Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі гурт «VuRaj» сабраў аншляг у Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.09.2018 14:23
  • Вурай у Варшаве.mp3
Падчас канцэрту быў часткова прэзэнтаваны новы альбом, які неўзабаве будзе прадстаўлены цалкам у Менску.
Гурт «VuRaj» Гурт «VuRaj» radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Беларускі гурт «VuRaj» сабраў аншляг у Варшаве (ФОТА)
Непадалёку ад Прэзыдэнцкага палацу Бэльвэдэр у варшаўскім клюбе Vorek Kości беларускі гурт выступіў з перадпрэм’ерай новага альбому. На культурніцкай імпрэзе пабываў наш карэспандэнт Эдуард Жолуд.
Гурт «VuRaj» паўстаў у 2010 годзе ў Менску. Стваральнікам і салістам гурта зьяўляецца вядомы рупліўца музычнай спадчыны Беларусі, заснавальнік Сьпеўнага сходу Сяржук Доўгушаў. За плячыма калектыву ўжо тры вядомыя альбомы: ««VuRaj»» 2010 году, «Песьні, казачкі ды танцы» 2012 году, а таксама «Rajok» 2014 году.
Паводле знаўцаў з аўтарытэтнага сайту Expert.by альбом «Rajok» стаў найлепшым фольк-альбомам 2014 году. Менавіта з гэтага альбому пачаўся творчы этап гурту, зьвязаны з перапрацоўкай і засваеньнем спадчыны народнай музыкі Палесься. Спалучэньне аўтэнтычнага гучаньня і ўласнага асэнсаваньня народных песень зьяўляюцца яскравай адметнасьцю «VuRaju».
Падчас канцэрту калектыву ў Варшаве быў часткова прэзэнтаваны новы альбом «VuRaja», які неўзабаве будзе прадстаўлены цалкам у Менску. Новы альбом таксама складаецца з паляшуцкіх песень. Працягвае саліст гурту «VuRaj» Сяржук Доўгушаў:
Сяржук Доўгушаў: Мы вырашылі зрабіць пробны выступ перад вялікім канцэртам. Праз два месяцы выходзіць наш новы альбом, які мы запісалі ў Варшаве. Першыя прэзэнтацыі адбудуцца, вядома, ў Менску і на Палесьсі, але потым мы абавязкова даедзем і да Врашавы. (...)
Альбом складаецца з палескіх твораў і частку зь іх мы ўжо выканалі сёньня. Адна зь цікавостак, якая трапіла ў наш альбом, сьпевы аўтэнтычнага палескага гурта “Вытокі” зь вёскі Дзятлавічы. (...)
Канцэрт гурту «VuRaj» стаў сапраўднай падзеяй у жыцьці беларускай супольнасьці Варшавы. Сярод яго гасьцей апынулася, гішпанка й беларуская паэтка Анхэля Эсьпіноса Руіс, а таксама вядомы беларускі тэлевядучы і журналіст Віктар Шукеловіч.
Чарговы аншляг падчас выступу «VuRaja» сьведчыць аб тым, што экспэрымэнтатары беларускага фальклёру прыдбалі шматлікае кола сваіх прыхільнікаў сярод варшаўскіх беларусаў.
Эдуард Жолуд
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Непадалёку ад Прэзыдэнцкага палацу Бэльвэдэр у варшаўскім клюбе Vorek Kości беларускі гурт выступіў з перадпрэм’ерай новага альбому.

Гурт «VuRaj» паўстаў у 2010 годзе ў Менску. Стваральнікам і салістам гурта зьяўляецца вядомы рупліўца музычнай спадчыны Беларусі, заснавальнік «Сьпеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. За плячыма калектыву ўжо тры вядомыя альбомы: «VuRaj» 2010 году, «Песьні, казачкі ды танцы» 2012 году, а таксама «Rajok» 2014 году.

/

Паводле знаўцаў з аўтарытэтнага сайту Expert.by альбом «Rajok» стаў найлепшым фольк-альбомам 2014 году. Менавіта з гэтага альбому пачаўся творчы этап, зьвязаны з перапрацоўкай і засваеньнем спадчыны народнай музыкі Палесься. Спалучэньне аўтэнтычнага гучаньня і ўласнага асэнсаваньня народных песень зьяўляюцца яскравай адметнасьцю «VuRaju».

/

Падчас канцэрту калектыву ў Варшаве быў часткова прэзэнтаваны новы альбом

«VuRaja», які неўзабаве будзе прадстаўлены цалкам у Менску. Новы альбом

таксама складаецца з паляшуцкіх песень. Працягвае саліст гурту «VuRaj» Сяржук

Доўгушаў.

Сяржук Доўгушаў: Мы вырашылі зрабіць пробны выступ перад вялікім канцэртам. Праз два месяцы выходзіць наш новы альбом, які мы запісалі ў Варшаве. Першыя прэзэнтацыі адбудуцца, вядома, ў Менску й на Палесьсі, але потым мы абавязкова даедзем і да Врашавы. (...)

Альбом складаецца з палескіх твораў, частку зь іх мы ўжо выканалі сёньня. Адна зь цікавостак, якая трапіла ў наш альбом, сьпевы аўтэнтычнага палескага гурта «Вытокі» зь вёскі Дзятлавічы. (...)

Канцэрт гурту «VuRaj» стаў сапраўднай падзеяй у жыцьці беларускай супольнасьці Варшавы. Сярод яго гасьцей апынулася, гішпанка й беларуская паэтка Анхэля Эсьпіноса Руіс, а таксама вядомы беларускі тэлевядучы й журналіст Віктар Шукеловіч.

/

Чарговы аншляг падчас выступу «VuRaja» сьведчыць аб тым, што экспэрымэнтатары беларускага фальклёру прыдбалі шматлікае кола сваіх прыхільнікаў сярод варшаўскіх беларусаў.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт