У Бельску Падляскім гулялі на “Спасаўскіх запустах”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        13.08.2018 16:52
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Прайшлі канцэрты народных калектываў з Падляшша ды Беларусі, а таксама абрадавая частка.
                
                
                    
                        
A.Petrowska/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         У Бельску Падляскім гулялі на “Спасаўскіх запустах”. Мерапрыемства, якое прайшло ў мясцовым амфітэатры, традыцыйна пачалося абрадавай часткай у выкананьні калектыва “Васілёчкі” і тэатральнага калектыва “Антракт”. Затым прайшлі канцэрты народных калектываў з Падляшша ды Беларусі.
Гэта час гульняў, танцаў і вясёлых песень. Імпрэза заўсёды карыстаецца вялікай папулярнасьцю гледачоў.
“Спасаўскія запусты” прайшлі ўжо 24 раз. Галоўным арганізатарам выступае Павятовая ўправа Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Бельску Падляскім ды Бельскі дом культуры. А ў Бельску Падляскім пабывала Анна Пятроўская.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл