Logo Polskiego Radia
Print

Харватыя зноў прайграла Францыі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.07.2018 15:46
  • Чэмпіянат па футболе.mp3
Пасьля 20 гадоў Францыя зноў стала чэмпіёнам сьвету па футболе.
Чэмпіянат сьвету па футболе-2018. PAP/EPA/MAHMOUD KHALEDЧэмпіянат сьвету па футболе-2018. PAP/EPA/MAHMOUD KHALED PAP/EPA/MAHMOUD KHALED

Харватыя зноў прайграла Францыі (ФОТА)
Пасьля 20 гадоў Францыя зноў стала чэмпіёнам сьвету па футболе.
У Расеі закончыўся XXI Чэмпіянат сьвету па футболе. Пасьля месяца змаганьняў на расейскіх стадыёнах чэмпіёнам сьвету стала Францыя. У фінальным матчы ў Маскве француская зборная перамагла зборную Харватыі 4:2.
Матч на маскоўскім стадыёне „Лужнікі” глядзелі 78 тысяч гледачоў. Сярод іх былі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, Францыі - Эмануэль Макрон, Харватыі – Калінда Грабар-Кітаравіч, а таксама кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем.
Паводле галоўнага рэдактара сайту sportowefakty.wp.pl Міхала Каладзейчыка (Michał Kołodziejczyk), вынік фінальнага матчу ня мог быць іншы.
Міхала Каладзейчык: Перамога французаў была заслужаная. Яны добра ведалі, што ў фінале будуць гуляць са стомленай камандай. Таму яны толькі чакалі, калі харваты канчаткова страцяць сілу.
Нягледзячы на паразу, харвацкія заўзятары, якія глядзелі матч у Варшаве, радаваліся, што іх каманда заняла настолькі высокае месца ў турніры.
Заўзятар: Ёсьць 4:2, на жаль. Аднак для нас і так Харватыя – гэта пераможца.
Заўзятар: Мы ўспрымаем гэтае срэбра, як золата. Гэта незвычайна, што настолькі маладая дзяржава, якой 20 зь нечым гадоў, ужо зьяўляецца віцэ-чэмпіёнам сьвету.
Зборную Харватыі падтрымлівалі таксама польскія заўзятары.
Заўзятар: Мы віншуем Харватыю. Срэбра - гэта вельмі добры вынік.
Заўзятар: Мы падтрымлівалі харватаў сэрцам, душой і розумам. На жаль, яны не перамаглі. Тым ня менш, мы верым у тое, што ў гэтай каманды ёсьць вялікі патэнцыял.
Харвацкая зборная апошні раз настолькі вялікага посьпеху ў Чэмпіянаце сьвету па футболе дабілася 20 гадоў таму. У 1998 годзе харваты занялі трэцяе месца. Тады яны таксама прайгралі французам.
Пасол Францыі ў Варшаве П'ер Леві сказаў пасьля матчу, што ён вельмі задаволены гульнёй францускіх футбалістаў.
П'ер Леві: Мы ведалі, што зборная Харватыі – гэта выдатная каманда, выдатныя гульцы, таму мы разумелі, што ня можам занадта спакойна ставіцца да гэтага матчу. Менавіта таму нашыя футбалісты гулялі да канца з усіх сіл. Трэба таксама зьвярнуць увагу на вельмі высокі ўзровень эўрапейскага футбола - ад паўфіналу гулялі толькі каманды з Эўропы.
Падчас фінальнага матчу не абышлося без інцыдэнтаў. На пачатку другога тайму на футбольнае поле выбеглі члены расейскага фэмінісцкага панк-рок гурту Pussy Riot. Пазьней яны патлумачылі, што такім чынам хацелі нагадаць сьвету пра парушэньні правоў чалавека ў Расеі.
Цырымонія ўручэньня ўзнарагодаў Чэмпіянату сьвету па футболе ў Маскве прайшла пад моцным дажджом. Прысутныя на ёй прэзыдэнты й футбалісты суцэльна прамоклі, хоць ня ўсе. Парасон доўгі час трымалі выключна над прэзыдэнтам Расеі. Лідары Францыі й Харватыі прамоклі да ніткі.
У сваю чаргу радасьць ад перамогі ў Парыжы парушылі хуліганскія бойкі й сутыкненьні з паліцыяй. Да тысячаў людзей, якія сьвяткавалі на Елісейскіх палях, далучыліся таксама групы хуліганаў, якія рабавалі крамы й нішчылі аўтамабілі. Каб супакоіць агрэсіўны натоўп, француская паліцыя была прымушаная выкарыстаць сьлезацечны газ.
Нагадаем, Чэмпіянат сьвету па футболе-2018 пачаўся 14 чэрвеня. У турніры прынялі ўдзел 32 зборныя. У агульнай складанасьці футбалісты згулялі 64 матчы на 12 стадыёнах у 11 расейскіх гарадах. Найстарэйшаму футбалісту было 45 гадоў, а наймаладзейшаму 19. Агульны кошт арганізацыі чэмпіянату ацэньваецца на амаль 12 мільярдаў даляраў. Першапачаткова расейцы плянавалі выдзеліць на будаўніцтва стадыёнаў 640 мільёнаў даляраў, аднак выдаткі аказаліся значна вышэйшыя, то бок толькі на стадыёны яны выдаткавалі амаль 4 мільярды даляраў. 46% квіткоў на чэмпіянат купілі грамадзяне Расеі.
На думку букмэкераў, галоўнымі фаварытамі турніру былі Бразылія, Нямеччына, Гішпанія й Францыя. Агульная сума ўзнагародаў на чэмпіянаце склала 400 мільёнаў даляраў, пераможца атрымаў 38 мільёнаў даляраў.
Чарговы Чэмпіянат сьвету па футболе адбудзецца ў 2022 годзе ў Катары. Першы матч пройдзе 21 лістапада, а апошні - 18 сьнежня 2022 году.
аз

У Расеі закончыўся XXI Чэмпіянат сьвету па футболе. Пасьля месяца змаганьняў на расейскіх стадыёнах чэмпіёнам сьвету стала Францыя. У фінальным матчы ў Маскве француская зборная перамагла зборную Харватыі 4:2.

Матч на маскоўскім стадыёне „Лужнікі” глядзелі 78 тысяч гледачоў. Сярод іх былі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, Францыі - Эмануэль Макрон, Харватыі – Калінда Грабар-Кітаравіч, а таксама кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем.

Эмануэль
Эмануэль Макрон. PAP/EPA/PETER POWELL

Паводле галоўнага рэдактара сайту sportowefakty.wp.pl Міхала Каладзейчыка (Michał Kołodziejczyk), вынік фінальнага матчу ня мог быць іншы.

Міхала Каладзейчык: Перамога французаў была заслужаная. Яны добра ведалі, што ў фінале будуць гуляць са стомленай камандай. Таму яны толькі чакалі, калі харваты канчаткова страцяць сілу.

Нягледзячы на паразу, харвацкія заўзятары, якія глядзелі матч у Варшаве, радаваліся, што іх каманда заняла настолькі высокае месца ў турніры.

Заўзятар: Ёсьць 4:2, на жаль. Аднак для нас і так Харватыя – гэта пераможца.

Заўзятар: Мы ўспрымаем гэтае срэбра, як золата. Гэта незвычайна, што настолькі маладая дзяржава, якой 20 зь нечым гадоў, ужо зьяўляецца віцэ-чэмпіёнам сьвету.

Зборную Харватыі падтрымлівалі таксама польскія заўзятары.

Заўзятар: Мы віншуем Харватыю. Срэбра - гэта вельмі добры вынік.

Заўзятар: Мы падтрымлівалі харватаў сэрцам, душой і розумам. На жаль, яны не перамаглі. Тым ня менш, мы верым у тое, што ў гэтай каманды ёсьць вялікі патэнцыял.

Харвацкая зборная апошні раз настолькі вялікага посьпеху ў Чэмпіянаце сьвету па футболе дабілася 20 гадоў таму. У 1998 годзе харваты занялі трэцяе месца. Тады яны таксама прайгралі французам.

Харвацкая
Харвацкая зборная. PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Пасол Францыі ў Варшаве П'ер Леві сказаў пасьля матчу, што ён вельмі задаволены гульнёй францускіх футбалістаў.

П'ер Леві: Мы ведалі, што зборная Харватыі – гэта выдатная каманда, выдатныя гульцы, таму мы разумелі, што ня можам занадта спакойна ставіцца да гэтага матчу. Менавіта таму нашыя футбалісты гулялі да канца з усіх сіл. Трэба таксама зьвярнуць увагу на вельмі высокі ўзровень эўрапейскага футбола - ад паўфіналу гулялі толькі каманды з Эўропы.

Падчас фінальнага матчу не абышлося без інцыдэнтаў. На пачатку другога тайму на футбольнае поле выбеглі члены расейскага фэмінісцкага панк-рок гурту Pussy Riot. Пазьней яны патлумачылі, што такім чынам хацелі нагадаць сьвету пра парушэньні правоў чалавека ў Расеі.

Лідары
Лідары Францыі й Харватыі прамоклі да ніткі. PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Цырымонія ўручэньня ўзнарагодаў Чэмпіянату сьвету па футболе ў Маскве прайшла пад моцным дажджом. Прысутныя на ёй прэзыдэнты й футбалісты суцэльна прамоклі, хоць ня ўсе. Парасон доўгі час трымалі выключна над прэзыдэнтам Расеі. Лідары Францыі й Харватыі прамоклі да ніткі.
У сваю чаргу радасьць ад перамогі ў Парыжы парушылі хуліганскія бойкі й сутыкненьні з паліцыяй. Да тысячаў людзей, якія сьвяткавалі на Елісейскіх палях, далучыліся таксама групы хуліганаў, якія рабавалі крамы й нішчылі аўтамабілі. Каб супакоіць агрэсіўны натоўп, француская паліцыя была прымушаная выкарыстаць сьлезацечны газ.

Нагадаем, Чэмпіянат сьвету па футболе-2018 пачаўся 14 чэрвеня. У турніры прынялі ўдзел 32 зборныя. У агульнай складанасьці футбалісты згулялі 64 матчы на 12 стадыёнах у 11 расейскіх гарадах. Найстарэйшаму футбалісту было 45 гадоў, а наймаладзейшаму 19.

Агульны кошт арганізацыі чэмпіянату ацэньваецца на амаль 12 мільярдаў даляраў. Першапачаткова расейцы плянавалі выдзеліць на будаўніцтва стадыёнаў 640 мільёнаў даляраў, аднак выдаткі аказаліся значна вышэйшыя, то бок толькі на стадыёны яны выдаткавалі амаль 4 мільярды даляраў. 46% квіткоў на чэмпіянат купілі грамадзяне Расеі.

У
У Расеі закончыўся XXI Чэмпіянат сьвету па футболе. PAP/EPA/PETER POWELL

На думку букмэкераў, галоўнымі фаварытамі турніру былі Бразылія, Нямеччына, Гішпанія й Францыя. Агульная сума ўзнагародаў на чэмпіянаце склала 400 мільёнаў даляраў, пераможца атрымаў 38 мільёнаў даляраў.

Чарговы Чэмпіянат сьвету па футболе адбудзецца ў 2022 годзе ў Катары. Першы матч пройдзе 21 лістапада, а апошні - 18 сьнежня 2022 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт