Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве абмяркуюць сытуацыю вакол свабоды СМІ ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.09.2018 14:45
  • Рэпрэсіі за фасадам лібэралізацыі. У. Кобец.mp3
«Нарада АБСЭ па чалавечым вымярэньне дае магчымасьць НДА й праваабаронцам сустрэцца з афіцыйнымі асобамі сваіх дзяржаў».

13 верасьня ў Варшаве адбудзецца адкрытая канфэрэнцыя прысьвечаная правам чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства пад назвай «Беларусь – рэпрэсіі за фасадам «лібэралізацыі» адбудзецца ў межах нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні, якая штогод адбываецца ў польскай сталіцы.
Арганізатарам адкрытай сустрэчы Беларусь – рэпрэсіі за фасадам «лібэралізацыі» зьяўляецца фундацыя Беларускі Дом у Варшаве. Пра будучую канфэрэнцыі распавядае сустаршыня Беларускага Дому ў Варшаве Ўладзімер Кобец.
Уладзімер Кобец: Па традыцыі беларуская супольнасьць у Варшаве ўдзельнічае ў нарадзе па чалавечым вымярэньне, арганізоўвае адкрытую сустрэчу. Мы запрашаем беларускіх праваабаронцаў, нашых польскіх партнэраў, а таксама замежных экспэртаў. Хачу падкрэсьліць, што гэта менавіта правабарончае мерапрыемства.
Нарада АБСЭ па чалавечым вымярэньне дае ўнікальную магчымасьць прадстаўнікам НДА й праваабаронцаў сустрэцца з афіцыйнымі асобамі сваёй дзяржавы й пачуць адзін аднаго. (...)
На працягу года мы аналізуем самыя важныя падзеі, якія ўплываюць на жыцьцё грамадзян Беларусі й абапіраючыся на гэты аналіз вызначаем тэму сустрэчу. Напрыклад, летась гэта быў пачатак так званай справы прафсаюзаў, справа Белага легіёну. Цяпер жа гэта сытуацыя, якая склалася вакол незалежных СМІ.
Мы атрымоўваем інфармацыю ад Беларускай асацыяцыі журналістаў, ад праваабаронцаў, што нягледзячы на зьнешнюю лібэралізацыю, ў Беларусі павялічваецца ўзровень рэпрэсій у дачыненьні да незалежных журналістаў. Чаго толькі вартая так званая справа Белата або масавы перасьлед журналістаў Белсату. (...)
Мы запрасілі на нашае мерапрыемства старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна». Сярод замежных гасьцей будуць: Дэвід Марплз – заслужаны прафэсар унівэрсытэту Альберта (University of Alberta), Канада, Мацей Фалькоўскі – Прэзыдэнт Польскага Фонду Салідарнасьці (Solidarity Fund PL), Павел Казанэцкі – Сябра праўленьня «Усходне-Эўрапейскага Дэмакратычнага Цэнтра». Мадэратарам сустрэчы будзе Раман Імельскі – Кіраўнік аддзелу «Краіна» у «Gazeta Wyborcza», галоўны рэдактар Wyborcza.pl. (...)
Сустрэча «Беларусь – рэпрэсіі за фасадам «лібэралізацыі» адбудзецца ў чацьвер, 13 верасьня 2018 у гатэлі Sofitel Warsaw Victoria ў найвялікшым памяшканьні гатэлю Opera Holl па адрасе вуліца Królewska, 11. Час правядзеньня мерапрыемства – 13:15 – 14:45. Завадатары нагадваюць, што спатканьне адкрытае для ўсіх зацікаўленых.
Эдуард Жолуд

Уладзімер
Уладзімер Кобец

поўную гутраку слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт