Беларускія школы на Падляшшы спраўляюцца з рэформай адукацыі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.06.2018 16:13
Завершыўся навучальны год, а дырэктары школ рыхтуюцца ўжо да новага.
Ігар ЛукашукJ. Iwaniuk/radyjo.net
На гэтым тыдні ў Польшчы закончыўся чарговы навучальны год. Вучні пачынаюць вакацыі.
Мы сёньня пасрабуем глянуць на закончаны год вачыма дырэктара комплексу школаў з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы Ігара Лукашука.
Рэформа сыстэмы адукацыі ў Польшчы ў гэтай школе ўжо адчуваецца. Хаця б таму, што гімназія кожны год скарачаецца на адзін кляс. У гэтым годзе былі яшчэ другія і трэція клясы гімназіі, ад верасьня - будуць ужо толькі трэція, а ўжо праз год у ліцэй прыйдуць як выпускнікі трэціх клясаў гімназіяў, так і восьмых клясаў пачатковых школ.
Гэта, напэўна, будзе абазначаць пэўныя складанасьці, але, на думку дырэктара школы, не з такімі цяжкасьцямі ўжо даводзілася спраўляцца. Таму й гэтыя будуць пераадоленыя.
З Ігарам Лукашуком размаўляў размаўляў Яраслаў Іванюк.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл