Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы праходзіць аблава на гастарбайтэраў з КНДР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.07.2018 14:41
Акцыя адбываецца ў рамках рэзалюцыі, прынятай ААН у 2017 годзе.
Паўночная Карэя. Photo: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public DomainПаўночная Карэя. Photo: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы праходзіць аблава на гастарбайтэраў з КНДР
Акцыя адбываецца ў рамках рэзалюцыі, прынятай ААН у 2017 годзе.
У Польшчы працягваецца аблава на працаўнікоў з Паўночнай Карэі. Ваяводы анулявалі ўжо больш за 100 дазволаў на часовае пражываньне грамадзян КНДР на тэрыторыі польскай дзяржавы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле Галоўнай інспэкцыі працы, ануляваньне дазволаў на часовае пражываньне ў Польшчы - гэта чарговы этап доўгатэрміновага працэсу. З пачатку 2016 году польскія дыпляматычныя й консульскія ўстановы прыпынілі выдачу візаў грамадзянам Паўночная Карэі, якія намерваліся прыехаць у Польшчу на працу. У сваю чаргу са жніўня 2017 году грамадзянам гэтай краіны не выдаюць новых дазволаў на працу або часовае пражываньне ў Польшчы. Цяпер пачаўся этап „аптовага” ануляваньня раней выдадзеных дазволаў.
У той жа час Галоўная інспэкцыя працы праводзіць пастаянныя праверкі, каб выявіць чарговых грамадзян КНДР у Польшчы. У 2017 годзе супрацоўнікі інспэкцыі выявілі 264 такія асобы.
Мэта апэрацыі - рэалізацыя Польшчай рэзалюцыі ААН са сьнежня 2017 году, якая дала членскім краінам два гады на высылку ўсіх грамадзян КНДР. Гэта частка санкцый у дачыненьні да рэжыму Паўночнай Карэі, які, паводле ААН, выкарыстоўвае сваіх эмігрантаў. Гаворка ідзе пра тое, што хутчэй за ўсё яны прымушаныя аддаваць рэжыму ў Пхэньяне вялікую частку сваіх заробкаў за мяжой.
Прадстаўнікі польскіх уладаў тлумачаць, што спробы актуальнага дыялёгу паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Паўночнай Карэяй ня маюць ніякага ўплыву санкцыі ААН.
„Мы з надзеяй і задавальненнем вітаем разьвіцьцё сытуацыі на Карэйскай паўвысьпе. Тым ня менш, мы разумеем, што гэта толькі пачатак шляху да поўнай дэнуклеарызацыі й стабілізацыі сытуацыі ў галіне бясьпекі на паўвысьпе”, - паведамляе польскае МЗС. Ведамства заяўляе, што Польшча як адказны член міжнароднай супольнасьці абавязаная выконваць рэзалюцыі ААН.
Паводле агульных ацэнак, у Польшчы пражывае 350 рабочых з Паўночнай Карэі. Страты, якія з 2017 году санкцыі ААН нанесьлі рэзыму ў Пхэньяне, складаюць каля 1 мільярда 680 мільёнаў даляраў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

У Польшчы працягваецца аблава на працаўнікоў з Паўночнай Карэі. Ваяводы анулявалі ўжо больш за 100 дазволаў на часовае пражываньне грамадзян КНДР на тэрыторыі польскай дзяржавы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Паводле Галоўнай інспэкцыі працы, ануляваньне дазволаў на часовае пражываньне ў Польшчы - гэта чарговы этап доўгатэрміновага працэсу. З пачатку 2016 году польскія дыпляматычныя й консульскія ўстановы прыпынілі выдачу візаў грамадзянам Паўночнай Карэі, якія намерваліся прыехаць у Польшчу на працу. У сваю чаргу са жніўня 2017 году грамадзянам гэтай краіны не выдаюць новых дазволаў на працу або часовае пражываньне ў Польшчы. Цяпер пачаўся этап „аптовага” ануляваньня раней выдадзеных дазволаў.

У той жа час Галоўная інспэкцыя працы праводзіць пастаянныя праверкі, каб выявіць чарговых грамадзян КНДР у Польшчы. У 2017 годзе супрацоўнікі інспэкцыі выявілі 264 такія асобы.

Мэта апэрацыі - рэалізацыя Польшчай рэзалюцыі ААН са сьнежня 2017 году, якая дала членскім краінам два гады на высылку ўсіх грамадзян КНДР. Гэта частка санкцый у дачыненьні да рэжыму Паўночнай Карэі, які, паводле ААН, выкарыстоўвае сваіх эмігрантаў. Гаворка ідзе пра тое, што хутчэй за ўсё яны прымушаныя аддаваць рэжыму ў Пхэньяне вялікую частку сваіх заробкаў за мяжой.

Прадстаўнікі польскіх уладаў тлумачаць, што спробы актуальнага дыялёгу паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Паўночнай Карэяй ня маюць ніякага ўплыву санкцыі ААН.

„Мы з надзеяй і задавальненнем вітаем разьвіцьцё сытуацыі на Карэйскай паўвысьпе. Тым ня менш, мы разумеем, што гэта толькі пачатак шляху да поўнай дэнуклеарызацыі й стабілізацыі сытуацыі ў галіне бясьпекі на паўвысьпе”, - паведамляе польскае МЗС. Ведамства заяўляе, што Польшча як адказны член міжнароднай супольнасьці абавязаная выконваць рэзалюцыі ААН.

Паводле агульных ацэнак, у Польшчы пражывае 350 рабочых з Паўночнай Карэі. Страты, якія з 2017 году санкцыі ААН нанесьлі рэзыму ў Пхэньяне, складаюць каля 1 мільярда 680 мільёнаў даляраў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт