Міністар сельскай гаспадаркі заняўся пытаньнем конегадоўлі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.08.2018 15:51
Рада экспэртаў павінна акрэсьліць, якія захады неабходна зрабіць у дадзенай справе.
Ілюстрацыйны здымакPhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы заявіў пра пляны стварэньня адмысловай групы, якая зоймецца пытаньнем разьвіцьця конегадоўлі ў краіне. Ян Кшыштаф Арданоўскі зрабіў такую заяву на 40-ым Нацыянальным паказе чыстакроўных арабскіх коней, які адбыўся ў нядзелю ў Варшаве. Міністар дадаў, што ён вельмі зацікаўлены ў разьвіцьці дадзенай галіны польскай эканомікі.
Я. К. Арданоўскі: Гэта пакуль адкрытае пытаньне. У мяне няма на гэтую тэму ні акрэсьленых поглядаў, ні асабліва глыбокіх ведаў. Таму я сёньня высунуў прапанову сфармаваць невялікую групу экспэртаў, якія былі б маімі дарадчыкамі па пытаньні разьвіцьця конегадоўлі. Я мару аб тым, каб мы зазіралі далёка ў будучыню, заплянавалі, як гэтым вялізным шанцам скарыстацца.
Міністар намераны прыцягнуць у групу экспэртаў па пытаньні конегадоўлі найлепшых спэцыялістаў у дзяржаве.
Я. К. Арданоўскі: Рада па пытаньнях будучыні разьвіцьця конегадоўлі ў Польшчы за кароткі час, максымальна за некалькі месяцаў, павінна акрэсьліць, што ў бліжэйшыя гады неабходна зрабіць. Рада зможа карыстацца дапамогай, парадамі і падтрымкай найлепшых экспэртаў, у тым ліку вонкавых, калі зьявіцца такая неабходнасьць. Рада павінна акрэсьліць, у чым заключаюцца задачы дзяржавы, у чым – органаў, якія займаюцца кантролем фэрмаў конегадоўлі, а таксама прыватных уладальнікаў.
Інфармацыйным партнэрам 40-га нацыянальнага паказу арабскіх чыстакроўных коней было Польскае радыё.
ІАР ПР/нг