У Менску праходзіць чацьвёртая Летняя школа беларусістыкі. Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта прымае два дзясяткі замежных студэнтаў, якія займаюцца вывучэньнем беларускай мовы й дасьледаваньнямі беларускай культуры.
Школа беларусістыкі праходзіць з 20 жніўня па 1 верасьня. На працягу амаль двух тыдняў слухачы школы задзейнічаныя ў трох відах акадэмічнай актыўнасьць гэта, практыка беларускага маўленьня, лекцыі на абраныя тэмы, а таксама культурніцкая праграма.
Больш падрабязна пра сёлетнюю Школу беларусістыкі распавядае каардынатара праекта, Павал Булаты.
Павал Булаты: Галоўная тэма – гэта практыка маўленьня, а менавіта нейкія цікавосткі ўласьцівыя беларускай мове. Аднак, наша школа праходзіць у такім фармаце, што ўдзельнікі самі ўплываюць на навучальную праграму.
Калі зацікаўленыя падавалі заяўку падавалі заяўку на ўдзел, яны пазначалі найбольш важныя для іх тэмы. Мы, ў сваю чаргу, улічвалі іх пажаданьні.
Студэнты школы, сапраўды, вельмі розныя. Кагосьці цікавяць моўныя аспэкты, хтосьці хоча паглыбіцца ў культуралягічныя дасьледаваньні. Кожны дзень вельмі насычаны: раніцой праходзяць моўныя заняткі, потым тэматычная лекцыя (агульная для ўсіх зь вядомым лектарам) і завяршаем дзень культурнай праграмай.
Сёлета арганізатары зьмянілі падыход да працы Летняй школы – упершыню ўдзел у ёй стаў платны. Фінансавы чыньнік істотна паўплываў на колькасьць яе слухачоў. Аднак, нават у такой сытуацыі на праекце прадстаўленыя 9 краінаў, а кітайская групай студэнтаў аказалася самай шматлікай.
Працягвае слухач Школы беларусістыкі Давід Куркоўскі.
Давід Куркоўскі: Вельмі даўно цікаўлюся рознымі славянскімі мовамі. Магчыма ўсё пачалося з таго, што мая родная, гэта расейская мова. Магчыма праз яе я прыходжу да ўкраінскай, польскай, беларускай.
Аднак, я не хацеў займацца толькі Расеяй, як гэта часьцяком робяць амэрыканскія славісты.
Беларускія студэнты дапамагаюць замежным дасьледчыкам асвоіцца ў беларускай рэчаіснасьці. Гаворыць студэнт Пэдагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка, валянтэр Дзяніс.
Валянтэр Дзяніс: Ужо трэці год дапамагаю арганізатарам школы. Заўсёды цікава падзяліцца сваімі ведамі пра беларуску мову й культуру, а таксама наладзіць сувязь з моладзьдзю зь іншых краін. (…)
Падчас заняткаў на міжнароднай аўдыторыі выпрабоўваецца адукацыйны стандарт беларускай мовы як замежнай, які дагэтуль адсутнічаў. Працягвае выкладчыца й арганізатар Міжнароднай летняй школы беларусістыкі Натальля Клішэвіч.
Натальля Клішэвіч: Наша Школа зьбірае вакол сябе людзей, якія хочуць прафэсійна вывучаць беларускую мову.
З дапамогай гэтага мы рэалізоўваем навуковы праект, галоўнай мэтай якога зьяўляецца стварэньня адукацыйнага стандарту беларускай мовы як замежнай. Да гэтага часу яго не існуе. Усё гэта робіцца ўпершыню нашай навуковай групай.
Зараз распрацоўваецца стандарт узроўню А1 і А2, Б1 і Б2. Мы ўжо падрыхтавалі пэўныя тэсты, якія апрабоўваем на слухачах замежніках. Такім чынам мы іх дапрацоўваем, удасканальваем.
Абапіраючыся на гэты досьвед мы спрабуем выпрацаваць дакладную мэтодыку выкладаньня беларускай як замежнай. (…)
Вядома, у замежнікаў выклікае зьдзіўленьне моўная сытуацыя ў Беларусі. Пасьля моўнага асяродзьдзя, якое мы чульліва ствараем падчас Школы, замежнікі траплялі на вуліцу, даходзілі да першага кіёска і ў іх зьяўлялася пытаньне «чаму ж так?»…
Пакуль у нашай краіне такая рэчаіснасьць. Мы паказваем яе менавіта такой, якая яна ёсьць.
Эдуард Жолуд
У Менску праходзіць чацьвёртая Летняя школа беларусістыкі. Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта прымае два дзясяткі замежных студэнтаў, якія займаюцца вывучэньнем беларускай мовы й дасьледаваньнямі беларускай культуры.
Школа беларусістыкі праходзіць з 20 жніўня па 1 верасьня. На працягу амаль двух тыдняў слухачы школы задзейнічаныя ў трох відах акадэмічнай актыўнасьць гэта, практыка беларускага маўленьня, лекцыі на абраныя тэмы, а таксама культурніцкая праграма.Больш падрабязна пра сёлетнюю Школу беларусістыкі распавядае каардынатара праекта, Павал Булаты.
Павал Булаты: Галоўная тэма – гэта практыка маўленьня, а менавіта нейкія цікавосткі ўласьцівыя беларускай мове. Аднак, наша школа праходзіць у такім фармаце, што ўдзельнікі самі ўплываюць на навучальную праграму.Калі зацікаўленыя падавалі заяўку падавалі заяўку на ўдзел, яны пазначалі найбольш важныя для іх тэмы. Мы, ў сваю чаргу, улічвалі іх пажаданьні. Студэнты школы, сапраўды, вельмі розныя. Кагосьці цікавяць моўныя аспэкты, хтосьці хоча паглыбіцца ў культуралягічныя дасьледаваньні. Кожны дзень вельмі насычаны: раніцой праходзяць моўныя заняткі, потым тэматычная лекцыя (агульная для ўсіх зь вядомым лектарам) і завяршаем дзень культурнай праграмай.
Натальля Клішэвіч і Павал Булаты
Сёлета арганізатары зьмянілі падыход да працы Летняй школы – упершыню ўдзел у ёй стаў платны. Фінансавы чыньнік істотна паўплываў на колькасьць яе слухачоў. Аднак, нават у такой сытуацыі на праекце прадстаўленыя 9 краінаў, а кітайская групай студэнтаў аказалася самай шматлікай.Працягвае слухач Школы беларусістыкі Давід Куркоўскі.
Давід Куркоўскі: Вельмі даўно цікаўлюся рознымі славянскімі мовамі. Магчыма ўсё пачалося з таго, што мая родная, гэта расейская мова. Магчыма праз яе я прыходжу да ўкраінскай, польскай, беларускай.Аднак, я не хацеў займацца толькі Расеяй, як гэта часьцяком робяць амэрыканскія славісты.
Беларускія студэнты дапамагаюць замежным дасьледчыкам асвоіцца ў беларускай рэчаіснасьці. Гаворыць студэнт Пэдагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка, валянтэр Дзяніс.
Валянтэр Дзяніс: Ужо трэці год дапамагаю арганізатарам школы. Заўсёды цікава падзяліцца сваімі ведамі пра беларуску мову й культуру, а таксама наладзіць сувязь з моладзьдзю зь іншых краін. (…)
Падчас заняткаў на міжнароднай аўдыторыі выпрабоўваецца адукацыйны стандарт беларускай мовы як замежнай, які дагэтуль адсутнічаў. Працягвае выкладчыца й арганізатар Міжнароднай летняй школы беларусістыкі Натальля Клішэвіч.
Натальля Клішэвіч: Наша Школа зьбірае вакол сябе людзей, якія хочуць прафэсійна вывучаць беларускую мову. З дапамогай гэтага мы рэалізоўваем навуковы праект, галоўнай мэтай якога зьяўляецца стварэньня адукацыйнага стандарту беларускай мовы як замежнай. Да гэтага часу яго не існуе. Усё гэта робіцца ўпершыню нашай навуковай групай.Зараз распрацоўваецца стандарт узроўню А1 і А2, Б1 і Б2. Мы ўжо падрыхтавалі пэўныя тэсты, якія апрабоўваем на слухачах замежніках. Такім чынам мы іх дапрацоўваем, удасканальваем. Абапіраючыся на гэты досьвед мы спрабуем выпрацаваць дакладную мэтодыку выкладаньня беларускай як замежнай. (…) Вядома, у замежнікаў выклікае зьдзіўленьне моўная сытуацыя ў Беларусі. Пасьля моўнага асяродзьдзя, якое мы чульліва ствараем падчас Школы, замежнікі траплялі на вуліцу, даходзілі да першага кіёска і ў іх зьяўлялася пытаньне «чаму ж так?»…
Пакуль у нашай краіне такая рэчаіснасьць. Мы паказваем яе менавіта такой, якая яна ёсьць.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Эдуард Жолуд