ўзмацніла акцэнт і ўвагу да Беларусі. Магчыма гэтая ўвага не надта пільная, але яна пастаянная.
Цяпер дастаткова спэцыялістаў і абазнаных людзей у беларускіх справах, які працуюць у структурах ЭЗ ды і ў краінах Эўразьвязу. (…) Ідзе пэўны прагрэс і разьвіцьцё.
Сёньня прагучала навіна аб тым, што ў пэрспектыве ўлады Беларусі будуць дамагацца старшынства ў АБСЭ. Я выступаю катэгарычна супраць, бо Беларусь наўпрост не выконвае стандарты АБСЭ, не выконвае іх пастаянна й прынцыпова. (…)
Падчас бурлівай дыскусіі выявілася, што панэлісты адзінагалосна падзяляюць меркаваньне аб тым, што Эўраатлянтычнай супольнасьці не хапае стратэгічнага бачаньня ўзаемаадносін зь Беларусьсю.
Эдуард Жолуд
У межах нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні адбылася чарговая сустрэча прысьвечаная Беларусі.
Беларускі дом у Варшаве пры падтрымцы Польскага Фонду Салідарнасьці й Нямецкага Фонду Маршала аганізаваў дыскусію пад назвай «Беларусь – рэпрэсіі за фасадам «лібэралізацыі». Беларускі бок на сустрэчы прадстаўлялі Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Бастунец ды кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна« Алесь Бяляцкі.
У якасьці экспэртаў выступалі Дэвід Марплз заслужаны прафэсар унівэрсытэту Альберта з Канады, Мацей Фалькоўскі прэзыдэнт Польскага Фонду Салідарнасьці, а таксама Павал Казанэцкі сябра праўленьня «Усходне-Эўрапейскага Дэмакратычнага Цэнтру». Дыскусію мадэраваў кіраўнік палітычнага аддзелу «Gazeta Wyborcza» Раман Імельскі.
Падчас абмеркаваньня сытуацыі з правамі й свабодамі беларускіх грамадзян, экспэрты асаблівую ўвагу надзялілі геапалітычным чыньнікам, а ў прыватнасьці польска-беларускім адносінам.
Павал Казанэцкі з «Усходне-Эўрапейскага Дэмакратычнага Цэнтру» паспрабаваў пералічыць асноўныя фактары міжнароднай палітыкі, якія наўпрост уплываюць на сытуацыю ў Беларусі.
Павал Казанэцкі: Па-першае, вельмі важна, каб Беларусь існавала ў сьвядомасьці саміх Беларусаў. Перакананы, гэта ключ да асэнсаваньня ўсёй сытуацыі ў Беларусі.
Па-другое, вялікае значэньне мае тое, што будзе адбывацца ў Расеі, а таксама ва Ўкраіне. Сытуацыя ва Ўкраіне вельмі нестабільная, там надыходзяць выбары, ад якіх залежыць лёс гэтай краіны. Гэтая праблема безумоўна прыцягвае больш увагі з боку міжнароднай супольнасьці.
Ад таго, як будуць складвацца адносіны паміж ЭЗ і Расеяй, а таксама ад таго, якую ролю ў гэтай міжнароднай раскладцы будзе адыгрываць Украіна, менавіта ад гэтага комплексу чыньнікаў, будзе залежыць палітыка ў адносінах да Беларусі.
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна« Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў інфармацыю аб імаверных намерах Рэспублікі Беларусь ачоліць АБСЭ.
Алесь Бяляцкі: Зараз Беларусь знаходзіцца на мяжы ЭЗ, гэта адразу ўзмацніла акцэнт і ўвагу да Беларусі. Магчыма гэтая ўвага не надта пільная, але яна пастаянная.
Алесь Бяляцкі