Муніцыпалітэты плянуюць рабіць бізнэс на курортніках
Рэкордная колькасьць польскіх муніцыпалітэтаў хадайнічае за атрыманьне статусу курорта.
Ажно 22 муніцыпалітэты ў Польшчы хадайнічаюць за статусу курорта. Яго атрыманьне азначае прэстыж і, перш за ўсё, дадатковыя грошы. Гаворка ідзе пра мільёны злотых з курортных аплатаў і дзяржаўных субсыдыяў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Сярод гарадкоў, якія хочуць атрымаць статус курорта, між іншым, Фромбарк (Frombork), Чорны Дунаец (Czarny Dunajec), Мошна (Moszna), Міломлын (Miłomłyn), Ліпа (Lipa), Лятошын (Latoszyn), Шчава (Szczawa) і Скернявіцы (Skierniewice).
Рост колькасьці гарадоў, якія жадаюць атрымаць статус курорта, прыкметны, тым больш, што на працягу апошніх 10 гадоў яго атрымалі толькі два муніцыпалітэты ў Польшчы. Цяпер у краіне статус курорта мае 45 гарадоў. Гэта вельмі мала ў параўнаньні, напрыклад, зь міжваенным пэрыядам, калі ў краіне было 240 курортаў.
„Муніцыпалітэты змагаюцца за атрыманьне статусу курорта, таму што гэта аплочваецца. Такім чынам яны павышаюць свой прэстыж, што адлюстроўваецца ў фінансавых выніках. Статус курорта, гэта натуральны спосаб прасоўваньня рэгіёну”, - кажа старшыня Саюза польскіх курортаў Ежы Шыманьчык (Jerzy Szymańczyk).
Сярод перавагаў, зьвязаных з гэтым статусам, газэта называе павелічэньне колькасьці турыстаў. Гэта, у сваю чаргу, азначае рост паступленьняў у мясцовую касу. У 2017 годзе мясцовыя ўлады сабралі такім чынам больш за 61 мільён злотых (больш за 14 мільёнаў эўра). Леташнім рэкардсмэнам зьяўляецца горад Калобжэг на ўзьбярэжжы Балтыкі. Яго даходы, зьвязаныя са статусам курорта, складаюць каля 15 мільёнаў злотых (амаль 3,5 мільёна эўра) у год.
Дарэчы, гэтыя даходы маюць уплыў на памер субсыдыяў, за атрыманьне якіх муніцыпалітэт можа хадайнічаць у Міністэрстве фінансаў. Іх вышыня роўная даходам ад курортных аплатаў.
Іншыя карысьці – гэта разьвіцьцё мясцовага рынку працы, прадпрымальніцтва, паляпшэньне якасьці жыцьця, або магчымасьць павышэньня прафэсійных кваліфікацый, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз