Logo Polskiego Radia
Print

Трэці фэстываль казак прайшоў у Гайнаўцы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.07.2018 17:17
  • казкі.mp3
Можна было паслухаць цікавыя аповеды, пераапрануцца ў казачныя строі, стварыць свой уласны расказ.
www.pixabay.com

У кожным чалавеку, нават самым сур'ёзным, ёсьць частка дзіцяці. Дасканала ведаюць пра гэта арганізатары Трэцяга фэстывалю казак, які ў пятніцу прайшоў у Гайнаўцы. У мясцовым гарадзкім парку можна было паслухаць цікавыя аповеды, пераапрануцца ў казачныя строі, а нават стварыць свой уласны расказ.

Сёлета арганізатары – Фонд ʼʼЯны гэта мыʼʼ - перанесьлі старэйшых і малодшых удзельнікаў у краіну казак з тысячы і адной ночы ці славянскіх старадаўніх паданьняў. У Гайнаўцы не абышлося і без беларускіх матываў.

Трэці фэстываль казак, апрача Гайнаўкі, пабываў таксама ў Драгічыне, Чаромсе ды Белавежы. А з яго ўдзельнікамі сустрэўся Міхась Сьцепанюк.

слухайце, калі ласка, рэпартаж у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт