У вугорскую сталіцу завітаў таксама аўстрыйскі канцлер. Палітыкі абмяркоўвалі пытаньні бюджэту ЭЗ ды праблему міграцыі.
Будапэшцкі саміт Вышаградзкай групы ладзіцца ў рамках завяршэньня старшынства Вугоршчыны ў гэтай групе ды перадачы лідарства Славаччыне, якое адбудзецца 30 чэрвеня. Вугоршчыну на саміце прадстаўляе прэм’ер-міністар краіны Віктар Орбан, Славаччыну – Пітар Пэлэгрыні, Чэхію прэм’ер Андрэй Бабіч. З польскага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык ды віцэ-міністар замежных спраў Конрад Шыманьскі.
Галоўнымі тэмамі размоваў сталі справы бюджэту Эўразьвязу на бліжэйшыя гады ды праблема масавага наплыву імігрантаў. Падчас абмеркаваньня гэтага пытаньня да ўдзельнікаў далучыўся канцлер Аўстрыі. У ліпені гэтая краіна пераймае старшынства ў Эўразьвязе. Вена глядзіць з занепакаеньнем на тое, як Брусэль хоча вырашаць дадзенае пытаньне. Тым больш, што неўзабаве ў Брусэлі адбудзецца саміт ЭЗ, прысьвечаны тэме ўцекачоў ды імігрантаў. Больш падрабязна з Будапэшту перадае карэспандэнт Польскага радыё Марыюш Пісьнеўскі.
Марыюш Пісьнеўскі: Краіны нашага рэгіёну абмяркоўваюць пытаньне імігрантаў. Перад рашучым самітам ЭЗ, які будзе тычыцца ўвядзеньня квот на імігрантаў, краіны Вышаградзкай групы выпрацоўваюць супольную пазыцыю. Польшча рашуча выступае супраць палітыкі квот, лічыць яе неэфэктыўнай. Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі ўздымаў гэтае пытаньне ў аўторак падчас сустрэчы ў Бэрліне з Ангелай Мэркель. Палітык зазначыў, што Эўразьвяз патрабуе больш часу, каб выпрацаваць такі мэханізм, які б задаволіў усе краіны ЭЗ у справе вырашэньня дадзенай праблемы. У саміце ў Будапэшце ўзяў удзел таксама канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц. У ліпені менавіта гэтая краіна пяройме ад Баўгарыі старшынства ў Эўразьвязе. Курц адкрыта заяўляе, што пытаньне іміграцыі будзе прыярытэтам для ЭЗ падчас аўстрыйскага старшынства.
Сёлета хваля імігрантаў спала ў параўнаньні з мінулымі гадамі на 46%. Аднак колькасьць нелегалаў застаецца вялікім, каля 50 тысяч чалавек у месяц. Вырашэньне дадзенай праблемы ЭЗ бачыць у сыстэме квот, каб пераразьмяркоўваць уцекачоў паміж рознымі краінамі ЭЗ. Польшча ды іншыя дзяржавы Вышаградзкай групы выступаюць супраць дадзенай ідэі. Пра гэта казаў у Будапэшце Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш Маравецкі: Вось ужо некалькі гадоў Польшча зазначае, што неабходна ўзмацніць ахову зьнешніх межаў, аказваць дапамогу ўцекачам на месцы.
Да перамоваў Вышаградзкай чацьвёркі гэтым разам далучыўся канцлер Аўстрыі. Дадзеная краіна вельмі зацікаўленая як мага хутчэйшым вырашэньнем справы імігрантаў, будзе ўплываць на ход працы, зьвязанай з падрыхтоўкай бюджэту ЭЗ. Гаворыць прэс-сакратар Ёана Капціньска.
Ёана Капціньска: У першую чаргу трэба памятаць, што гэта толькі ўступныя прапановы Эўракамісіі. Яны могуць не прайсьці, нас падтрымлівае шмат краін, якія падзяляюць польскі пункт погляду. Патрэбны больш канструктыўны падыход, каб яднаць, а не дзяліць. Краіны Цэнтральнай Эўропы гэта добра ведаюць.
Вугоршчына падсумавала сваё гадавое старшынства ў Вышаградзкай групе. Дадзеная структура – гэта нефармальная рэгіянальная форма супрацоўніцтва чатырох краін Цэнтральнай Эўропы: Польшчы, Чэхіі, Славаччыны ды Вугоршчыны.
Юры Ліхтаровіч
Вышаград супраць квот на імігрантаў
У Будапэшце праходзіць саміт кіраўнікоў урадаў краін Вышаградзкай групы. У вугорскую сталіцу завітаў таксама аўстрыйскі канцлер. Палітыкі абмяркоўвалі пытаньні бюджэту ЭЗ ды наплыву імігрантаў.
Будапэшцкі саміт Вышаградзкай групы ладзіцца ў рамках завяршэньня старшынства Вугоршчыны ў гэтай групе ды перадачы лідарства Славаччыне, якое адбудзецца 30 чэрвеня. Вугоршчыну на саміце прадстаўляе прэм’ер краіны Віктар Орбан, Славаччыну – Пітар Пэлэгрыні, Чэхію прэ’ер Андрэй Бабіч. З польскага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык ды віцэ-міністар замежных спраў Конрад Шыманьскі.
Галоўнымі тэмамі размоваў сталі справы бюджэту Эўразьвязу на бліжэйшыя гады ды масавага наплыву імігрантаў. Падчас абмеркаваньня гэтага пытаньня да ўдзельнікаў далучыўся канцлер Аўстрыі. У ліпені гэтая краіна пераймае старшынства ў Эўразьвязе. Вена глядзіць з занепакаеньнем на тое, як Брусэль хоча вырашаць дадзенае пытаньне. Тым больш, што неўзабаве ў Брусэлі адбудзецца саміт ЭЗ, прысьвечаны тэме ўцекачоў ды імігрантаў. Больш падрабязна з Будапэшту перада карэспандэнт Польскага радыё Марыюш Пісьнеўскі.
Марыюш Пісьнеўскі: Краіны нашага рэгіёну абмяркоўваюць пытаньне імігрантаў. Перад рашучым самітам ЭЗ, які будзе тычыцца ўвядзеньня квот на імігрантаў, краіны Вышыградзкай групы выпрацоўваюць супольную пазыцыю. Польшча рашуча выступае супраць палітыкі квот, лічучы яе неэфэктыўнай. Польскі прэм’ер атэвуш Маравецкі ўздымаў гэтае пытаньне ў аўторак падчас сустрэчы ў Бэрліне з Ангэляй Мэркель. Палітык зазначыў, што Эўразьвяз патрабуе больш часу, каб выпрацаваць такі мэханізм, які б задаволіў усе краіны ЭЗ у справе вырашэньня дадзенай праблемы. На саміце ў Будапэшце ўзяў удзел таксама канцлер Аўстрыі Сэбастьян Курц. У ліпені менавіта гэтая краіна пяройме ад Баўгарыі старшынства ў Эўразьвязе. Курц адкрыта заяўляе, што пытаньне іміграцыі будзе галоўным прыярытэтам для ЭЗ падчас аўстрыйскага старшынства.
Сёлета хваля імігрантаў спала ў параўнаньні з мінулымі гадамі на 46%. Аднак колькасьць нелегалаў застаецца высокая, каля 50 тысяч чалавек у месяц. Вырашэньне дадзенай праблемы ЭЗ бачыць у сыстэме квот, каб пераразьмяркоўваць уцекачоў паміж рознымі краінамі ЭЗ. Польшча ды іншыя краіны Вышаградзкай групы выступаюць супраць дадзенай ідэі. Пра гэта казаў у Будапэшце Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш Маравецкі: Вось ужо некалькі год Польшча зазначае, што неабходна ўзмацніць ахову зьнешніх межаў, аказваць дапамогу ўцекачам на месцы.
Да размовай Вышаградзкай чацьвёркі гэтым разам далучыўся канцлер Аўстрыі. Дадзеная краіна вельмі зацікаўлена як мага хутчэйшым вырашэньнем справа імігрантаў, будзе ўплываць на працы зьвязаныя з бюджэтам ЭЗ Тлумачыла прэсавая сакратарка Ёана Капціньска.
Ёана Капціньска: У першую чаргу трэба памятаць, што гэта толькі ўступныя прапановы Эўракамісіі. Яны ня пройдуць, нас падтрымлівае шмат краін, якія падтрымліваюць польскае бачаньне Цяпер абмяркоўваюцца прапановы Эўракамісіі. Далёка не ўсе краіны Сустрэча прэм’ераў Вышаградзкай групы прысьвечаная абмеркаваньню міграцыі, эўрапейскага бюджэту пасьля 2020-га года, а таксама вызначэньня парадку спраў, якімі павінна заняцца ў бліжэйшым часе Эўрапейская рада. Патрэбна больш канструктыўнага падыходу тут, каб яднаць, а не дзяліць. Краіны Цэнтральнай Эўропы з гэта доўга змагаюцца.
Вугоршчына падсумавала сваё гадавое старшынства ў групе. Вышаградзкая група – гэта нефармальная рэгіянальная форма супрацоўніцтва чатырох краін Цэнтральнай Эўропы: Польшчы, Чэхіі, Славаччыны ды Вугоршчыны.
Юры Ліхтаровіч