Logo Polskiego Radia
Print

Армія Расеі ўмешвалася ў выбары прэзыдэнта ЗША

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.07.2018 15:22
Спэцпракурор Мюлер мае падрабязныя дадзеныя, якія тычацца падрыўной дзейнасьці расейскіх шпіёнаў.
Дональд Трамп і Уладзімер ПуцінДональд Трамп і Уладзімер ПуцінPAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Армія Расеі ўмешвалася ў выбары прэзыдэнта ЗША
Амерыканскі Суд Прысяжных (Grand Jury) абвінаваціў 12 афіцэраў расейскай выведкі ва ўмяшацельстве ў выбары прэзыдэнта Злшучаных Штатаў, паведамляе Gazeta Wyborcza.
У пятніцу аб гэтым завяіла амерыканскае Міністэрства Юстыцый. У дакуменце пералічваюцца прозьвішчы службоўцаў Галоўнага ўпраўленьня Гэнэральнага штабу Расейскай Фэдэрацыі, інакш гаворачы агентаў ваеннай выведкі.
Абвінавачаныя хакеры ў вайсковыя чынах ад летэнанта да палкоўніка, каардываліся палкоўнікам Віктарам Нятышкам, з таемнай вайсковай часткі нумар 26165, якая разьмяшчана ў Маскве па дарасе Камсамольскі прасьпект 20. Менавіта ў гэтым будынку ў савецкія часы разьмяшчаўся дэшэфравальны аддзел ГРУ.
Паводле амерканскага суду й спецыяльнага пракурора Робэрта Мюлера, які падрыхтаваў акт абвінавачваньня, гэтыя афіцэры, пры падрымцы яшчэ адной таемнай вайсковай часткі, выкралі доступ звыш чым да 300 кампутараў, зьвязанных з перадвыбарчай кампаніяй Хілары Клінтан.
Спэцпракурор Мюлер мае падрабязныя дадзеныя, якія тычацца падрыўной дзейнасьці расейскіх шпіёнаў. Праўдападобна Мюлер атрымліваў гэтыя дадзеныя з надзвычай добрых крыніц у Маскве, пераконвае Gazeta Wyborcza.
На прыканцы 2016 году ФСБ арыштавала Сяргея Міхайлава й Дзьмітрыя Дакучаева, афіцэраў сваёй уласнай службы інфармацыйнай бясьпекі. Яны абвінавачаваліся ў дзяржаўнай здрадзе. Магчыма гэтыя супрацоўнікі ФСБ і былі амэрыканскімі крыніцамі, ва ўсякім разе расейскі СМІ наўпрост зьвязваюць гэтыя арышты з уламаньнем на сэрверы Дэмакратычнай партыі ЗША.
Абвінавачваньне 12 расейскіх афіцэраў надзвычай спрыяе прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу. Спэцпракурор Мюлер і прысяжныя зьвязваюць хакерскія атакі з агрэсіўнымі дзеяньнямі Крамля, але не зь імаверным дамоўленасьцмі паміж Масквой і Трампам.

Gazeta Wyborcza

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт