Logo Polskiego Radia
Print

Раптоўнае падзеньне папулярнасьці Пуціна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.06.2018 13:55
Паводле камэнтатараў, гэта зьвязанае з плянамі ўладаў па ажыцьцяўленьні пэнсійнай рэформы.
Уладзімір Пуцін і Сяргей Лаўроў. PAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOLУладзімір Пуцін і Сяргей Лаўроў. PAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOLPAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOL

Раптоўнае падзеньне папулярнасьці Пуціна
Паводле камэнтатараў, гэта зьвязанае з плянамі ўладаў па ажыцьцяўленьні пэнсійнай рэформы.
На працягу тыдня падтрымка Ўладзіміра Пуціна ў Расеі ўпала на 7%. Паводле камэнтатараў, гэта зьвязанае з плянамі ўладаў па ажыцьцяўленьні пэнсійнай рэформы ў краіне, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Прафсаюзы арганізоўваюць пратэсты ў больш чым 70 гарадах Расеі. Аднак Крэмль не пераймаецца грамадзкай незадаволенасьцю. „ Я б не рабіў з гэтага трагедыі”, - сказаў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.
Паводле Цэнтра сацыялягічных дасьледаваньняў „Общественное мнение”, цягам тыдня давер у дачыненьні да Пуціна ўпаў з 75 да 67%, а колькасьць рэспандэнтаў, задаволеных яго дзейнасьцю, з 75 да 69%.
У дзень старту Чэмпіянату сьвету па футболе прэм'ер Дзьмітрый Мядзьведзеў абвясьціў, што ўзрост выхаду на пэнсію будзе павышаны для мужчын з цяперашніх 60 да 65 гадоў, а для жанчын - з 55 да 63 гадоў.
Камэнтатары нагадваюць, што ў 2005 годзе, на пачатку свайго другога прэзыдэнцкага тэрміну, Уладзімір Пуцін запэўніваў, што, пакуль ён пры ўладзе, пэнсійны ўзрост павялічаны ня будзе.
Прэс-сакратар Пуціна тлумачыць, што прэзыдэнт ня мае нічога супольнага з рэформай, якую рыхтуе ўрад Мядзьведзева. Аднак шмат сьведчыць пра тое, што расейцы не паверылі гэтым заявам.
Сацыёлягі задумоўваюцца, ці апошняе раптоўнае падзеньне папулярнасьці Пуціна – гэта часовая зьява, ці можа пачатак даўжэйшага працэсу, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт