Logo Polskiego Radia
Print

У Яраслаўлі знайшлі невядомы аўтограф Багдановіча

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.08.2018 15:50
Аўтограф Максіма Багдановіча выяўлены ў бібліятэцы Яраслаўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта.
Фота: Belta.by

Невядомы раней аўтограф Максіма Багдановіча папоўніў экспазыцыю літаратурнага дома-музэя паэта ў Яраслаўлі.

Аўтограф быў знойдзены дасьледчыкамі ў архіве бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта. Летам ён быў перададзены ў часовае карыстаньне музэю для публічнай дэманстрацыі.

Знойдзены аўтограф паэта прысьвячаўся выдаўцу яраслаўскай газэты "Голос", у якой публікаваўся Максім Багдановіч.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт