Logo Polskiego Radia
Print

Вялікае праваслаўнае сьвята прайшло на Гары Грабарцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.08.2018 15:50
  • Спаса на Грабарцы_2018.mp3
19 жніўня Праваслаўная царква адзначае адно зь вялікіх 12-ці гадавых сьвятаў – Праабражэньне Гасподняе - Спаса.
Патрыярх Праваслаўнай аўтакефальнай царквы Польшчы САВА (C-P) i Патрыярх амэрыканскай Праваслаўнай царквы Ціхан (C-L) на сь.Гары Грабарцы каля СямяцічПатрыярх Праваслаўнай аўтакефальнай царквы Польшчы САВА (C-P) i Патрыярх амэрыканскай Праваслаўнай царквы Ціхан (C-L) на сь.Гары Грабарцы каля СямяцічPAP/Artur Reszko

19 жніўня Праваслаўная царква адзначае адно зь вялікіх 12-ці гадавых сьвятаў – Праабражэньне Гасподняе, званае таксама ў народнай традыцыі “Спасам”.

Яно належыць да вялікіх нерухомых сьвятаў у гонар Ісуса Хрыста, было ўстаноўлена ў IV стагодзьдзі ў памяць падзеі на гары Фавор.

На Падляшшчы Праабражэньне Гасподняе адзначаецца асабліва ўрачыста на Сьвятой Гары Грабарцы, куды тысячы вернікаў прыбылі ў жаночы манастыр, каб памаліцца на Святой Гары.

Малітоўныя сьвяткаваньні сьвята Праабражэньня Гасподняга ў жаночым манастыры сьвятых Марфы й Марыі ўзначальваў мітрапаліт варшаўскі ды ўсяе Польшчы Сава ў саслужэньні Ціхана, архіепіскапа Вашынгтона, мітрапаліта Амэрыкі й Канады.

На Сьвятой гары Грабарцы пабывала Анна Пятроўская. Рэпартаж у далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт