Гурт "Троіца" выступіў на фэстывалі "Падляская актава культур"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.07.2018 15:38
На галоўнай плошчы Беластока загучаў чароўны космас традыцыйнай беларускай песьні.
pixabay.com/Public Domain CC0
Пасьля Партугаліі - канцэрт у Беластоку. Этна-трыё Троіца стала гэдляйнэрам сёлетняга фэстывалю "Падляская актава культур". На галоўнай плошчы Беластока загучаў чароўны космас традыцыйнай беларускай песьні.
"Падляская актава культур" сёлета праходзіла ўжо у 11 раз. Апрача канцэртаў на галоўнай сцэне ў Беластоку, сустрэчы з фальклёрнымі гуртамі з амаль 20 краін сьвету прайшлі таксама ў 26 гарадах і мястэчках Падляскага ваяводзтва.
Зьміцер Косьцін
слухайце, калі ласка, далучаны зьверху гукавы файл