У Лодзі створаная лябараторыя па аўтэнтыфікацыі вінаў
Дзякуючы ізатопным мэтадам лябараторыя будзе выяўляць спробы фальсыфікацыі віна.
У „Біянанапарку” ў Лодзі (Bionanopark) была створаная першая сэртыфікаваная лябараторыя па аўтэнтыфікацыі вінаў. У ёй будуць правяраць выпадкі фальсыфікацыі гэтага напою з выкарыстаньнем ізатопных мэтадаў. Паслугамі лябараторыі будуць карыстацца, у прыватнасьці, вядучыя польскія імпартэры й вытворцы віна.
Дзякуючы ізатопным мэтадам можна выявіць спробы фальсыфікацыі віна, напрыклад, пры выкарыстаньні цукру або вады.
Прафэсар Пётр Панэт (Piotr Paneth) з Хімічнага факультэту Лодзінскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту адзначыў, што лябараторыя ў „Біянанапарку” зьяўляецца адной зь нямногіх падобнага тыпу ў Эўропе.
Паводле экспэртаў, у адпаведнасьці зь дзеючымі стандартамі віно зьяўляецца прадуктам цалкам натуральнага паходжаньня, які мае канкрэтны хімічны склад, атрыманы выключна зь вінаграду. Склад залежыць ад шматлікіх фактараў, у тым ліку віду вінаграду, клімату й глебы, якія ўплываюць на ізатопны склад элемэнтаў і ўнікальны характар канкрэтнага гатунку віна.
Адным зь першых кліентаў лодзінскай лябараторыі зьяўляецца кампанія Ambra - найбуйнейшы польскі вытворца й імпартэр віна з розных кантынэнтаў. Да гэтай пары тэставаньне пробаў, узятых з розных партый імпартных він, кампанія заказвала ў цэнтрах аўтэнтыфікацыі ў Нямеччыне й Італіі.
„Біёнанапарк” - гэта адзін з найбольш сучасных дасьледчых цэнтраў у сьвеце. Ён зьяўляецца часткай тэхнапарку ў Лодзі.
аз
У „Біянанапарку” ў Лодзі (Bionanopark) была створаная першая сэртыфікаваная лябараторыя па аўтэнтыфікацыі вінаў. У ёй будуць правяраць выпадкі фальсыфікацыі гэтага напою з выкарыстаньнем ізатопных мэтадаў. Паслугамі лябараторыі будуць карыстацца, у прыватнасьці, вядучыя польскія імпартэры й вытворцы віна.
Дзякуючы ізатопным мэтадам можна выявіць спробы фальсыфікацыі віна, напрыклад, пры выкарыстаньні цукру або вады.
Прафэсар Пётр Панэт (Piotr Paneth) зь Хімічнага факультэту Лодзінскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту адзначыў, што лябараторыя ў „Біянанапарку” зьяўляецца адной зь нямногіх падобнага тыпу ў Эўропе.