Logo Polskiego Radia
Print

Палякі выйшлі на сельгасрынкі Саудаўскай Арабіі й Марока

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.06.2018 11:11
Польскія навукоўцы дапамогуць арабскім сялянам у вытворчасьці экапрадуктаў шляхам замены хімічных сродкаў натуральнымі.
Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі выйшлі на сельгасрынкі Саудаўскай Арабіі й Марока
Польскія навукоўцы дапамогуць арабскім сялянам у вытворчасьці экапрадуктаў шляхам замены хімічных сродкаў натуральнымі.
Кампанія Bio-Gen, якая займаецца дасьледаваньнем і ўкараненьнем біятэхналёгіі ў галіне сельскай гаспадаркі, выходзіць на рынкі Саудаўскай Арабіі й Марока. Надоечы яна падпісала дамову аб продажы сваёй прадукцыі й сумесных дасьледаваньнях у гэтых краінах.
Польская кампанія зьяўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам рэцэптур на аснове карысных бактэрый і грыбкоў, якія выкарыстоўваюцца ў расьлінаводзтве й жывёлагадоўлі. Гэта адбываецца шляхам умацаваньня іх натуральных мэханізмаў абароны ад шкоднікаў і хваробатворных мікраарганізмаў.
Выкарыстаньне вопыту польскіх навукоўцаў можа дапамагчы арабскім фэрмэрам у вытворчасьці экапрадуктаў шляхам замены хімічных сродкаў натуральнымі.
Арабскі рынак мае патрэбу ў вырабах і тэхналёгіях, якія ўплываюць, напрыклад, на спосаб вырошчваньня садавіны й агародніны ды іх якасьць.
Паводле старшыні кампаніі Bio-Gen Артура Клейны (Артур Kleina), насуперак стэрэатыпам у такіх краінах як Марока й Саудаўская Арабія вельмі сур'ёзна ставіцца да вытворчасьці прадуктаў харчаваньня й іх высокай якасьці. Ён дадаў, што партнэры з краін Блізкага Ўсходу вельмі патрабавальныя, паколькі заключыць кантракты зь імі хочуць кампаніі з усяго сьвету.
Заснаваная ў Намыслове (Namysłów) на паўднёвым захадзе Польшчы кампанія Bio-Gen дзейнічае ўжо 30 гадоў. Яна займаецца дасьледаваньнем практычнага выкарыстаньня натуральных ахоўных мэханізмаў расьлін і жывёл пры дапамозе старанна адабраных і вырашчваных у лябараторных умовах мікробаў.
Акрамя таго, кампанія выпускае прэпараты для ачысткі вады ў вадаёмах і жывёлагадоўчых цэнтрах, а таксама гадуе мэдыцынскія п'яўкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт