Маскву хвалюе супраца Астаны з Вашынгтонам
Астана дэманструе глыбокія сумневы й пэсымізм у адносінах да Эўразійскага эканамічнага зьвязу.
Маскву ўсё больш хвалюе супраца Астаны з Вашынгтонам. Адной з прычынаў канфлікту стала казахстанска-амэрыканскае пагадненьне, якое дазваляе ЗША перавозіць пастаўкі для свайго войска ў Афганістане праз Грузію, Азэрбайджан, Казахстан і Касьпійскае мора.
„Нашы адносіны выйшлі на новы ўзровень - стратэгічнае партнэрства”, - абвясьціў прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў падчас свайго візыту ў Вашынгтон у студзені, нагадвае „Rzeczpospolita”.
Паводле расейскіх вайскоўцаў, у сваіх кантэйнэрах амэрыканцы могуць перавозіць праз Касьпійскае мора апаратуру й тэхніку для правядзеньня разьведвальных мерапрыемстваў супраць Расеі. У сваю чаргу расейскія СМІ пачалі пісаць пра зьяўленьне на гэтым моры амэрыканскіх ваенных караблёў, у тым ліку падводных лодак ....
„Тэндэр на пастаўкі тавараў у нашыя парты Актаў й Курык выйграла лягістычная кампанія Азэрбайджана. У сваю чаргу дамова са Злучанымі Штатамі Амэрыкі датычыць перавозкі грузаў невайсковага значэньня”, - супакойваў міністар замежных спраў Казахстана Кайрат Абдырахманаў.
Тым ня менш, міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў абвінаваціў Казахстан у тым , што свайго рашэньня не кансультаваў з Эўразійскім эканамічным зьвязам.
Магчыма, каб супакоіць Маскву, Астана ў траўні-чэрвені зрабіла значныя закупкі расейскай ваеннай тэхнікі. Гаворка ідзе пра самалёты Су-30 і верталёты Мі-35.
„Астана ўжо даўно, хоць асьцярожна, дэманструе глыбокія сумневы й пэсымізм у адносінах да Эўразійскага эканамічнага зьвязу. Яна не выходзіць з арганізацыі па адной прычыне - каб не раззлаваць Масквы”, - лічыць узбэкскі палітоляг Камалідзін Рабімаў, які жыве ў Францыі.
У адносінах з Масквой Астана адчувае сябе больш упэўнена з-за буйных кітайскія інвэстыцый, зьвязаных з будаўніцтвам новага Шаўковага шляху. Кітайскія грошы дазваляюць краіне мадэрнізаваць эканоміку. Аднак, паводле камэнтатараў, кітайскі ўдзел мае таксама свой цёмны бок. Паводле іх, Пэкін паступова пачне мяняць шматмільярдныя інвэстыцыі ў краінах Цэнтральнай Азіі на палітычныя ўплывы, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз